Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Міжнародны дзень роднай мовы ў Брэсце адзначылі святам «Жывыя вытокі»

Міжнародны дзень роднай мовы ў Брэсце адзначылі святам «Жывыя вытокі»

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага, у абласным грамадска-культурным цэнтры адбылося свята «Жывыя вытокі». Менавіта яно распачало на Брэстчыне цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Году кнігі.

А мерапрыемстваў у гэты шчодры на юбілеі год будзе шмат. Сёлета мы адзначаем 130-годдзе са дня народзінаў выдатных беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 100-годдзе народнага паэта Максіма Танка. Успомнім і Францішка Скарыну, які 495 гадоў таму выдаў першую беларускую друкаваную кнігу «Псалтыр», а таксама знакамітага дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегу, які нарадзіўся 455 гадоў таму.

На свята мовы ў файе цэнтра спачатку разгарнулася кніжная выстава, на якой супрацоўнікі абласной бібліятэкі прадставілі не толькі выданні юбіляраў, але і кнігі-лаўрэаты розных літаратурных прэмій. Побач размясцілася невялічкая, але вельмі цікавая выстава «Гартаючы вечныя старонкі» з фондаў краязнаўчага музея. Глядзячы на рарытэтныя выданні, ад якіх нават праз шкло веяла даўніной, так і хацелася дакрануцца да іх незвычайных вокладак, асцярожна пагартаць пажаўцелыя старонкі, адчуць іх пах. Тут можна было ўбачыць і «Тэстамент», выдадзены ў Лондане ў 1807 годзе, і «Ганну Карэніну» 1914 года выдання і іншыя кнігі, якія датуюцца ХVIII і нават ХVII стагоддзямі. Асобнае месца сярод іх займалі экзэмпляры перыяду Вялікай Айчыннай вайны - маленькія, тоненькія і вельмі каштоўныя - сведкі таго, што нават у ліхі час выданне кніг у краіне не спынялася.

«Я ўпэўнена, што ў кожнага з нас на генетычным узроўні захоўваецца родная мова, матуліна мова, - заўважыла на адкрыцці свята дырэктар абласной бібліятэкі імя М.Горкага Тамара Данілюк. - Дык давайце ж будзіць тыя нашы сэрцы, давайце іх хваляваць!»

І сэрцы хваляваліся. Падчас паэтычна-музычнай вечарыны гледачы мімаволі адгукаліся на чуллівыя словы, што гучалі ў вершах і песнях, разам з удзельнікамі імпрэзы паўтаралі знаёмыя з дзяцінства радкі беларускіх класікаў. Адгукаліся на музыку, якая то дарыла ўсмешкі і клікала пусціцца ў скокі, то навявала роздум і смутак. Некалькі гадзін, за якія была перажыта цэлая гама пачуццяў, праляцелі непрыкметна. Вялікае і шчырае дзякуй за гэта арганізатарам мерапрыемства, у першую чаргу абласному грамадска-культурнаму цэнтру і яго кіраўніку Святлане Каржук, дзе ўжо традыцыйна ладзяцца выдатныя мерапрыемствы.

Аднак не магу не ўнесці ў гэты матэрыял лыжку дзёгцю. І зрабіць гэта хачу праз сумныя, але, на жаль, слушныя словы, якія прагучалі на вечарыне з вуснаў нашай выдатнай літаратаркі Зінаіды Дудзюк: «Канешне, хацелася б, каб мова беларуская прыходзіла да нас не па святах, а кожны дзень. Але пакуль вось маем, што маем».

Дарэчы: Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ў свеце 21 лютага. Менавіта ў гэты дзень у 1957 годзе ў тагачасным Пакістане былі растраляны ўдзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы бенгалі. Праз 20 гадоў правінцыя Бангладэш стала асобнай дзяржавай, а ў 1999 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Адзначаецца з лютага 2000 года з мэтай спрыяння моўнай і культурнай разнастайнасці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Бреста

В Бресте пострадал 13-летний пассажир автобуса

Хотите узнать больше? Подросток упал в салоне городского автобуса во время подъема по мосту бульвара Шевченко через реку Мухавец.<br clear="all" /> 59

В Кобринском районе загорелась кабина дизель-поезда Брест - Пинск

Хотите узнать больше? Пассажиры и работники железной дороги самостоятельно покинули вагоны.<br clear="all" /> 70

Экс-чиновника осудили за коррупцию. Вскрывшие преступную схему блогеры ждут премию от государства

Хотите узнать больше? В Бресте огласили приговор бывшему начальнику землеустроительной службы горисполкома, который обвинялся в махинациях с землей.<br clear="all" /> 198

Метель с ветром спровоцировали отключения электричества в семи районах Брестской области

Хотите узнать больше? По информации "Брестоблгидромета", в ближайшие сутки в регионе пройдет кратковременный снег, местами на дорогах будет наблюдаться гололедица.<br 97

Пенсионеры жалуются на брестскую фирму, продающую "чудо"-подпяточники по бешеным ценам

Хотите узнать больше? Пенсионерка ответила на телефонный звонок, согласилась пойти на групповую беседу по лечению суставов, послушала убедительных менеджеров и заключила 104

На Крещение в Бресте можно будет окунуться в четырех прорубях

Хотите узнать больше? Организованные места окунания прорубят в центре и на окраинах города.<br clear="all" /> 179

В Бресте больше 1000 десантников окунулись в Крещенскую купель

Хотите узнать больше? Окунания в крещенскую прорубь прошли на территории 38-й бригады.<br clear="all" /> 208