Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цяпер адрэпетаваць ЦТ можна і на камп'ютары

Новую форму падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання — камп'ютарнае тэсціраванне — прапануе абітурыентам Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

— У студзені ў краіне якраз стартаваў другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання, які будзе доўжыцца да канца лютага. Падчас першага этапу, які завяршыўся ў снежні, было апрацавана 59 тысяч чалавека-тэстаў. Такім чынам, сёлетнія абітурыенты аказаліся больш актыўнымі за сваіх папярэднікаў, — расказаў журналісту "Звязды" дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай ФЯСЬКОЎ. — На другі раўнд таксама будзе вынесена па два варыянты тэстаў на кожны прадмет. Працэдура рэпетыцыйнага тэсціравання (з выкарыстаннем папяровых бланкаў адказаў) абітурыентам ужо добра вядомая. Мы настойваем на тым, каб арганізатары "рэпетыцыі" прытрымліваліся ўсіх правіл правядзення ЦТ, каб адразу настроіць абітурыентаў на сур'ёзны лад і змадэляваць рэальную псіхалагічную абстаноўку правядзення экзамену: ніякіх мабільнікаў, дапаможнікаў і шпаргалак у экзаменацыйнай аўдыторыі быць не павінна! Арганізатарам дазваляецца кансультаваць удзельнікаў "рэпетыцыі" толькі па тэхналогіі работы над тэстам і па парадку запаўнення бланка. Ніякіх кансультацый па змесце тэстаў не дапускаецца.   Камп'ютарнае тэсціраванне — новая форма "рэпетыцыі" будучага ЦТ, якую трэба разглядаць як дадатковую магчымасць "патрэніравацца" напярэдадні адказных іспытаў. Галоўнай перавагай камп'ютарнага тэсціравання з'яўляецца магчымасць выканання тэста ў двух рэжымах: кантрольным, які максімальна набліжаны да ўмоў цэнтралізаванага тэсціравання, і трэніровачным. Трэніровачны рэжым прадугледжвае выкарыстанне дадатковай інфармацыі, якая падказвае абітурыенту правільнае рашэнне тэставага задання і прадугледжвае магчымасць параўнання свайго варыянта адказу з эталонным. Прайсці камп'ютарнае тэсціраванне можна толькі на базе Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, затое вынікі выканання тэста становяцца вядомыя адразу пасля завяршэння работы.   У будныя дні камп'ютарнае тэсціраванне будзе праводзіцца раз на дзень, а ў суботу і нядзелю ў інстытуце гатовы тэсціраваць ахвотных і тройчы на дзень. Зарэгістравацца для ўдзелу можна на сайце інстытута www.rіkс.bу у раздзеле "камп'ютарнае тэсціраванне". Кошт тэсціравання па адным вучэбным прадмеце складае 34 900 рублёў.
Мікалай Фяськоў удакладніў, што на камп'ютарным і рэпетыцыйным тэсціраванні абітурыентам будуць прапаноўвацца розныя варыянты тэстаў, але заданні для іх будуць узятыя з агульнага банка тэставых заданняў, а тэсты для камп'ютарнага тэсціравання будуць складацца па той жа спецыфікацыі, што і для рэпетыцыйнага тэсціравання. Спецыфікацыя — гэта своеасаблівы алгарытм пабудовы тэста: яна вызначае яго структуру, колькасць заданняў па кожнай тэме, узровень іх складанасці і г.д. Трэба мець на ўвазе, што пад выглядам падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання асобныя ўстановы адукацыі таксама прапануюць прайсці так званае камп'ютарнае тэсціраванне, але тэсты і тэхналогія апрацоўкі вынікаў такога тэсціравання не маюць нічога агульнага з цэнтралізаваным і рэпетыцыйным тэсціраваннем. Галоўнае адрозненне камп'ютарнага тэсціравання заключаецца ў тым, што замест запаўнення папяровага бланка адказаў абітурыенты будуць мець справу з яго электроннай выявай.   Пры падрыхтоўцы да рэпетыцыйнага тэсціравання Мікалай Фяськоў параіў абітурыентам карыстацца зборнікамі, куды ўвайшлі тэсты, прапанаваныя ўдзельнікам ЦТ папярэдніх гадоў. У прыватнасці, у продажы ёсць поўныя зборнікі тэстаў за 2007—2011 гады па беларускай, рускай і англійскай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі. Ёсць таксама зборнікі з заданнямі ЦТ 2012 года па ўсіх 14 дысцыплінах. Зборнікі дапамагаюць прасачыць асноўныя тэндэнцыі ў фарміраванні заданняў цэнтралізаванага тэсціравання за апошнія гады, сістэматызаваць і самастойна пракантраляваць свае веды.   Для павышэння эфектыўнасці ад удзелу ў рэпетыцыі ЦТ можна скарыстацца таксама паслугамі рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, які ўжо не першы год арганізуе пры падтрымцы Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў індывідуальныя кансультацыі для ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэсціравання. Там могуць пракансультаваць любога абітурыента, незалежна ад пункта праходжання тэсціравання і месца яго жыхарства. Мэта такой кансультацыі — ліквідацыя прабелаў у ведах і далейшая падрыхтоўка па тэматыцы тэставых заданняў, з якімі абітурыенты не справіліся на "рэпетыцыі" экзамену. Індывідуальная кансультацыя ўяўляе сабой рассылку вучэбна-метадычнага пакета, які змяшчае тэматыку раздзелаў школьнай праграмы па кожным няправільна выкананым заданні з указаннем года ці класа вывучэння адпаведнага раздзела, з рэкамендаваным спісам вучэбнай і метадычнай літаратуры, са зместам няправільна выкананых заданняў, правільнымі адказамі і ўказаннем да правільнага рашэння. Кансультацыйныя паслугі аказваюць удзельнікам рэпетыцыйнага тэсціравання таксама Ліцэй БДУ і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.   Дарэчы, колькасць дысцыплін, якія можна здаваць на рэпетыцыйным тэсціраванні, у адрозненне ад ЦТ, ніхто не абмяжоўвае. Таксама да ўдзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні дапускаюцца і дзесяцікласнікі...
Перавагі камп'ютарнага тэсціравання:
— вынік выканання тэста вядомы адразу ж пасля работы над ім;
— магчымасць паўторна выканаць заданні, у якіх будуць дапушчаны памылкі, скарыстаўшыся пры гэтым "падказкай";
— магчымасць азнаёміцца з аўтарскім рашэннем прапанаваных заданняў.
  Камп'ютарнае тэсціраванне праводзіцца штодня па адрасе: г. Мінск, вул. Чайкоўскага, 7, к. 12.
панядзелак—пятніца: 14.30;
субота, нядзеля: 9.00, 12.00, 15.00.
 

 
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Проезд в транспорте подорожал еще в двух областях. Сколько в регионах будут стоить проездные

Хотите узнать больше? Регионы продолжают поднимать стоимость проезда в городском общественном транспорте. Решение о повышении цен приняли в Брестской и Гродненской 36

Команда первой лиги не доехала до Гомеля на матч чемпионата Беларуси

Хотите узнать больше? Запланированный на 21 октября поединок 27-го тура чемпионата Беларуси в первой лиге между гомельским «Локомотивом» и «Барановичами» не состоялся, 23

Фотофакт. В огороде жителя Барановичей выросла морковь-коса

Хотите узнать больше? Необычная морковь в виде роскошной девичьей косы выросла на участке у жителя второго Колпеницкого переулка города Барановичи Сергея Логинова, пишет 19

Уникальный дворец Радзивиллов в Барановичском районе продают практически за бесценок

Хотите узнать больше? Повторный аукцион по продаже дворца Радзивиллов пройдет 1 декабря. Лот продают с 80% скидкой от первоначальной стоимости — за 19 210 рублей, сообщает 41

На вокзале Барановичи-Полесские начали ремонт

Хотите узнать больше? На железнодорожном вокзале Барановичи-Полесские начата реконструкция его левого крыла. Центральная часть здания вокзала и правое крыло были 40

В Барановичах задержали 37-летнего эксгибициониста: за день он оголился перед четырьмя девочками

Хотите узнать больше? В Барановичах милиция задержала 37-летнего мужчину по подозрению в хулиганстве, сообщила официальный представитель УВД Брестского облисполкома Анна 33

В Бресте из-за теплой погоды начали отключать отопление в жилых домах

Хотите узнать больше? Процесс отключения тепла в квартирах начался 18 октября, пишет «Брестская газета» Из-за температуры около 20 градусов выше нуля в городе над Бугом 30

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 52