Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праблемы вырашаць нам

Звароты грамадзян да ўлады — адзін з важнейшых механізмаў “зваротнай сувязі” паміж імі. Таму перад мясцовымі выканаўчымі органамі ставіцца задача — зрабіць сістэму дыялогу найбольш эфектыўнай.

Чалавек можа накіраваць пісьмовы зварот непасрэдна ў той орган ці адказнай асобе, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца вырашэнне пастаўленых пытанняў. Пры неабходнасці, у пацвярджэнне сваіх аргументаў, грамадзянін прыкладае да звароту дакументы і матэрыялы альбо іх копіі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года № 498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб” вызначаны прынцып першачарговасці разгляду зваротаў непасрэдна на месцах. Зацверджаны пералік арганізацый, якія адказваюць за разгляд зваротаў у канкрэтных сферах жыццядзейнасці.

Так, калі на асабістым прыёме ці па пісьмовым звароце высвятляецца, што пытанне, з якім звярнуўся чалавек, адносіцца да кампетэнцыі іншых органаў, яму паведамляецца, куды перанакіраваны яго зварот ці куды варта звярнуцца. Грамадзяне іншы раз не разумеюць: пісалі ў рэспубліканскі ці абласны дзяржаўны орган, а адказ атрымалі з раённага. Гэта якраз і ёсць прынцып першачарговасці разгляду зваротаў.

Часта людзі думаюць, што калі зварот накіраваць адразу ў абласныя ці рэспубліканскія органы ўлады, то пытанне будзе вырашана станоўча. Аднак сёлета з 12 зваротаў, якія паступілі ў вышэйстаячыя дзяржорганы і былі накіраваны для разгляду ў райвыканкам, толькі адзін быў задаволены. Варта зразумець, што ўсе паступаючыя пытанні вырашаюцца з улікам дзеючага заканадаўства і, адпаведна, фінансавання.

Грамадзянін, калі ён не згодны з атрыманым адказам, мае права абскардзіць яго ў вышэйстаячым дзяржаўным органе, якім улічваецца, ці быў разгледжаны зварот на мясцовым узроўні. У сваю чаргу, рашэнне вышэйстаячага дзяржоргана па звароце можа быць абскарджана ў судзе.

У райвыканкам паступаюць некаторыя звароты толькі таму, што грамадзяне не валодаюць сітуацыяй. Дастаткова растлумачыць чалавеку парадак разгляду пытання ці даць юрыдычную кансультацыю — і неабходнасць  падачы пісьмовага звароту адпадае.

Значная ўвага райвыканкамам удзяляецца павышэнню эфектыўнасці асабістага прыёму грамадзян. Штогод зацвярджаюцца графікі прыёму. У адпаведнасці з Указам № 498, старшыня раённага выканаўчага камітэта праводзіць асабісты прыём грамадзян у другую і чацвёртую сераду месяца з 8 да 14 гадзін. Таксама ў адпаведнасці з графікамі прыёмы грамадзян праводзяць намеснікі старшыні, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама.

Для аператыўнага вырашэння ўзнікшых праблем грамадзяне маюць магчымасць звярнуцца на “гарачую лінію” райвыканкама. З пачатку 2013 года на яе патэлефанавалі 85 чалавек. У зваротах узнімаліся пытанні рамонту дарог, водазабеспячэння, цеплазабеспячэння, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый і іншыя. Па ўсіх зваротах прыняты меры рэагавання, а грамадзяне атрымалі паведамленні аб выніках разгляду.

Пастаянна праводзяцца і “прамыя тэлефонныя лініі” з кіраўніцтвам раёна. Людзі актыўна выкарыстоўваюць такую форму зваротаў. Падчас правядзення “прамых ліній” да старшыні і яго намеснікаў з праблемнымі пытаннямі звярнуліся 38 чалавек.

Нагадаем жыхарам раёна, што “гарачая лінія” райвыканкама працуе штодзённа з 8 да 20 гадзін па тэлефоне 2-12-91. Таксама ў рабочыя дні з 8 да 13 гадзін і з 14 да 17 гадзін можна звярнуцца ў сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама  па  тэлефоне 2-42-68. Накіроўваць свае звароты можна і на афіцыйныя электронныя адрасы Ганцавіцкага райвыканкама: gncled@brest.by ці rikgnc@brest.by

У райвыканкаме таксама працягвае працаваць грамадская юрыдычная прыёмная, у якой у адпаведнасці з графікам (кожны аўторак з 11 да 13 гадзін) ажыццяўляюць дзяжурствы спецыялісты раённых службаў. Людзі маюць магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю па прававых пытаннях.

Валерыя ЮДЗІЦКАЙТЭ,

загадчыца сектара

па рабоце са зваротамі грамадзян

і юрыдычных асоб

райвыканкама.       

Праблемы вырашаць нам

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 15

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 23

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 18

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 18

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 29

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 33

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 17

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 17