Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Крызіс чысціні

Крызіс чысціні

Крызіс чысціні

Якасць і карысць прадуктаў харчавання, якія паступаюць да спажыўцоў, залежаць не толькі ад іх вытворцаў, але і ад таго, як яны захоўваюцца ў нашых крамах. Як аказалася, пытанне гэтае няпростае. З ім і разбіраўся наш карэспандэнт Мікіта   НАЙДЗЁНАЎ.
 

Тое, што прусакі жывуць у некаторых гасцініцах і інтэрнатах, ведаў даўно. Але, што яны яшчэ і “пастаяльцы” прадуктовых крамаў, стала поўнай нечаканасцю. Днямі зайшоў у магазін “Меркурый”, што каля гарадскога рынку, і бачу, як на паліцы з хлебам спакойна, на правах гаспадара, паўзе рыжы прусак. Іду да касы і пытаюся: “Ці ведаеце вы, што ў  краме прусакі?”. І не паспеў дагаварыць, як бачу яшчэ аднаго на самой касе. Мне касір сказала, што гэта сапраўдная праблема, і як яе вырашыць — яны не ведаюць.

“Санстанцыя прыходзіць кожны тыдзень і труціць прусакоў, а толку аніякага”, — неахвотна гаворыць мне супрацоўніца магазіна, якая прадстаўлялася то касірам, то загадчыцай. “Даўно яны ў нас, гадоў можа дзесяць. І не толькі ў нас, а і ва ўсіх навакольных крамах. А што, “Савецкаму Палессю” няма больш пра што пісаць, як пра прусакоў?”

Пытанне, вядома, рытарычнае, але ж тут справа датычыцца не столькі саміх насякомых, колькі здароўя людзей. Пытаюся ў пакупнікоў, ці не бачылі яны прусакоў у прадуктовай краме. У асноўным аднекваюцца, але адна дзяўчына вырашыла выказацца з гэтай нагоды: “Ведаеце, у нас, у Баранавічах, таксама ёсць прусакі ў магазінах. Думаю, тут павінна разбірацца санстанцыя. Але, пэўна, гэта найперш халатнасць саміх супрацоўнікаў “Меркурыя”. Неяк жа яны павінны клапаціцца пра чысціню? Ёсць загадчыца, якая павінна кантраляваць сітуацыю. А тут вы самі бачыце — бардак”.

Спрадвечнае пытанне: хто вінаваты? На гэты раз у тым, што прусакі “акупіравалі” прадуктовыя крамы. Звяртаюся да галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Ганцавіцкага раёна Аляксандра Саляніка. 

Аляксандр Данілавіч паказвае мне ліст да старшыні Ганцавіцкага райспажыўтаварыства, у якім пералічаны цэлы шэраг грубых парушэнняў інструкцыі па дэзынфекцыі ў ганцавіцкіх крамах. Скардзіцца, што складскія памяшканні цалкам застаўленыя, штодзённую ўборку ніхто не робіць, інсектыцыдныя прэпараты змываюць хіба не адразу пасля дэзынфекцыі, каб толькі не закрываць магазін на санітарны дзень.

“Каб адказна працавала адміністрацыя райспажыўтаварыства, таваразнаўцы, каб яны больш увагі звярталі  яшчэ і на санітарны стан магазінаў, а  не толькі на план і выручку, праблемы б не было, — рэзюмуе Аляксандр Салянік. — Праблема толькі ў саміх магазінах. Калі ў іх не праводзяцца рэгулярна санітарныя дні, не робяцца штодзённыя ўборкі, а частка з іх увогуле закрыта для доступу спецыяльных санітарных службаў — дэзынфекцыя не праводзіцца. Але мы ўсё роўна труцім, бо калі б мы і  гэтага не рабілі, то іх была б процьма. І “Меркурый” не выключэнне”.

Вядома ж, беспакаранымі такія халатныя дзеянні не застаюцца. Магазіны рэгулярна атрымліваюць штрафы за парушэнні. Памер штрафу, які санслужба накладвае на прадаўцоў за гэтыя парушэнні, — ад 500 тысяч беларускіх рублёў і вышэй. У чэрвені праводзілася комплексная праверка. Было наведана 30 магазінаў, і 11 з іх аштрафаваны за пратэрміноўку тавару.  І там штраф — ад мільёна. Восем крамаў атрымалі штрафы за антысанітарыю. У выніку — 20 пратаколаў з 30-ці магазінаў.

У бліжэйшыя дні старшыня Ганцавіцкага райспажыўтаварыства мусіць давесці гэтую інфармацыю да адказных асоб прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. А як гэта паўплывае на сітуацыю, думаю, неўзабаве пабачым.

Але, як запэўніў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ганцавіцкага раёна Аляксандр Салянік, санітарная служба не пакіне гэтае пытанне без кантролю і будзе прымаць больш жорсткія меры.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях