Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Смерць “Мурамца”

Першае падзенне знакамітага расійскага цяжкага бамбардзіроўшчыка «Ілья Мурамец» адбылося 96 год таму пад Баранавічамі пасля спробы разбамбіць Палескі вакзал.
Створаныя напярэдадні Першай сусветнай вайны самалёты «Ілья Мурамец» («ІМ») доўгі час заставаліся самымі вялікімі і надзейнымі ў свеце. Яны адзіныя маглі браць на борт каля дзесяці чалавек ці больш за тону грузу. «Ілья Мурамец» меў на ўзбраенні два кулямёты і карабін. Праўда, у пачатку вайны ў 1914 годзе ў Ра-сійскай імперыі меліся толькі тры такія паветраныя караблі.  

Намеснік камандзіра «ІМ-3» паручнік Міхаіл Спасаў (злева) з метэаролагам Рукачовым   Упершыню на баявое заданне гэтыя самалёты вылецелі 27 лютага 1915 года. За ўсю вайну «ІМ» выканалі 400 вылетаў, скінулі 65 тон бомбаў і знішчылі 12 варожых самалётаў-знішчальнікаў.   Пасля нямецкага наступу фронт у верасні 1915 года ўсталяваўся на ўсходзе ад Баранавіч. Наш горад занялі кайзераўскія войскі. Немцы атрымалі ў свае рукі вельмі зручны чыгуначны вузел, які выкарыстоўваўся імі напоўніцу: праз яго адбывалася перакідванне войска ды дастаўка боезапасаў.
Таму рускае камандаванне накіравала ў Слуцк адзін з самалётаў «Ілья Мурамец» пад нумарам тры, які да восені 1915 года знаходзіўся на румынскім фронце, дзе рабіў налёты на горад Рава-Руская. Самалётам з 26 ліпеня 1915 камандаваў штабс-капітан Дзмітрый Азёрскі. На борце гэтага самалёта былі ўсталяваны тры кулямёты: «Мадсен», «Максім» і «Льюіс» з боезапасам у  150, 500 і 280 патронаў.  

Салдаты рыхтуюць цяжкія авіяцыйныя бомбы для «Ільі Мурамца»   Са Слуцка «Ілья Мурамец ІІІ» лётаў у раён Бярозы і Баранавіч. Ён бамбіў нямецкія тылы, пярэдні край і значныя вайсковыя аб’екты на адлегласці да 200 кіламетраў. Усяго гэты самалёт здзейсніў больш за 30 баявых вылетаў. І ўжо праз некалькі месяцаў за дасягненні экіпаж быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй. Баявы ўнёсак гэтага самалёта быў такі, што камандзір штаба 3-й ра-сійскай арміі казаў: «Дайце мне тры «Мурамцы» і забірайце ўсе лёгкія самалёты».   На той час дзеянне лёгкай авіяцыі зводзілася да карэктавання стральбы артылерыі, паветранай выведкі ды скідання лёгкіх бомбаў на пазіцыі праціўніка. На такіх самалётах толькі пачыналі ўсталёўваць кулямёты. Таму пры сустрэчы лётчыкі мелі магчымасць памахаць адзін аднаму кулаком ці стрэліць колькі разоў з пісталета ці карабіна.   Дарэчы, шараговыя рускія салдаты лічылі самалёты непатрэбнымі машынамі і толькі «Ільі Мурамцы» карысталіся ў іх павагаю. Салдатам з акопаў было добра відаць, як вялізазныя бомбы ўздымаюць у паветра нямецкія траншэі.  

  У адказ на бамбаванні вораг распрацоўваў супрацьпаветраную абарону, выкарыстоўваючы для гэтага артылерыю.   Першая катастрофа «Ільі Мурамца» адбылася 5 лістапада 1915 года на поўдні ад Баранавіч, каля вёскі Прылукі. Да канца дакладна так і не высветлена, з-за чаго адбылося падзенне «Іллі Мурамца ІІІ». Самалёт быў запраўлены палівам на 5 гадзін палёту і меў на борце 25 пудоў бомбаў. У экіпаж уваходзілі   чатыры чалавекі: камандзір паветранага карабля штабс-капітан Дзмітрый Азёрскі, намеснік камандзіра – паручнік Міхаіл Спасаў, член Дзяржаўнай ра-сійскай думы падпалкоўнік Звягінцаў ды механік старэйшы ўнтэр-афіцэр Эдмунд Фогт.   Падчас свайго апошняга палёту «ІМ-3» бамбаваў Палескі вакзал у Баранавічах. Ён скінуў на чыгуначную станцыю восем бомбаў. Нямецкія супрацьаэрапланавыя батарэі адкрылі шквальны агонь па самалёце. Відаць, адзін са снарадаў, што разарваўся недалёка, пашкодзіў цягі элеронаў (маленькія крылы, прызначаныя для надання ўстойлівасці пры паваротах). Штабс-капітан Азёрскі, пабачыўшы аварыйную сітуацыю, павярнуў самалёт назад. Праляцеўшы некалькі кіламетраў, ужо за расійскімі акопамі, «Ілья Мурамец» стаў губляць вышыню і апусціўся да 2800 метраў. У гэты час раптоўна перасталі працаваць два левыя рухавікі. Самалёт нахіліўся ўлева і ўніз. Лётчыкі не здолелі ўтрымаць самалёт у такім становішчы. Ён увайшоў у штопар, упаў на зямлю і разбіўся. З усяго экіпажа цудам застаўся жывы толькі намеснік камандзіра паручнік Міхаіл Спасаў, які атрымаў шматлікія пераломы ды раны.

    Дарэчы, бомбы, што заставаліся на самалёце, ад удару не выбухнулі. Яны мелі адмысловы спускавы механізм, які спрацоўваў толькі пасля кідання з борта.   Як выявіў камітэт па даследванні катастрофы, аварыя магла адбыцца з-за таго, што камандзір Азёрскі перад палётам выдаліў другую пару рычагоў кіравання, каб павялічыць хуткасць палёту да 120–130 км у гадзіну. Гэта зменшыла стабільнасць кіравання самалётам. На той час многа хто з лётчыкаў самастойна ўдасканальваў свае самалёты.   Свет абляцела чутка, што загінуў адзін з найлепшых і найслаўнейшых паветраных караблёў расійскай авіяцыі.   Камандзіра самалёта Дзмітрыя Азёрскага пахавалі 11 лістапада на маскоўскіх брацкіх могілках. Гэта быў яго 26-ы баявы вылет. Вядома, што механік самалёта старэйшы ўнтэр-афіцэр Эдмунд Фогт быў пахаваны на мінскіх брацкіх могілках, у месцы, прызначаным для іншаверцаў. Яго магіла, на жаль, да сёняшняга дня не захавалася. Міхаіл Спасаў паправіўся і ў 1917 годзе ў чыне палкоўніка камандаваў «Ільёй Мурамцам XXVI». Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі лёс яго губляецца.   Аднак выпуск «ІМ» толькі пачынаўся і напрыканцы вайны Расія валодала ўжо некалькімі эскадрамі «Мурамцаў». Напрыклад, у ліпені 1916 года 10 самалётаў «Ілья Мурамец» 4-га авіядывізіёна скінулі на станцыю Баранавічы 55 авіябомбаў. Налёт праводзіўся ўдзень, і былі добра бачны трапныя пападанні ў нямецкія артылерыйскія склады, дзе ўспыхнула  вя-лікае вогнішча.   Усяго падчас Першай сусветнай вайны ў баявых дзеяннях Расія згубіла тры «Ільі Мурамцы». У красавіку 1916-га  «Ілья Мурамец-Х» на чале з паручнікам Кансценчыкам трапіў пад моцны абстрэл на станцыі Даўдзевас. Экіпаж здолеў вярнуцца на свой аэрадром, але сам самалёт не падлягаў рамонту. У верасні 1916 года каля Крэва падчас бою з чатырма нямецкімі знішчальнікамі выбухнуў бензабак «Ільі Мурамца XVI». Экіпаж самалёта загінуў пра па-дзенні. За час вайны, яшчэ каля двух дзясяткаў самалётаў было згублена з-за тэхнічных непаладак.   Даведка «IP»   «Ілья Мурамец», расійскі 4-маторны самалёт. Створаны ў 1913 годзе на заводзе «Руссо-Балт»  пад кіраўніцтвам знакамітага лётчыка Ігара Сікорскага. Экіпаж 4–8 чалавек. Палётная вага «Мурамца» складала каля 5 тон. Выкарыстоўваўся падчас Першай сусветнай і грамадзянскай вайны ў Расіі як першы цяжкі бамбардзіроўшчык і разведчык. Усяго да 1918 года створана прыкладна 79 самалётаў. Пасля вайны ў 1921-1922 гг. такія самалёты выкарыстоўваліся ў грамадзянскай авіяцыі на авіялініі Масква – Харкаў. Пасля 1923 года самалёты «Ілья Мурамец» у паветра не паднімаліся.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Уникальный дворец Радзивиллов в Барановичском районе продают практически за бесценок

Хотите узнать больше? Повторный аукцион по продаже дворца Радзивиллов пройдет 1 декабря. Лот продают с 80% скидкой от первоначальной стоимости — за 19 210 рублей, сообщает 31

На вокзале Барановичи-Полесские начали ремонт

Хотите узнать больше? На железнодорожном вокзале Барановичи-Полесские начата реконструкция его левого крыла. Центральная часть здания вокзала и правое крыло были 30

В Барановичах задержали 37-летнего эксгибициониста: за день он оголился перед четырьмя девочками

Хотите узнать больше? В Барановичах милиция задержала 37-летнего мужчину по подозрению в хулиганстве, сообщила официальный представитель УВД Брестского облисполкома Анна 23

В Бресте из-за теплой погоды начали отключать отопление в жилых домах

Хотите узнать больше? Процесс отключения тепла в квартирах начался 18 октября, пишет «Брестская газета» Из-за температуры около 20 градусов выше нуля в городе над Бугом 28

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 47

В домах многих районов Брестской области включили отопление

Хотите узнать больше? Более половины районов Брестской области начали отопление жилищного фонда, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства и 100

Тепло поступает в дома во всех городах и районах Брестской области

Хотите узнать больше? Подача тепла в жилищный фонд налажена во всех городах и районах Брестской области, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства 31

Под Барановичами грузовик попал под два поезда — водитель успел покинуть кабину до столкновения

Хотите узнать больше? Под Барановичами поезд сбил грузовик КамАЗ, груженный свеклой. Данных о пострадавших нет. Об аварии сообщили сразу несколько читателей в редакционный 205