Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ТОР-5 баранавіцкіх крыніц

Крыніцы – адзін з самых  прыцягальных для чалавека прыродных  феноменаў. Яны здаўна вабяць нас сваёй спрадвечнай чысцінёй, некранутасцю і незвычайнай медытацыйнай атмасферай. З гэтага гледзішча наша зямля – унікальная: у Баранавіцкім раёне знаходзіцца каля траціны ўсіх крыніц Брэсцкай вобласці.
Да чыстых вытокаў
 
Людзі здавён цанілі і шанавалі крыніцы. У язычніцкія часы ім кланяліся і маліліся, а вада з іх лічылася гаючай і жыццядайнай. Да крыніц, як да святыняў, хадзілі ў вялікія святы. Пасля хрысціянскія святары доўгі час беспаспяхова спрабавалі «адвучыць» людзей ад такога культу вады, зацята змагаючыся з усялякім ушанаваннем крыніц як «тварей бездушных». У выніку, як адзначаюць даследчыкі традыцыйнай культурнай спадчыны, царква му-сіла ўсё ж проста прыстасаваць гэтыя язычніцкія святыні да сваіх мэтаў і зрабіць іх… уласнымі святынямі. Усе найбуйнейшыя крыніцы ў Беларусі, у тым ліку і ў Баранавіцкім раёне, сёння асвечаны праваслаўнымі святарамі. Змяняюцца часы, дзяржавы і рэлігіі, але вада застаецца ў вяках нязменнай. Як і стагоддзі таму, да яе чысцюткіх вытокаў няспынна цягнуцца людзі.
 
Крыніцы з’яўляюцца…
 
Кажучы словамі навукоўцаў, крыніца – гэта месца натуральнага выйсця падземнай вады на паверхню зямлі. Часцей за ўсё вада прабіваецца на «белы свет» на ўзгорыстай мясцовасці, багатай на зломы зямной паверхні. У Баранавіцкім раёне найбольшая колькасць крыніц сканцэнтравана ў ваколіцах Гарадзішча і Моўчадзі, якія геаграфічна знаходзяцца ў межах Наваградскага ўзвышша.
 
Бадай, усе баранавіцкія крыніцы, што сцякаюць па схілах узвышкаў, жывяць рэкі нашага рэгіёна. Так, вадасховішча «Гаць» на рэчцы Лахазва жывіць багатая крыніца каля в. Тартакі, а вадасховішча «Кутаўшчына» на рацэ Сервеч жывяць каля дзясятка крыніц. Некаторыя крыніцы самі даюць пачатак рэкам (у нашым раёне – гэта рэчкі Дзеравянка, Сервеч, Моўчадзь і інш.).
 
…і знікаюць
 
Сёння на Баранавіччыне знаходзіцца каля сарака крыніц – трэцяя частка ад колькасці крыніц на ўсёй Берасцейшчыне. А раней іх было яшчэ больш… Як прыгадваюць людзі старэйшага пакалення, у іх маладосці ваколіцы мястэчка Гарадзішча літаральна сачыліся ад крыніц. Яшчэ зусім нядаўна крынічка прабівалася і ў межах самаго Гарадзішча, але цяпер яна высахла.
 
На жаль, з часам крыніцы могуць бяднець і нават знікаць бясследна. Асноўная прычына гэтага – змена чалавекам натуральных ландшафтаў: меліярацыя, вынішчэнне лясоў, парушэнне водных пластоў пры нядбайным будаўніцтве і інш. Пры ашчадным стаўленні чалавека крыніцы могуць існаваць на працягу стагоддзяў і нават болей.
 
«З водаправоднай вадой – не параўнаць!»
 
Каля вялікіх добраўпарадкаваных крыніц з добрым пад’ездам амаль заўсёды можна сустрэць людзей. Вяскоўцы прыходзяць па ваду з вёдрамі, гараджане прыязджаюць на машынах з пластыкавымі бутэлькамі і каністрамі.
 
«Я кожны год напярэдадні зімы набіраю ў крыніцы некалькі каністраў вады, – распавёў  гараджанін Міхал, якога давялося сустрэць каля крыніцы ў в. Торчыцы. – Крынічная вада стаіць у мяне ў склепе ўсю зіму і нават увесну не дае ніякага асадку – свежая і смачная, як толькі што з крыніцы. З водаправоднай вадой яе не параўнаць!»
 
Крынічая вада сапраўды чысцейшая за любую іншую, бо паходзіць з глыбінных пластоў зямлі, найменш падлеглым антрапагеннаму ўздзеянню. Па інфармацыі Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, рэгулярных лабараторных даследаванняў якасці вады з баранавіцкіх крыніц спецыялісты Цэнтра не праводзяць. «Але раней некалькі разоў мы бралі пробы вады з крыніцы ў Тартаках для даследавання, – распавёў «IP» загадчык аддзела камунальнай гігіены Цэнтра Валянцін Александровіч. – Вада тая была добрая».
 
Як распавяла «IP» спецыяліст Баранавіцкай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля Ганна Ярашэвіч, іх спецыялісты кантралююць якасць сцёкавых вод і экалагічны стан крыніц: «Мы сочым, каб нашы крыніцы былі добраўпарадкаваны, каб іх ніхто не забрудзіў, не парушыў – каб яны не зніклі».
 
Дзякуючы старанням Баранавіцкага лясгаса, на сёння прывабнымі і дагледжанымі выглядаюць крыніцы ў Моўчадзі, каля Тартакоў і Ясянца, побач з якімі з’явілася і адпаведная інфраструктура для невялікага адпачынку – лавы і альтанкі. Па словах Ганны Ярашэвіч, сёлета распрацаваны шэраг мерапрыемстваў па захаванні і добраўпарадкаванні да 2015 года і іншых  крыніц Баранавіцкага раёна.

«Але стан нашых крыніц залежыць і ад кожнага з нас, – рэзюмавала Ганна Ярашэвіч. – На жаль, часам даводзіцца назіраць, як хтосьці мые ў крыніцы посуд, людзі часта пакідаюць там пасля сябе смецце… Не ўсе разумеюць, што яны як мага мусяць ахоўваць гэты ўнікальны падарунак прыроды. Многія не хочуць разумець, што калі сюды прыходзілі іх бацькі, прыйшлі яны, дык сюды захочуць прыйсці адпачыць і іх дзеці… Таму пра адну крыніцу – сваё самае ўлюбёнае месца адпачынку – я пакуль нікому не расказваю, трымаю яе пад сакрэтам».
 
Вада «жывая» і «мёртвая»
 
@ Самая вялікая ў Беларусі крыніца, патэнцыял якой каля пяці тысяч кубоў вады ў суткі, знаходзіцца ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Яе сучасная афіцыйная назва – «Блакітная крыніца», хаця яна вядома яшчэ са старажытнасці пад назваю «Сіні калодзеж». Тутэйшая вада лічыцца гаючай. У наш час побач з крыніцай пабудавана царква. Да гэтага месца з’язджаюцца паломнікі з усёй Беларусі, а таксама з суседняй Расіі. На свята Макавей сюды збіраюцца каля 20 тысяч чалавек. Праз такі антрапагенны ціск санітарны стан крыніцы сёння моцна пагоршыўся – яе тэрыторыя забруджваецца бытавым смеццем, а навакольная расліннасць знішчаецца.
 
@ Косічы і Старыя Ганчары Наваградскага раёна ёсць дзве крыніцы (гл. фота вышэй), якім набожныя людзі надаюць сакральны сэнс. Паводле адной з легенд, падобных крыніц усяго сем на свеце! Лічыцца, што вада ў адной з іх – «жывая», у другой – «мёртвая». Кажуць, што «мёртвая» вада з крыніцы гоіць усе цялесныя балячкі, «жывая» – дадае чалавеку моцы і энергіі. Цікава, але, бываючы каля косіцкіх крыніц, кожнага разу можна пачуць спрэчкі людзей наконт таго, з якой крыніцы выцякае «мёртвая» вада, з якой – «жывая». Паспрабуйце разабрацца самі…
 
TOP-5 баранавіцкіх крыніцаў
 
1. Тартакоўская крыніца
 

Крыніцы каля вёскі Тартакі
Гэта крыніца, а калі быць больш дакладным, – некалькі крыніц, якія выходзяць на паверхню ў адным месцы, знахо-дзіцца каля в. Тартакі, сярод лесу. Каб трапіць да яе, трэба ў Тартаках звярнуць са Слонімскай шашы налева, мінуць мост праз р. Дзеравянку і прыблізна праз некалькі сотняў метраў звярнуць па накатанай лясной дарожцы ўправа, углыб лесу. Крынічкі прабіваюцца тут у невялікім маляўнічым яры, сцякаюцца разам у ручай, вада якога жывіць вадасховішча «Гаць».
 
Месца добраўпарадкавана стараннямі Баранавіцкага лясгаса, побач з крыніцамі стаяць лавы і альтанкі, а каля саміх крыніц зроблены сімпатычныя драўляныя масткі. Крыніца асвечана праваслаўным святаром і мае статус помніка прыроды.
Гэта месца даволі аддалена ад горада, але тут часта бывае шматлюдна, асабліва ў выхадныя дні.
 
2. Моўчадскія крыніцы
 

Крынічка ў Моўчадзі
У межах былога мястэчка Моўчадзь, што на паўночным захадзе Баранавіцкага раёна, знаходзяцца ажно тры добраўпарадкаваныя крыніцы. Першую можна ўбачыць злева пры асфальтаванай шашы неўзабаве пасля таго, як заедзеце ў Моўчадзь: з выгляду нагадвае вясковую студню, ад якой бяжыць ручай. Побач можна прысесці адпачыць на лаве.
 

Крыніца ў Моўчадзі
Другая крынічка, добраўпарадкаваная падобным чынам, знаходзіцца крыху далей – пры той жа шашы, толькі па правы бок. Як і крыніца ў Тартаках, яна асвечана і каля яе стаіць праваслаўны крыж. Праўда, мясцовае насельніцтва бярэ з гэтай крыніцы ваду толькі на гаспадарчыя патрэбы. Крыніца ўпарадкавана не зусім удала: яе чыстая вада змешваецца з вадой у ручаіне. Таму, каб спатоліць смагу, лепш аддаць перавагу ўсё ж суседняй крыніцы.
 
Калі не даязджаць да Моўчадскай школы-інтэрната літаральна некалькі дзясяткаў метраў, злева пры дарозе можна таксама ўбачыць крыніцы. Ад іх вя-лікай колькасці здаецца, што тут «сочыцца» ўся зямля. Месца добраўпарадкавана, як кажуць, з густам. Вадасцёк абсталяваны кранікам, з якога зручна набіраць ваду, побач вісіць кубачак. Ручай, што ўтвараецца крыніцамі, робіць пад старымі бярозамі і алешынамі некалькі маляўнічых заваротак. Яго берагі вылучаны буйнымі камянямі, а дно высыпана натуральным жвірам. Калі прайсціся па ім басанож – можна атрымаць неблагі падводны масаж ступакоў. Уздоўж крынічных берагоў, якія патанаюць у зеляніне, стаяць сціплыя, але сімпатычныя лавачкі. Там, дзе ручай перабягае дарогу, можна назіраць невялікі вадаспад, які чуваць здалёк. З усіх баранавіцкіх крыніц – гэта, бадай, самае рамантычнае месца, дзе, здаецца, удала спалучыліся натуральны ландшафт і дызайнерскі густ.
 
3. Ясянецкі «кіпятак»
 

Крыніца каля вёскі Ясянец
Гэта адзіная ў Баранавіцкім раёне крыніца ўзыходнага тыпу (вада ўздымаецца ўверх пад напорам). Яна знаходзіцца ў лясным яры паміж в. Ясянец і Пруды. Тут каля дзясятка крыніц выходзяць на паверхню і ўтвараюць мініяцюрнае азярцо з бялюткім пясчаным дном і крыштальнай вадою. Моц, з якой вада імкнецца на паверхню, настолькі ўражвальная, што сузіранне вадзяных кратараў на дне крынічнага азярка міжволі зачароўвае. Не дарма мясцовае насельніцтва эмацыйна называе сваю крыніцу – «кіпятак». Здаецца, гэта ідэальнае месца для асобаў, схільных да медытацыі.
 

Адзін з кратараў ясянецкай крыніцы
Дарэчы, вада ў кры-ніцах падобнага тыпу лічыцца найбольш бяспечнай з санітарнага гледзішча, паколькі можа выходзіць з глыбіні да паўкіламетра. Праўда, вада ясянецкай крыніцы залішне багатая на жалеза, якое добра відаць па чырванаватым налёце на дне. Таму злоўжываць ёю не  варта. А вось для ціхага адпачынку гэта месца ідэальнае: тут ёсць альтанка з лавамі і сталком. Месца асвечана і мае ахоўны статус помніка прыроды.
 
4. Крыніца каля Кузявічаў
 

Крыніца каля Кузявічаў
Гэта крыніца добра схавалася ад выпадковых падарожнікаў, прабіўшыся ў глыбіні лесу паміж вёскамі Кузявічы і Крутаўцы. Каб трапіць да яе з боку в. Кузявічы, трэба спачатку мінуць мост праз р. Моўчадзь, узняцца ўгару, пасля звярнуць перад самым лесам з асфальту направа і крыху далей – зноў направа па лясной сцежцы. Яна і прывядзе да чыстай вады. Крынічка выбіваецца тут з-пад самага стромага схілу і сцякае па ім уніз і далей да р. Моўчадзь. Гэта таксама маляўнічы і адзін з найбольш зацішных куткоў, хаця і не так добра ўпарадкаваны, як папярэднія крыніцы. Але адпачынак для душы тут гарантаваны.
 
5. Крыніца ў Торчыцах
 
Крыніца ў Торчыцах жывіць адзін з ручаёў, што ўтварае р. Шчару. Гэта, напэўна, найбліжэйшая да горада крыніца, што знаходзіцца за Сталовічамі. Ад асфальтаванай шашы на Паланэчку да яе збягае крыху забалочаная сцежка. Апошнім часам мясцовае насельніцтва выклала сцежку бярвеннямі і драўлянымі шчытамі, таму прайсці да крыніцы цяпер нескладана. З эстэтычнага гледжання гэта месца выглядае,  можа, і не зусім прывабна, але вада тут проста цудоўная!

Крыніца ў вёсцы Торчыцы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

СК все же возбудил дело по взрыву баллона в VW на заправке, где мужчине оторвало ногу

Хотите узнать больше? Предыдущее постановление об отказе в возбуждении дела отменено: "Проверка проведена неполно".<br clear="all" /> 7

Глава СК России взял под личный контроль дело о гибели в питерском роддоме женщины из Барановичей

Хотите узнать больше? Александр Бастрыкин поручил тщательно проверить все факты и дать объективную оценку действиям медработников.<br clear="all" /> 7

Жителя Барановичей подозревают в насилии над 68-летней женщиной

Хотите узнать больше? Подозреваемый на улице угрожал пожилой женщине и пытался склонить ее к близости.<br clear="all" /> 6

Смерть из-за врачебной ошибки. В России после родов умерла женщина из Барановичей

Хотите узнать больше? Экспертная комиссия выдала заключение: смерть женщины можно было предотвратить, если бы врачи своевременно сделали кесарево сечение.
72

Наследие ядерной эпохи: некогда секретный объект в лесах под Барановичами

Хотите узнать больше? Мы побывали на месте ремонтно-технической базы около барановичского аэродрома, куда сейчас приезжают только грибники и мародеры.
55

Коровы тонут в грязи. Жители деревни в Барановичском районе жалуются на бесхозяйственность на ферме

Хотите узнать больше? Первый зампред райисполкома объяснил ситуацию тем, что у руководителя хозяйства не было свободного трактора.
53

В Барановичском районе браконьер перед инспекторами пытался выдать дикого кабана за косулю

Хотите узнать больше? В Барановичском районе сотрудники Госинспекции охраны животного и растительного мира задержали руководителя охоты, который незаконно добыл и разделал 83

В Барановичах вор-"фокусник" обманывает продавцов магазинов

Хотите узнать больше? За последние дни в Барановичский ГОВД поступило сразу два заявления, в которых рассказывается о случаях обмана продавцов неизвестным мужчиной, пишет 101