Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Якая работа — такі і вынік

Якая работа — такі і вынік

Нязвычна мнагалюдна было ў мінулую пятніцу на ферме СГВК “Любашава”, якая размешчана  ў вёсцы Сукач.  Тут праходзіў раённы — шаснаццаты па ліку — семінар-конкурс работнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы.

Арганізаваны некалі з мэтай павышэння прафесійнага майстэрства работнікаў жывёлагадоўчай галіны, укаранення навукі і перадавога вопыту, прагрэсіўнай тэхналогіі ў пытаннях узнаўлення статка на фермах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, конкурс і цяпер не страціў сваёй актуальнасці і прызначэння. І гэта зразумела: у аснове развіцця жывёлагадоўчай галіны ляжыць мэтанакіраваная, прадуманая работа па ўзнаўленні статка ў кожнай гаспадарцы. І там, дзе яна арганізавана на высокім узроўні, дзе адказна, граматна працуюць спецыялісты, ёсць і належныя  вынікі. Трывалыя веды ў спалучэнні з вопытам работы, іх пастаяннае ўдасканаленне, у тым ліку і праз удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства, якія праводзяцца ў раёне штогод, вядома ж, павінны спрыяць агульнаму поспеху.

Паколькі падобныя семінары-конкурсы кожны раз праводзяцца ў розных гаспадарках, яго ўдзельнікам даецца цудоўная магчымасць пабачыць, у якіх умовах і як працуюць іх калегі, пераняць іх вопыт, высветліць асобныя пытанні, параіцца. А заадно і асвяжыць свае тэарэтычныя веды. Пра гэта і гаварыў перад прысутнымі, адкрываючы семінар-конкурс, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Анатолій Бобка.

Ферма ў вёсцы Сукач, дзе праходзіла мерапрыемства, была здадзена ў эксплуатацыю ў мінулым годзе. На будаўніцтва гэтага даільна-модульнага блока было затрачана 9,5 мільярда рублёў. Менавіта тут і былі арганізаваны чатыры пасты, на якіх трымалі тэарэтычны і практычны экзамены на прафесійнае майстэрства спецыялісты жывёлагадоўчай галіны раёна. Прыкмеціла: сярод канкурсантаў найбольш было моладзі. Гэта  радуе, галоўнае, каб не спасавалі перад часовымі цяжкасцямі і праблемамі, не здрадзілі выбранай прафесіі. Многія з іх прымалі ўжо ўдзел у конкурсе, некаторыя — упершыню на падобных іспытах.  Але хваляваліся па-студэнцку ўсе.

На пасту №1, дзе членамі камісіі былі намеснік начальніка райсельгасхарчу Анатолій Бобка і вядучы заатэхнік РСУП “Брэстплемпрадпрыемства” Валянціна Мурына (яна ж і старшыня судзейскай камісіі), першымі трымалі экзамен прадстаўнікі СВК “Агарэвічы”. Галоўны ветурач гаспадаркі Алег Дулік выцягвае ліст з пытаннямі, адказвае ўпэўнена, паслядоўна, граматна. Стала зразумелай сутнасць прыстаўкі “семінар” да слова конкурс, калі Анатолій Лявонцьевіч пачаў “засыпаць” канкурсантаў, увязваючы іх адказы непасрэдна па кожным пытанні білетаў са справамі гаспадарак, прыводзячы канкрэтныя факты і лічбы. На месцы, як кажуць, высвятляліся адносіны спецыялістаў  да праблем, уменне бачыць іх і, галоўнае, шукаць і знаходзіць шляхі іх вырашэння. Бо і ў гэтым таксама заключаецца прафесійнае майстэрства спецыялістаў.

На кожным пасту былі свае экзаменатары. Бачыла, як радаваліся яны граматным адказам і ўпэўненым практычным дзеянням сваіх калег. Галоўнаму заатэхніку СВК “Крышылавічы” Антаніне Стральчэня, якая не першы год у складзе судзейскай камісіі і цяпер давала ацэнку канкурсантам на пасту № 2, дзе на практыцы праводзілася адтайванне і ацэнка спермы пад мікраскопам на рухомасць і актыўнасць,  напрыклад, спадабаліся адказы і паслядоўнасць у  дзеяннях спецыялістаў з “Бярозаўца”, “Будчы”, “Крышылавіч”.

Падвядзенне вынікаў конкурсу праводзілася ва ўрачыстай абстаноўцы ў Любашаўскім СДК і спалучалася з цудоўнымі канцэртнымі нумарамі, падрыхтаванымі работнікамі гэтай установы  і ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці. Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Юрый Лелес, які нагадаў аб мэтах конкурсу, расказаў аб справах жывёлаводаў Ганцаўшчыны, заклікаў усіх больш адказна працаваць на канчатковы вынік,  падзякаваў за працу.

Валянціна Мурына, якая прысутнічала на падобным мерапрыемстве ў Ганцавічах упершыню і дала станоўчую ацэнку канкурсантам, таксама  выступіла на падвядзенні вынікаў семінара-конкурсу. Яна — наша зямлячка, родам з Раздзялавіч. У свой час прайшла, бадай, усе ступенькі ў жывёлагадоўчай галіне, і ёй блізкая селекцыйная работа — нялёгкая і, як сказала спецыяліст, не заўсёды ўдзячная. Яна параіла кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў падтрымліваць маладых спецыялістаў, дапамагаць ва ўсім, цаніць іх працу і  ўручыла грашовыя прэміі пераможцам, удзельнікам і арганізатарам конкурсу. Па яго выніках першае месца было прысуджана Юрыю Вялічку (СГВК “Любашава”), другое — Вользе Рублеўскай (СВК “Дубнякі”), трэцяе — Валянціне Далматавай (СВК “Будча”). Прэміі атрымалі таксама тыя, хто адпрацаваў звыш 20 гадоў тэхнікамі-асемянатарамі, хто першы год працуе па гэтай спецыяльнасці і інш. Ніхто з удзельнікаў конкурсу прафесійнага майстэрства не застаўся па-за полем зроку.

Хваляванні таго дня ўлягліся, наперадзе работа — штодзённая, карпатлівая, настойлівая, адказная. На канчатковы вынік, ад якога залежаць і харчовая бяспека краіны, і дабрабыт тых, хто працуе ў сельскай гаспадарцы.

Марыя Дзёміна.

Фота аўтара.

Якая работа — такі і вынік

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 9

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 10

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ІРЫНЫ РУДКОЎСКАЙ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Хотите узнать больше? І памяць, і радасць былая, і сённяшні боль 10 студзеня на 71-м годзе жыцця не стала нашай выдатнай зямлячкі Ірыны І памяць, і радасць былая, і 11

Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах

Хотите узнать больше? З пытаннямі да прадстаўніка Кіраўніка дзяржавы звярнуліся 7 чалавек. Падрабязнасці чытайце ў друкаванай версіі «СП» за суботу.З пытаннямі да 10

Зоркі, маскі, песні: як у Ганцавічах прайшлі Каляды

Хотите узнать больше? У мінулую суботу 13 студзеня ў Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў адбылася калядная сустрэча “Шчодры вечар”. Калядны фэст у такім фармацеУ мінулую 19

Свята у кожны дом!

Хотите узнать больше? У мінулую суботу 13 студзеня супрацоўнікі Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў, удзельнікі і сябры народнага клуба майстроў народнай творчаці “Багач” 22

20 января управляющий делами Ганцевичского райисполкома Малявко Наталья Михайловна проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 20 января управляющий делами Ганцевичского райисполкома Малявко Наталья Михайловна проведет «прямую телефонную линию» 20 января 2018 года с 9.00 до 22