Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ГЭТА ТОЛЬКІ ЧУТКІ

Ганцаўчанка А. І. Малышка напісала ў райвыканкам пісьмо наступнага зместу: “Звяртаюся ў райвыканкам, таму што думаю, што ў бальніцы мне ўсё роўна не адкажуць.

Учора гуляла з унукам у пясочніцы ў парку і чула, як адна маладая мама гаварыла свайму дзіцяці: “Не бяры чужое вядзерца, не лезь на горку, адразу ж аддай хлопчыку лапатку — у горадзе ўспышка каросты!”.

Я памятаю, калі вучыліся мае дзеці ў школе, то педыкулёз, кароста, вятранка пастаянна ўзнікалі то ў адным класе, то ў другім. Прачытала ў інтэрнэце, што цяпер пры дапамозе сучасных медыкаментаў вылечыць каросту ці вятранку можна за адзін дзень, страшнага тут нічога няма. Але ўсё ж неяк не па сабе: унук пастаянна бярэ чужыя цацкі, цягне ўсё ў роцік. А сын за дзень разоў сто вітаецца за руку з кім папала. Кароста ж узнікае на руках і потым імі і разносіцца па ўсім целе.

Каб своечасова прыняць меры перасцярогі, хачу ведаць, ці сапраўды ў нас у горадзе назіраецца рост захворвання на каросту або гэта проста чарговыя чуткі на фоне розных паведамленняў аб захворваннях?  Адкажыце, калі ласка, праз “Савецкае Палессе”.

Паважаная А. І. Малышка! Каб даць адказ на хвалюючае вас пытанне, рэдакцыя райгазеты “Савецкае Палессе” звязалася з кіраўнікамі УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” і ДУ “Ганцавіцкі райЦГіЭ”. І В. У. Сашко, і А. Д. Салянік ахвотна адклікнуліся на просьбу і неадкладна даручылі адпаведным спецыялістам даць адказ. Раённы ўрач-педыятр Ларыса Капусціна і памочнік урача-паразітолага Лідзія Коўш заспакоілі, што ў раёне няма  росту захворвання на каросту, наадварот, назіраецца зніжэнне. Так, з пачатку гэтага года на Ганцаўшчыне зарэгістравана толькі шэсць выпадкаў захворвання на каросту, з якіх чатыры — у дзяцей. А за аналагічны перыяд мінулага года —  адзінаццаць выпадкаў, з іх сем — у дзяцей.

Як бачыце, лічбы сведчаць аб тым, што падстаў для хвалявання і панікі няма. Аднак гэта не значыць, што можна грэбаваць мерамі перасцярогі. Каб  мы самі і нашы дзеткі не захварэлі на каросту, трэба ведаць, што гэта за хвароба, як яна перадаецца, а таксама як папярэдзіць яе. І Ларыса Капусціна, і Лідзія Коўш далі падрабязныя парады на гэты конт. У прыватнасці, адзначылі, што кароста — гэта паразітарнае скурнае захворванне. І хаця яно звычайна асацыіруецца з неахайнасцю, неўладкаваным бытам, на самай справе можа  ўзнікнуць і ў людзей, якія жывуць у спрыяльных бытавых умовах.

Як адбываецца заражэнне?

ГЭТА ТОЛЬКІ ЧУТКІ

Каросту выклікаюць самкі карослівага кляшча. Яны дасягаюць у даўжыню 0,3 — 0,4 мм і жывуць каля 1 месяца. Трапляючы на скуру чалавека, яны робяць хады пад рагавым слоем эпідэрмісу, адкладваючы штодзённа па 2 — 3 яйцы, з якіх вылупліваюцца лічынкі. Праз 2 — 3 тыдні яны ператвараюцца ў палаваспелых асобін.

 Крыніцай заражэння з’яўляецца хворы чалавек. Часцей за ўсё заражэнне адбываецца пры цесным кантакце  з ім. Для таго, каб клешч “перайшоў” да здаровага чалавека і ўзнікла хвароба, дастатковы кантакт “скура да скуры”. Таму галоўныя ачагі распаўсюджвання каросты фарміруюцца ва ўмовах цеснага сямейнага кола, а таксама паміж палавымі партнёрамі. Можна яшчэ заразіцца праз пасцельную бялізну, адзенне, ручнікі, мачалкі, ручкі дзвярэй. Сярод дзяцей інфекцыя можа перадавацца праз цацкі, пісьмовыя прыналежнасці, якімі папярэдне карыстаўся хворы.

Сімптомы хваробы

Першыя прыкметы каросты — сверб, які найбольш адчуваюць хворыя вечарам або ноччу, і спецыфічнае высыпанне ў выглядзе размешчаных парна дробных вузельчыкаў на характэрных для гэтай хваробы месцах: у міжпальцавых складках кісцей, на згінальнай паверхні прамянёвазапясцевых суставаў, на пярэднебакавой паверхні жывата па ходу пояса, на ягадзіцах. У маленькіх дзетак адзначаюць крышку іншую лакалізацыю каросты: яна паражае ўнутраны край ступняў, падэшваў, далоней, а таксама ягадзіцы, твар і скуру галавы.

Важна ведаць

Лячэнне ўсіх хворых у адным ачагу, а таксама кантактных асоб павінна праводзіцца адначасова, каб пазбегнуць паўторнага заражэння, і тым прэпаратам, які назначыў урач, прычым — строга па інструкцыі.

Як папярэдзіць заражэнне?

Не карыстайцеся чужым адзеннем, рукавіцамі, абуткам, бялізнай, ручніком і інш. Не ўступайце ў выпадковыя палавыя сувязі. Пасля наведвання грамадскіх месцаў, паездак у транспарце і г. д. абавязкова вымыйце рукі з мылам. Не хадзіце ў гасцініцах, душавых пакоях і ў іншых месцах без абутку.

Прафілактычныя мерапрыемствы

ў ачагу каросты

Хворага трэба ізаляваць. У яго павінны быць асобны ложак, пасцельная бялізна і прадметы асабістай гігіены. Трэба абеззаражваць ручнікі, бялізну. Вопратку неабходна прагладжваць з абодвух бакоў гарачым прасам, звяртаючы ўвагу на швы і кішэні, альбо праветрываць на адкрытым паветры на працягу 7 дзён.  У пакоі хворага трэба штодзённа праводзіць вільготную ўборку1 — 2-працэнтным мыльна-содавым растворам, уключаючы мыццё падлогі, праціранне прадметаў, з якімі пастаянна кантактуе хворы. Уборачны інвентар пасля карыстання  апускаюць у мыльна-содавы раствор, рукі старанна мыюць.

Выконвайце парады спецыялістаў і будзьце здаровымі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях