Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пленарная нарада педагогаў

30 жніўня, напярэдадні новага навучальнага года, у гарадскім Доме культуры прайшла традыцыйная пленарная нарада педагагічных работнікаў. Акрамя педагогаў, у актавай зале ГДК у гэты дзень сабраліся кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Ганцаўшчыны, старшыні сельскіх Саветаў, а таксама кіраўніцтва раёна.

Спачатку да прысутных звярнулася начальнік аддзела адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок. У сваім выступленні яна падвяла вынікі мінулага навучальнага года і вызначыла прыярытэтныя задачы на новы.

У прыватнасці, Надзея Уладзіміраўна адзначыла, што з кожным годам павялічваецца ахоп дзяцей дашкольнай адукацыяй. Аб яе якасці на Ганцаўшчыне сведчаць шматлікія ўзнагароды, якімі па выніках года адзначаны дашкольныя ўстановы раёна. Аднак ёсць у сістэме дашкольнай адукацыі і пэўныя недахопы. Напрыклад, наведвальнасць некаторых груп у дзіцячых садках складае ўсяго 60 працэнтаў.

Надзея Уладзіміраўна таксама выказала падзяку настаўнікам, якія падрыхтавалі пераможцаў і дыпламантаў раённых, абласных алімпіяд і канферэнцый. Між іншым, яна звярнула ўвагу на той факт, што такія плённыя вынікі — у вучняў гарадскіх школ, а вось сельскім установам адукацыі ёсць над чым працаваць у гэтым накірунку.

Аб павышэнні якасці адукацыі сведчыць і той факт, што ў 2013 годзе, упершыню за апошнія тры гады, сярэдні бал па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ў параўнанні з 2012 годам узрос на 1,5 бала і склаў 37 балаў. Найлепшых вынікаў па ЦТ дасягнулі вучні гімназіі, Кукаўскай СШ і Будчанскага ясляў-сада — сярэдняй школы.

Сёлета ў раён прыехалі працаваць 11 маладых спецыялістаў. Прычым 10 з іх — ураджэнцы Ганцаўшчыны. Закранула Надзея Здрок і праблемы, звязаныя з вялікай цякучасцю кадраў, а таксама недахопам настаўнікаў матэматыкі, фізікі, хіміі, замежнай мовы ў сельскіх школах.

Потым слова ўзяў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч. Ён падкрэсліў, што нягледзячы на развіццё інфармацыйных тэхналогій, іх ролю ў сучасным адукацыйным працэсе, слова настаўніка з’яўляецца незаменным для вучняў. Кіраўнік раёна асобна звярнуўся да маладых настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы, кіраўнікоў навучальных устаноў.

Акрамя таго, Аляксандр Саланевіч уручыў граматы раённага выканаўчага камітэта настаўніцы геаграфіі СШ № 2 г. Ганцавічы Л. П. Віннік і настаўніку гісторыі Любашаўскай БШ А. М. Новіку. Таксама кіраўнік раёна павіншаваў настаўніцу геаграфіі гімназіі г. Ганцавічы Т. С. Цюкіну: напярэдадні пленарнага пасяджэння на абласной педагагічнай канферэнцыі яна атрымала нагрудны знак “Выдатнік адукацыі” за плённую работу і дасягненні сваіх вучняў.

Пасля адбылося ўшаноўванне лепшых педагогаў раёна, якое суправаджалася музычнымі нумарамі ў выкананні настаўнікаў і навучэнцаў устаноў адукацыі Ганцаўшчыны.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Пленарная нарада педагогаў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях