Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пачаўся сезон журавін

Пачаўся сезон журавін

Рашэннем  аблвыканкама тэрмін збору журавін на тэрыторыі вобласці  вызначаны сёлета не раней за 20 жніўня. Між іншым, на прыродных плантацыях вельмі шмат яшчэ няспелых ягад. Аб асаблівасцях нарыхтоўкі журавін  вырашылі даведацца ў начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрыя Шапеля.
 

Юрый Рыгоравіч, сёлета вызначаны даволі раннія тэрміны збору журавін, якія яшчэ не поўнасцю выспелі. Ці не ўзнікне праблем з нарыхтоўкай ягад?

— Хаця збор журавін і пачынаецца на два тыдні раней, чым звычайна, але пры захоўванні правілаў нарыхтоўкі ягад праблемы не павінны ўзнікнуць. Галоўнае, каб нарыхтоўшчыкі збіралі толькі спелыя журавіны, а закупшчыкі набывалі кандыцыйныя ягады.

— Калі размова ідзе аб заробку, то цяжка ўявіць, што будзе так…

— Пытанне даволі актуальнае. Каб інфармаваць усіх зацікаўленых асоб і не дапусціць парушэнняў пры нарыхтоўцы ягад, у прыватнасці, пры зборы няспелых журавін і іх закупе, праведзены сход. На яго былі запрошаны прадстаўнікі арганізацый, якія ажыццяўляюць закуп ягад на тэрыторыі раёна, а таксама старшыні сельвыканкамаў — яны, у сваю чаргу, давядуць неабходную інфармацыю да ведама насельніцтва. А сачыць за нарыхтоўкай будуць мабільныя групы райвыканкама, супрацоўнікі нашай інспекцыі, лясгаса, міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

— Што ж пагражае тым, хто ўсё ж такі ў пагоні за заробкам прыхопіць і няспелыя ягады?

— Не сакрэт, што многія збіраюць ягады скрабкамі, хаця гэта  забаронена. Нагадаю, што за прымяненне забароненых сродкаў і метадаў збору ягад для фізічных асоб прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 2 мільёнаў рублёў. Такія ж штрафныя санкцыі прадугледжаны і за збор няспелых ягад: журавін — калі іх колькасць перавышае 5 працэнтаў ад сабранай масы, і брусніц — калі няспелых ягад больш чым 1 працэнт. У дадатак прыйдзецца кампенсаваць урон, нанесены прыродзе, з разліку 1,2 базавай велічыні, ці 120 тысяч рублёў, за кожны кілаграм няспелых ягад.   

— Гэта датычыцца зборшчыкаў ягад, а як быць з нядобрасумленнымі закупшчыкамі?

— За парушэнне правілаў нарыхтоўкі для іх прадугледжана больш жорсткае пакаранне. Напрыклад, калі больш чым 5 працэнтаў закупленых у прамысловых мэтах журавін будуць няспелымі, індывідуальнаму прадпрымальніку пагражае штраф ад 1 да 10 мільёнаў рублёў з канфіскацыяй закупленых ягад ці без іх канфіскацыі. А вось юрыдычнай асобе такое правапарушэнне можа каштаваць да 50 мільёнаў рублёў і таксама будзе стаяць пытанне аб канфіскацыі журавін.

Размаўляў

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях