Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

23,3 процента выпускников школ Ганцевичского района, поступающих в ВУЗ-ы, не смогли преодолеть порог ЦТ

Падведзены вынікі цэнтралізаванага тэсціравання. Сёлета з 288 выпускнікоў школ раёна ў ім прынялі ўдзел 240, ці 83,3 працэнта ад агульнай колькасці.

Сярэдні бал ЦТ па раёне ў параўнанні з мінулым годам вырас на 1,5 пункта і дасягнуў 37 балаў. Сярод 11 вучэбных прадметаў, па якіх здавалася ЦТ, найлепшыя веды выпускнікі паказалі па грамадазнаўству, беларускай мове і геаграфіі — у сярэднім па іх набрана адпаведна 48,5, 44,4 і 39,5 бала.

Адметна тое, што ўпершыню сярод выпускнікоў Ганцаўшчыны ніхто не здаваў ЦТ па нямецкай мове, хаця яе выкладаюць у асобных школах.

Самы высокі сярэдні бал па ЦТ набраў залаты медаліст СШ № 3 г. Ганцавічы Уладзіслаў Наумік — 263, прычым па матэматыцы ў яго 96 балаў. Выдатна здалі ЦТ і шэраг былых вучняў гарадской гімназіі. Напрыклад, Дзмітрый Букса набраў 260 балаў, з якіх 96 — па матэматыцы і 94 — па беларускай мове. Аналагічны сярэдні бал і ў Аляксандра Студэнта які, дарэчы, набраў па фізіцы 96 балаў. А вось Святлана Чумакова атрымала па ЦТ 251 бал і паказала найлепшы вынік у раёне па англійскай мове — 80 балаў. Вольга Вольніч хаця і набрала іх трохі менш за згаданых гімназістаў — 213 балаў, але па беларускай мове атрымала 91 бал.  Такі ж вынік па гэтым вучэбным прадмеце і ў выпускніцы Кукаўскай сярэдняй школы Крысціны Якубоўскай. Таксама выдатныя веды не толькі па роднай мове, але і па матэматыцы паказала Паліна Пічыц з Хатыніцкай СШ. Па гэтых прадметах яна набрала па 92 балы, а агульны сярэдні бал у яе — 252.

З другога боку, варта адзначыць, што 56 чалавек, ці 23,3 працэнта ад колькасці выпускнікоў, якія спрабавалі паступіць у ВНУ,  па асобных вучэбных прадметах не здолелі пераадолець парог ЦТ для паступлення ў ВНУ . Па беларускай і рускай мовах ён складаў 10 балаў, па матэматыцы, фізіцы, біялогіі і хіміі — 15 балаў, па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўству, геаграфіі і замежнай мове — 20 балаў.  ЦТ па матэматыцы не здалі 25 чалавек, па фізіцы — 15 і гісторыі Беларусі — 5.

Аляксей

ГРУШЭВІЧ.

23,3 процента выпускников школ Ганцевичского района, поступающих в ВУЗ-ы, не смогли преодолеть порог ЦТ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

25 ноября председатель Ганцевичского райисполкома Белов Владимир Владимирович проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 25 ноября председатель Ганцевичского райисполкома Белов Владимир Владимирович проведет «прямую телефонную линию» 25 ноября 2017 года с 9.00 до 12.00 23

У Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў прайшла гульнёва-забаўляльная праграма “Вяселле”

Хотите узнать больше? Восенню — ад пачатку восені і да Пакроў – у вёсках гралі вяселлі. Вяселле – гэта адно з найважнейшых падзейВосенню — ад пачатку восені і да Пакроў – 18

Профилактика сахарного диабета – необходимость

Хотите узнать больше? 14 ноября в центральной районной аптеке № 83 Брест­ского РУП “Фармация” и в магазине “Хлебосолье” прошла акция, посвящённая Всемирному дню14 ноября в 17

Когда грызуны атакуют

Хотите узнать больше? Процесс уничтожения крыс и мышей называется дератизацией и является необходимым условием без­опасного существования человека. О наличии крыс и мышей 26

Віншаванні ад дэпутатаў з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Хотите узнать больше? Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём 26

Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам

Хотите узнать больше? Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам 31

24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

Хотите узнать больше? 24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, 35

Охота на пушнину в ноябре

Хотите узнать больше? Охота на пушнину в ноябре С 7 октября в Беларуси стартовала охота на зайца-русака и зайца-беляка с дипломированными гончими собаками. С 4 ноября 36