Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

«Шчаслівыя вочы вашыя, таму што бачаць, і вушы вашыя, таму што чуюць». (Мц 13, 16)

Набліжаецца да завяршэння 2014 год ад Нараджэння Хрыста. Гэта з’яўляецца асаблівай нагодай для кожнага з нас, каб падвесці вынікі мінулага перыяда. 

Але святкаванне Божага Нараджэння амаль супадае са святкаваннем пачатку новага года, і для многіх гэтая акалічнасць перашкаджае ў духоўным перажыцці Святаў Нараджэння Божага Сына. Нас перапаўняюць клопаты, звязаныя са святочнай падрыхтоўкай, мы адчуваем напружанасць, псіхалагічную і эмацыйную. Здаецца, што ўжо засталося так няшмат часу, а столькі яшчэ трэба паспець. Сітуацыя ў пэўным сэнсе сімвалічная: жыццёвыя клопаты часта не дазваляюць здзейсніць духоўную рэфлексію.

Калі Езус жыў сярод нас, Ён не аднойчы паўтараў, здавалася б, дзіўныя словы: «Шчаслівыя вочы вашыя, таму што бачаць, і вушы вашыя, таму што чуюць». У гэтых словах Пан імкнуўся не пахваліць слухачоў за фізічнае здароўе, але звярнуць увагу на іх развітую духоўнасць, веру, здольнасць зразумець сэнс словаў Езуса. Такі чалавек патрабуе сярод штодзённых клопатаў знаходзіць пажытак для душы і разпазнае яго ў прыбыванні з Езусам. Дзякуючы адчыненым духоўным вачам і вушам у прыходзячым Езусе ён бачыць Бога і чуе Божую праўду аб чалавеку.

Свята Божага Нараджэння ніколі не завяршаецца. Езус жа застаецца з намі назаўсёды ў дары Эўхарастыі. Прысутнічае там рэальна і чакае нашай увагі і жадання прыняць Яго. Дзякуючы гэтаму здзяйсняецца Божае Нараджэнне ў нашай несмяротнай душы пад час кожнай святой імшы.

Няхай Свята Нараджэння Хрыста будзе для нас момантам духоўнай рэфлексіі. Наша малітва ў Святыні над Езусам у ясельках няхай стане падмацаваннем для душы, момантам духоўнага паўстання да жыцця са Збаўцам. Дарагія браты і сёстры, прыміце пажаданне радасці, няхай вашае жыццё напоўніць Божая ласка і святло малітвы, а Святая Сям’я стане апякункай вашых сем’яў на гэты святочны час.

З паважаннем, кс. канонік Тадэвуш Альшэўскі, настаяцель рымскааталіцкага прыхода ім. Багародзіцы ў Брэсце, і святары г. Брэста 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Бреста

Против регионального издания «Медиа-Полесья» завели новое дело за «угрозу национальной безопасности страны»

Хотите узнать больше? Заявление в милицию написала учитель Микашевичской СШ № 2, где училась кандидат в президенты Светлана Тихановская, [leech=]сообщает[/leech] БАЖ. На 6 135

"Нет — заводу!" Брестчане снова протестуют несмотря на коронавирус

Хотите узнать больше? Брестский протест год назад / b-g.by 12 апреля сотни жителей Бреста вышли в центр города, чтобы протестовать против строительства аккумуляторного 6 027

В Бресте столкнулись Ford и VW: пострадали три человека, в том числе двое детей

Хотите узнать больше? Известно, что все пассажиры были пристегнуты ремнями безопасности, а дети перевозились в автокреслах, поэтому тяжелых травм никто не получил. 6 140

Интересные объекты на Брестском аукционе недвижимости. Что предлагают и за сколько?

Хотите узнать больше? На аукционах, проводимых государственным предприятием КУП «Брестский городской центр по управлению недвижимостью», в 2020 году можно будет приобрести 9 550

А так хотелось красиво пожить: сельскую учительницу "кинули" с биткоинами

Хотите узнать больше? Фото: pixabay Учительница одной из сельских школ в Брестской области решила улучшить своё финансовое положение, вложившись в криптовалюту, однако в 5 122