Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баранавіцкі актывіст падаў у суд на дзяржаўную газету за “падман чытачоў”

Баранавіцкі актывіст падаў у суд на дзяржаўную газету за “падман чытачоў”
Віктар Сырыца пакідае залу судовых паседжанняў. Фото Канстанціна Літвіна Баранавіцкі актывіст Віктар Сырыца імкнецца даказаць у судзе, што праз недакладную інфармацыю ў раённай гезеце “Наш край” яго несправядліва абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
Папярэдняе судовае паседжанне па заяве Віктара Сырыцы да баранавіцкай аб’яднанай газеты “Наш край”, сярод заснавальнікаў якой гарвыканкам і райвыканкам, прайшло ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 26 ліпеня.   Віктар Сырыца распавёў на судзе, што 30 мая газета “Наш край” у раздзеле “Афіша” надрукавала аб’яву, у якой адзначалася, што 2 чэрвеня ў 12.30 у вёсцы Мілавіды адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае 150-годдзю Мілавідскай бітвы.   “Зыходзячы з таго, што арт. 51 Канстытуцыі РБ абвяшчае права кожнага чалавека на ўдзел у культурным жыцці”, грамадскі актывіст арганізаваў аўтобус для аматараў гісторыі, якія жадалі паўдзельнічаць у анансаваным культурным мерапрыемстве.   Але ў азначаны час на месцы правядзення свята нікога не было! Сведкамі гэтаму сталі супрацоўнікі ДАІ. Па словах Сырыцы, пачакаўшы 30 хвілін, госці неадбыўшагася свята ўсклалі кветкі да помнікаў, праспявалі гімн “Магутны Божа” і пакінулі месца, дзе планавалася мерапрыемства.   Аднак 12 чэрвеня Сырыцу нечакана выклікалі ў Баранавіцкі РАУС на падпісанне адімністрацыйнага пратакола, у якім актывіст абвінавачваўся ў арганізацыі і правядзенні 2 чэрвеня несанкцыянаванага мерапрыемства ў памяць касінераў 1863 года.   Віктар Сырыца заявіў, што катэгарычна не згодны з пратаколам, таму што выступаў не як арганізатар несанкцыянаванай акцыі, а як удзельнік святочнага мерапрыемства, анансаванага афіцыйнай газетай органаў улады.   Ён папрасіў суд абавязаць рэдакцыю газеты “Наш край” папрасіць прабачэння ў сваіх чытачоў за падман жыхароў горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, спагнаць з газеты “Наш край” панесеныя ўдзельнікамі мерапрыемства страты, звязаныя з арэндай аўтобуса ў памеры 2,3 млн рублёў і вярнуць дзяржпошліну.   Галоўны рэдактар Міхаіл Шубіч, які прадстаўляў бок газеты “Наш край”, вінаватым сябе не прызнаў.   Ён растлумачыў, што тэкст афішы ў рэдакцыю даслала ўпраўленне культуры райвыканкама, таму рэдакцыя газеты не нясе адказнасці за яе змест. “Такія аб’явы друкуюцца як рэкламныя. Вы ж не будзеце звяртацца ў рэдакцыю, калі не адпавядае зместу аб’ява аб продажы, напрыклад, каровы?!” – аргументаваў рэдактар. На паседжанні ён прадаставіў тэкст афішы, дасланы аддзелам культуры для публікацыі.   Суд вырашыў назначыць паўторнае слуханне справы, прыцягнуўшы ў якасці суадказчыка аддзел культуры Баранавіцкага райвыканкама.   Наступнае судовае слуханне прызначана на 9 жніўня.
На эту же тему
На арганізатара Мілавідскага фэсту ў Баранавічах склалі трэці адміністрацыйны пратакол Барановичский прокурор вступился за организаторов «Мілавідскага фэста»
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

На вокзале Барановичи-Полесские начали ремонт

Хотите узнать больше? На железнодорожном вокзале Барановичи-Полесские начата реконструкция его левого крыла. Центральная часть здания вокзала и правое крыло были 22

В Барановичах задержали 37-летнего эксгибициониста: за день он оголился перед четырьмя девочками

Хотите узнать больше? В Барановичах милиция задержала 37-летнего мужчину по подозрению в хулиганстве, сообщила официальный представитель УВД Брестского облисполкома Анна 13

В Бресте из-за теплой погоды начали отключать отопление в жилых домах

Хотите узнать больше? Процесс отключения тепла в квартирах начался 18 октября, пишет «Брестская газета» Из-за температуры около 20 градусов выше нуля в городе над Бугом 18

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 44

В домах многих районов Брестской области включили отопление

Хотите узнать больше? Более половины районов Брестской области начали отопление жилищного фонда, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства и 95

Тепло поступает в дома во всех городах и районах Брестской области

Хотите узнать больше? Подача тепла в жилищный фонд налажена во всех городах и районах Брестской области, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства 29

Под Барановичами грузовик попал под два поезда — водитель успел покинуть кабину до столкновения

Хотите узнать больше? Под Барановичами поезд сбил грузовик КамАЗ, груженный свеклой. Данных о пострадавших нет. Об аварии сообщили сразу несколько читателей в редакционный 196

В Барановичах сделали куклу из баранок (неожиданно, да?)

Хотите узнать больше? Куклу из баранок создали работники Барановичского хлебозавода, пишет газета «Наш край». Фото: «Наш край» Инсталляцию разместили в торговом зале 79