Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зміцер Сасноўскі: «Беларусь з усімі краінамі Еўропы яднае музыка»

Зміцер Сасноўскі: «Беларусь з усімі краінамі Еўропы яднае музыка»

Зоркі сярэднявечнай музыкі наведалі 27 студзеня Брэст з канцэртам «Свята дуды». За некалькі гадзін да музычнай імпрэзы карэспандэнт «БГ» паразмаўляў з лідарам гурта «Стары Ольса» Зміцерам Сасноўскім пра ўніверсальную мову, дуду і попыт на беларускамоўныя калектывы.


Пра дуду і цымбалы

- Да вайны ў кожнай савецкай рэспубліцы быў абраны свой музычны інструмент. У Беларусі гэта была дуда, але дзякуючы Язэпу Жыновічу на змену дудзе ў якасці нацыянальнага сімвала прыйшлі цымбалы.


Пра адраджэнне

- Поспех у адраджэнні дуды прывёў да таго, што ў Беларусі стварыўся дударскі клуб, ужо дзесяць год як праходзіць міжнародны фестываль, прысвечаны дудзе, узнікае ўсё больш гуртоў, якія выкарыстоўваюць гэты інструмент.

Зараз таксама з’явілася ідэя правесці цэлы комплекс мерапрыемстваў дзеля папулярызацыі дуды: выдаць часопіс «Дудар», падручнік-самавучыцель ігры на дудзе, арганізаваць выставу, правесці серыю канцэртаў па Беларусі. Усё гэта было ініцыявана дзякуючы таму, што ў апошнія дзесяць год вырасла і далучылася да дударскага руху вялікая колькасць людзей.


Пра ўвагу на генетычным узроўні

- Увага да гэтага музычнага інструмента ў нас, беларусаў, сядзіць на нейкім генетычным узроўні. Многія людзі, упершыню пачуўшы дуду, пачынаюць сымпатызаваць ёй усё жыццё. Што датычыцца пэўных змен, мы можам ганарыцца, што нарэшце ўжо чатыры гады ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры ідзе выкладанне па класу дуды. На жаль, пакуль ігнаруюць дуду ў музычных школах, каледжах ды кансерваторыях. Дзякуй Богу, першая прыступка дасягнута, але яшчэ трэба шмат зрабіць.


Пра попыт

- Попыт на дударскую музыку ёсць. Пра гэта сведчыць перш за ўсе тое, што канцэрты адбываюцца не ў нейкіх маленькіх клубіках, а ў вялікіх залах. Але яшчэ большую ўвагу і павагу дуда пачне выклікаць, калі гэты інструмент будзе часцей выкарыстоўвацца ў стыльных, густоўных і цікавых праектах.

Увогуле ў апошнія гады можна заўважыць, што попыт на сярэднявечную музыку расце. Калі дзесяць год таму нельга было нават марыць аб тым, каб збіраць на музыку XVI - XVII стагоддзяў столькі ж людзей, як на канцэрт NRM, то зараз гэта атрымліваецца.


Пра сярэднявечную музыку

- Сярэднявечная музыка - гэта тое, што яднае Беларусь з усімі краінамі Еўропы. Многія творы з Полацкага сшытку, якія мы выконваем, - гэта перапрацаваныя або па-свойму сыграныя агульнаеўрапейскія мелодыі. Таму, калі мы прыязджаем у іншыя краіны, інструментальны фальклор, як універсальная і эмацыйная мова, усюды ўспрымаецца на ура.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Бреста

Против регионального издания «Медиа-Полесья» завели новое дело за «угрозу национальной безопасности страны»

Хотите узнать больше? Заявление в милицию написала учитель Микашевичской СШ № 2, где училась кандидат в президенты Светлана Тихановская, [leech=]сообщает[/leech] БАЖ. На 7 168

"Нет — заводу!" Брестчане снова протестуют несмотря на коронавирус

Хотите узнать больше? Брестский протест год назад / b-g.by 12 апреля сотни жителей Бреста вышли в центр города, чтобы протестовать против строительства аккумуляторного 7 008

В Бресте столкнулись Ford и VW: пострадали три человека, в том числе двое детей

Хотите узнать больше? Известно, что все пассажиры были пристегнуты ремнями безопасности, а дети перевозились в автокреслах, поэтому тяжелых травм никто не получил. 7 128

Интересные объекты на Брестском аукционе недвижимости. Что предлагают и за сколько?

Хотите узнать больше? На аукционах, проводимых государственным предприятием КУП «Брестский городской центр по управлению недвижимостью», в 2020 году можно будет приобрести 10 680

А так хотелось красиво пожить: сельскую учительницу "кинули" с биткоинами

Хотите узнать больше? Фото: pixabay Учительница одной из сельских школ в Брестской области решила улучшить своё финансовое положение, вложившись в криптовалюту, однако в 6 120