Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З любоўю — пра людзей і родны край

З любоўю — пра людзей і родны край

25 жніўня, споўнілася б 87 гадоў вядомаму ў краіне нарысісту, былому рэдактару раённай газеты “Савецкае Палессе” Васілю Фёдаравічу Праскураву. На жаль, лёс адмераў гэтаму таленавітаму журналісту нядоўгі век: 22 мая 1987 года яго не стала. Але ён паспеў стварыць і пакінуць нашчадкам найкаштоўнейшую спадчыну — шматлікія нарысы, аповесці, вынашаныя душой і сэрцам, багатыя па змесце, праўдзівыя і надзённыя, па-мастацку выпісаныя. На іх вучыліся тыя, хто працаваў з ім і чыім мудрым настаўнікам ён быў. На іх варта было б вучыцца тым, хто збіраецца звязаць свой лёс з журналістыкай. А вучыцца ёсць чаму, бо, як згадваў пра свайго настаўніка і калегу наш зямляк паэт Віктар Гардзей, “пра што б ні пісаў В. Праскураў — пра дзяцей ці сталых людзей, пра поле ці балота, пра жыта ці асаку, — ён піша ўзнёсла і натхнёна, з вялікай і шчырай любоўю. І не проста расказвае пра людзей, лес, поле, а і паказвае іх — настолькі пераканаўча, што ты, чытач, бачыш перад сабой іменна той малюнак, які хацеў паказаць аўтар”. Працуючы рэдактарам “Савецкага Палесся” больш за дваццаць гадоў, Васіль Праскураў шчыра хацеў, каб гэтак жа, з любоўю, умела карыстаючыся багаццем роднай матчынай мовы, пісалі тыя, хто прыходзіў працаваць у раёнку.   

“Сапраўдным летапісцам беларускай вёскі” называў Васіля Праскурава паэт Ніл Гілевіч і даваў надзвычай высокую ацэнку майстэрству нарысіста: “якую б гаспадарчую або сацыяльна-маральную праблему ён не закранаў — ён піша перш за ўсё пра чалавека, у цэнтры яго ўвагі — гаспадар зямлі, хлебароб, сціплы і клапатлівы працаўнік, добры чалавек. Ён стварыў цэлую галерэю такіх вобразаў, выпісаных з любоўю, з прафесіянальным майстэрствам, багатай, жывой і сакавітай мовай”. Ці не таму, як пісаў Віктар Гардзей, “нарысы Васіля Праскурава хочацца не проста чытаць, але і перачытваць?”. 

Дык давайце ж, паважаныя чытачы раёнкі, якую рэдагаваў у свой час Васіль Праскураў і старонкі якой першымі прымалі яго цудоўныя замалёўкі і нарысы, пачытаем (ці перачытаем) урыўкі-залацінкі з твораў Васіля Фёдаравіча, паразважаем аб сваім месцы ў жыцці, аб шчасці, разам пройдзем услед за шчымлівымі, кранальнымі  праскураўскімі радкамі па роднай зямліцы, паклонімся ёй. І яму, таленавітаму майстру слова, глыбокаму знаўцу людскіх душ…

х х х

“З даўніх давён яе называюць з бязмежнай любоўю, узнёсла і шчыра: зямля-карміцелька. У гэтае кароткае і мілагучнае слова людзі ўклалі такі глыбокі, такі ўсеабдымны змест, што ў ім неяк неўзаметку і ў той жа час спаўна адлюстравалася ўсё, што лагодзіць і песціць пад сонцам Жыццё.

Зямля-карміцелька! Яшчэ далёкія продкі прыкмецілі і пакінулі нам у неўміручую спадчыну сваё адкрыццё: пад сонцам няма больш нічога ні мілей, ні прыгажэй за цябе. А калі чалавек, наш сучаснік, упершыню ўзняўся ў космас і паглядзеў адтуль на цябе, ён не змог утрымацца ад воклічу: “Якая прыгажосць!”.

Матуля-зямліца! Сярод шматлікіх дакументаў апошняй вайны, Вялікай Айчыннай вайны нашага народа, ёсць сціплы фотаздымак 1944 года. На ім увасоблены запамінальны момант: воіны-беларусы, укленчыўшы, скінуўшы пілоткі, цалуюць цябе, знявечаную і абрабаваную, толькі што вызваленую ад варожай навалы. Франтавому фотарэпарцёру не проста пашчасціла “спыніць імгненне”, а ў поўнай меры мовай свайго мастацтва ўдалося сказаць святую праўду і пра цябе, і пра нас.

Зямля нашай Бацькаўшчыны! Ты спарадзіла нас, і мы ўсе, як адзін, твае даўжнікі. Адвечныя. Да скону дзён. І ў кожнага з нас ёсць адзін-адзінюткі запавет-мара: зрабіць цябе яшчэ больш прыгожай і шчаснай.

Хвала таму, хто імкнецца да гэтага праз усё сваё жыццё — і ў дзень пагодны, і ў нягоду”.

(“Пакланіся зямлі-карміцельцы”).

х х х

“Але ж і мясціны тут — заглядзенне, рэкія нават для Палесся. Паўз дарогу — ці то на Раздзялавічы, ці ў бок Лунінца — такая прыгажосць, што і вачэй не адарвеш. Як у казцы. Лес і лес. То дрымотны — збочыш колькі крокаў з дарогі, і глуха, змрочна стане, аж дыхаць цяжка, як у мяшку; то такі светлы, увесь чыста прашыты сонцам, што міжволі хмялееш ад збытку пахаў ляснога разнатраўя і дзівосных, аднаму лесу ўласцівых фарбаў і гукаў. Малюнак будзе няпоўным, калі не згадаць пра яшчэ адну асаблівасць гэтых мясцін. Колькі там грыбоў! Можна смела ісці ў заклад, што рэдка каторы з грыбнікоў не распранаўся, даруйце, да цельнікаў, збіраючы ў тутэйшых лясах крамяныя баравікі”.

(“Людзі-суседзі”).

                 х х х

 “Лес зачароўвае ў любую пару года. Зімой —  ён манументальна строгі і адначасова нейкі празрыста-светлы, як усё жывое; вясной — не проста абуджаны, а па-маладзецку ўзрушаны і гарэзлівы, гатовы напрапалую кідацца насустрач і вятрам-сухавеям, і дажджам-драбнасеям, і ліўням, што шастаюць, як з вядра; улетку — ён увогуле надзвычай абаяльны, здольны і расчуліць да слёз і падараваць нават знямогламу сэрцу жаданую бадзёрасць такой крынічнай чысціні і свежасці — ахнеш ад задавальнення; увосень — ён невыказна багаты, бы той баярын, штодзень пры дні мяняе сваё парчовае ўбранне”.

(“Прасека”).

х х х

“Кожны чалавек — тая ж непрачытаная кніга. Розніца, мабыць, у тым, што кніга ад першай да апошняй старонкі ўся перад табою — чытай. А вось чалавек не заўсёды ахвотна раскрывае сваю жыццёвую кнігу, не кожнаму давярае перагортваць старонкі пражытых гадоў”.

(Над Шчарай-ракой”).

З любоўю — пра людзей і родны край

З любоўю — пра людзей і родны край

З любоўю — пра людзей і родны край

З любоўю — пра людзей і родны край

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях