Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пазнаёмся з сотняй птушак! Школа бёрдвочараў праводзіць набор у Брэсце

Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разам з Установай культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» праводзіць у Брэсце Школу бёрдвочара – бясплатныя курсы, на якіх навучаць вызначаць больш за 100 відаў мясцовых птушак. Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў.Дзікая прырода побач з намі нават у гарадах. Мноства разнастайных птушак жыве ў парках, ля дамоў, на пустках, вадаёмах і ў хмызняках. Толькі ў Брэсце зарэгістравана каля 180 відаў птушак.

Ці вядома табе, што ў горадзе жывуць два віды вераб’ёў? Ці можаш адрозніць крумкача ад грака? Ці ведаеш, якія рэдкія віды птушак з Чырвонай кнігі можна сустрэць у Брэсце?

Бёрдвочынг – назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Гэтае хобі дорыць чалавеку радасць і задавальненне, а таксама дае магчымасць больш рухацца і разнастаіць сваё жыццё. 

Ужо ў другі раз «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіць набор у Школу бёрдвочара. Першы выпуск школы самастойна вядзе назіранні, адзначае рэдкія для Беларусі віды птушак у Брэсце і вобласці, прымае актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах і акцыях, арганізаваных АПБ.

Неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новыя для сябе віды птушак. Палічы, колькі з 334 відаў беларускіх птушак ты ведаеш. Хочаш пазнаёміцца з іншымі?


Што цябе чакае ў Школе?

У Школе бёрдвочара ты вывучыш больш за 100 відаў птушак і пачнеш заўважаць іх у прыродзе. Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў і дзве палявыя экскурсіі.

У Школе раскажуць не толькі як адрозніваць птушак, але і дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі: як апранацца для бёрдвочынгу, як скласці маршрут, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне.

Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а выдатнікі школы – вызначальнік.

Што ты даведаешся пра птушак?

  • як адрозніць самцоў ад самак, як выглядаюць маладыя птушкі, 

а як дарослыя падчас гнездавання і ў іншы час;

  • як адрозніць птушак па галасах;
  • дзе i якіх птушак можна сустрэць;
  • чым харчуюцца птушкі;
  • якія паводзіны і іншыя асаблівасці яны маюць.


Заняткі будуць праходзіць на базе Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея па адрасе: Брэст, вул. Карла Маркса, 60. Першы занятак адбудзецца 4 лютага ў 18.00. Наступныя заняткі будуць праходзіць кожны аўторак.

 

Выкладчык: старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ, бёрдвочар, Юрый Янкевiч.

 

Запісацца ў Школу бёрдвочара можна да 2 лютага 2020 года.


Спяшайся, колькасць месцаў абмежаваная!

 

Кантактная асоба: Юрый Янкевiч 

тэл. 8-033-658-68-17

e-mail: yankevich.apb93@gmail.com

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Вы когда нибудь покупали/продавали криптовалюты?

Новости Бреста

Интересные объекты на Брестском аукционе недвижимости. Что предлагают и за сколько?

Хотите узнать больше? На аукционах, проводимых государственным предприятием КУП «Брестский городской центр по управлению недвижимостью», в 2020 году можно будет приобрести 2 077

А так хотелось красиво пожить: сельскую учительницу "кинули" с биткоинами

Хотите узнать больше? Фото: pixabay Учительница одной из сельских школ в Брестской области решила улучшить своё финансовое положение, вложившись в криптовалюту, однако в 793

"Чупакабра" держит в страхе деревню под Брестом

Хотите узнать больше? В санитарной службе считают, что виноват некрупный лесной хищник, но местные жители считают, что всему виной чупакабра. Неизвестный зверь уничтожил... 1 100

Пазнаёмся з сотняй птушак! Школа бёрдвочараў праводзіць набор у Брэсце

Хотите узнать больше? Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разам з Установай культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» 1 102

От самой бедной команды до чемпионства. Невероятный путь брестского «Динамо»

Хотите узнать больше? Несмотря на то, что чемпионства от брестчан ждали не первый сезон, не стоит забывать, что еще несколько лет назад это был самый бедный клуб высшей 2 329

«Команду мы на следующий сезон сформировали». Комментарий босса брестского «Динамо» Зайцева

Хотите узнать больше? Босс брестского "Динамо" Александр Зайцев заявил, что костяк команды остается. 3 345

В Бресте во дворе мужчина крушил автомобили, а после лег рядом и уснул

Хотите узнать больше? Брестский МОСК возбудил в отношении фигуранта уголовное дело по ч. 1 ст. 339 УК Беларуси (Хулиганство). Максимальное наказание по данной части статьи 1 436