Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

КАБ БЫЛА СПАКОЙНАЙ СТАРАСЦЬ

Існуе меркаванне, што адносіны грамадства да пажылых людзей сведчаць аб агульнай выхаванасці чалавека і ўсёй нацыі. На Ганцаўшчыне, як і ва ўсёй краіне, да састарэлых людзей адносяцца з вялікім клопатам,  аказваюць ім неабходную дапамогу. І Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з’яўляецца адной з устаноў, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць. Менавіта аб рабоце з пажылымі людзьмі карэспандэнту “СП” Уладзіміру САКАЛОВУ расказала дырэктар цэнтра Наталля ЗЯЛЁНКА:

— Уся работа з пажылымі людзьмі заснавана на аб’яднанні сумесных намаганняў органаў дзяржаўнай улады, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, грамадскіх аб’яднанняў раёна і накіравана на аказанне неабходнай дапамогі пажылым людзям.

На Ганцаўшчыне па стану на 1 верасня пражывала 9005 пенсіянераў і інвалідаў, з якіх 3088 мужчын і 5917 жанчын, пажылых людзей — 6618. Грамадзян ад 70 да 79 гадоў у раёне налічвалася 2117 чалавек, ад 80 да 89 — 1072, ад 90 да 99 — 83 чалавекі. На жаль, людзей, якія перасягнулі мяжу ў 100 гадоў, у нашым раёне не засталося…

Сярод пажылых людзей — 589 адзінокіх грамадзян. Яшчэ 4329 чалавек з катэгорыі пажылых з’яўляюцца адзінока пражываючымі. 390 пенсіянераў жывуць разам з працаздольнымі сваякамі.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца намі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, што пацярпелі ад яе наступстваў. Такіх у нашым раёне пражывае 82 чалавекі.

Сёлета на Ганцаўшчыне прайшоў шэраг мерапрыемстваў для пажылых людзей. У пачатку студзеня мы ўшанавалі тых, хто прысвяціў сваё жыццё працы ў органах сацыяльнай абароны. У Дзень абаронцаў Айчыны памятныя падарункі ад рабят з аддзялення дзённага наведвання для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, што дзейнічае пры нашым цэнтры, атрымалі інваліды, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні. У красавіку ў райвыканкаме прайшла сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Напярэдадні Вялікадня супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра пабывалі ў Дзяніскавіцкай бальніцы сястрынскага догляду, дзе павіншавалі са святам яе наведвальнікаў і падарылі ім святочныя падарункі. Маштабныя мерапрыемствы для пажылых людзей прайшлі і на галоўныя дзяржаўныя святы: Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці. А ў Дзень вызвалення Ганцавіч, 8 ліпеня, у кінатэатры “Маладосць” адбылася цудоўная сустрэча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з кіраўніцтвам раёна, ініцыятарам якой выступіла ветэран ВАВ Вольга Іванаўна Задзяркоўская.

Прыемным стала і віншаванне з юбілеямі пажылых грамадзян, што знаходзяцца на надомным абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі. Разам з цёплымі віншавальнымі словамі падчас гэтых сустрэч ім падораны сувеніры і падарункі.

Канешне ж, нельга сказаць, што ўся гэта работа праводзіцца выключна работнікамі цэнтра. Вялікую дапамогу нам аказваюць райвыканкам, раённы савет ветэранаў і асабіста яго старшыня Яўгенія Сяргееўна Стацько, раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, РК ГА БРСМ і іншыя грамадскія аб’яднанні, а таксама райаддзелы па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў. Словы ўдзячнасці хочацца выказаць і некаторым індывідуальным прадпрымальнікам, якія па магчымасці аказваюць нам значную падтрымку. Часцей за ўсё яны не жадаюць, каб іх прозвішчы сталі вядомымі ўсёй грамадскасці, аднак іх дапамога пажылым людзям — неацэнная.

Напярэдадні Дня пажылых людзей у раёне таксама запланаваны шэраг урачыстых мерапрыемстваў. Напрыклад, учора адно з іх, пад назвай “З клопатам аб людзях”, прайшло ў Хатынічах. А галоўнае святочнае мерапрыемства з нагоды Дня пажылых людзей “Людзі, лёсы, час” адбудзецца 1 кастрычніка ў гарадскім Доме культуры.

НА ЗДЫМКУ: падчас аднаго з мерапрыемстваў для пажылых людзей у Дзяніскавіцкай бальніцы сястрынскага догляду.

Фота Уладзіміра САКАЛОВА.

КАБ БЫЛА СПАКОЙНАЙ СТАРАСЦЬ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 5

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 5

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ІРЫНЫ РУДКОЎСКАЙ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Хотите узнать больше? І памяць, і радасць былая, і сённяшні боль 10 студзеня на 71-м годзе жыцця не стала нашай выдатнай зямлячкі Ірыны І памяць, і радасць былая, і 11

Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах

Хотите узнать больше? З пытаннямі да прадстаўніка Кіраўніка дзяржавы звярнуліся 7 чалавек. Падрабязнасці чытайце ў друкаванай версіі «СП» за суботу.З пытаннямі да 10

Зоркі, маскі, песні: як у Ганцавічах прайшлі Каляды

Хотите узнать больше? У мінулую суботу 13 студзеня ў Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў адбылася калядная сустрэча “Шчодры вечар”. Калядны фэст у такім фармацеУ мінулую 19

Свята у кожны дом!

Хотите узнать больше? У мінулую суботу 13 студзеня супрацоўнікі Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў, удзельнікі і сябры народнага клуба майстроў народнай творчаці “Багач” 22

20 января управляющий делами Ганцевичского райисполкома Малявко Наталья Михайловна проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 20 января управляющий делами Ганцевичского райисполкома Малявко Наталья Михайловна проведет «прямую телефонную линию» 20 января 2018 года с 9.00 до 22