Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нашы ў Афрыцы

Нашы ў Афрыцы
Жыхар Баранавіч Уладзіслаў Пашкевіч (справа) з «суседам» Фрэдзі Мэрк’юры, побач з родным домам сусветнай рок-зоркі ў сталіцы Занзібара – Стоўн-Таўне «Люблю Беларусь, але калі тут робіцца зусім невыносна – уцякаю ў Афрыку!» Баранавіцкі юрыст і аматар прыроды Уладзіслаў Пашкевіч за тры гады паспеў не толькі дзесяць  разоў пабываць у Афрыцы, але і пабудаваць там сабе каралавы дом на беразе акіяна.
Ад родных ніў…   Уладзіслаў Пашкевіч па адукацыі – юрыст, а па жыцці – эколаг. Займацца аховай прыроды, па яго словах, ён марыў яшчэ ў дзяцінстве. А юрыдычная адукацыя ў гэтай справе – толькі на карысць, асабліва калі даводзіцца змагацца з бюракратыяй.
«Адукацыя ў тым, чым ты займаешся, важная менш за ўсё, – мяркуе Улад. – Галоўнае – унутранае памкненне і захопленасць справаю. Калі любіць прыроду і жадаць нешта рабіць дзеля яе – тады будзе плён. Калі ахова прыроды – гэта будзённая праца, напрыклад, з 8.00 да 17.00, то не будзе нічога».
За несаступнасць у сваёй справе і за наравісты характар Уладзіслава Пашкевіча недалюбліваюць як браканьеры ды іншыя парушальнікі навакольнай гармоніі, так і афіцыйныя прыродаахоўныя органы.
У вёсцы на суседняй Ляхавіччыне Уладзіслаў мае свой невялікі дамок. І мясцовыя жыхары часцяком паведамляюць яму пра надзвычайныя здарэнні ў ваколіцах. Тады ён бярэ сябра з машынай або выклікае таксі і едзе. У свой час за падобны «экалагічны дэсант» Уладу не толькі прабівалі ўсе чатыры колы ў машыне, на яго і паляўнічыя стрэльбы нацэльвалі, і ў лесе звязвалі... Хаця часам бывае дастаткова толькі паразмаўляць з людзьмі, каб паставіць іх на месца. На пытанне, якімі словамі даводзіцца ўгаворваць парушальнікаў, Улад адказвае: «Мацюгамі! Мацюгамі трэба размаўляць з такімі людзьмі!»
Некалькі гадоў таму Уладзіслаў Пашкевіч зарэгістраваў прыродаахоўнае грамадскае аб’яднанне «ІНТЭГРЫТАС», асноўныя актывісты якога на сёння – біёлагі з Бярэзінскага біясфернага запаведніка і з БарДУ.
«Я не раз сутыкаўся з тым, што супрацоўнікі дзяржаўных прыродаахоўных органаў ніяк не хацелі рэагаваць на мае сігналы. Так было зусім нядаўна, калі на Шчары ў Ляхавіцкім раёне адбылася экалагічная катастрофа невядомага паходжання, – распавядае Уладзіслаў Пашкевіч. – А часам у дзяржаўныя структуры было немагчыма дастукацца, бо, напрыклад, гэта выпадала на выхадныя дні. У мінулым годзе я быў на прыёме ў Міністэрстве лясной гаспадаркі і пераканаў чыноўнікаў стварыць «гарачую лінію». Праблемы ж здараюцца не толькі ў буднія дні, ці не так?..»
…у Афрыку!
Колькі гадоў таму Улад адпачываў у Егіпце, дзе выпадкова пазнаёміўся з шэф-поварам прэзідэнта Фінляндыі. «Мы разгаварыліся, і я запытаўся: дзе для яго самае прыгожае месца на Зямлі? І ён распавёў мне, што найбольш вольнага часу фінскі прэзідэнт бавіць на афрыканскай выспе Занзібар», – прыгадвае Уладзіслаў Пашкевіч.
Першы раз Улад выправіўся ў Афрыку на 20 дзён разам з сябрам, бо аднаму было страшнавата. Купілі квіток на самалёт з Масквы да Найробі, сталіцы Кеніі, пасля аўтобусам праехалі ўсю Танзанію, а адтуль на пароме трапілі на Занзібар.
Першая вандроўка на паўднёвы кантынент, па словах Улада, была выключна азнаямляльнай.
«І з першага ж разу мы напоўніцу «пакаштавалі» Афрыку, – распавядае Улад. – З аднаго боку, мы зразумелі, што лепшага месца на зямлі сапраўды няма: белыя пляжы, каралавыя рыфы, празрысты акіян, пальмы і маляўнічыя заходы трапічнага сонца… З іншага боку, наша вандроўка скончылася тым, што ў апошні дзень нас цалкам абрабавалі. На шчасце, мой сябар прыхаваў крыху грошай, якіх хапіла, каб даехаць на таксі да аэрапорта…»  
Нашы ў Афрыцы
Уладзіслаў Пашкевіч у Афрыцы, з адной з мясцовых дакторак
Ужо праз год Улад зноў прыехаў у Афрыку. І на гэты раз вярнуўся адтуль не толькі з уражаннямі…
Улад заўважыў, што нядаўна яшчэ зусім чыстая і некранутая Афрыка імкліва пераўтвараецца ў звалку смецця. Галоўная прычына – пластыкавая ўпакоўка, якая масава трапіла туды з еўрапейскімі і кітайскімі таварамі. Мясцовае насельніцтва, па звычцы абыходзячыся з пластыкам і поліэтыленам, як з бананавай лушпінай ці какосавай шкарлупінай, актыўна распаўсюджвае гэта «вечнае смецце» па кантыненце. А жыхары Занзібарскага архіпелага вырашаюць праблему зусім проста: выносяць смецце на ўзбярэжжа, а акіян яго забірае. І сёння ў сусветным акіяне ёсць агромністыя пластыкавыя выспы.
«Там я зразумеў, што экалогіяй недастаткова займацца лакальна, бо, калі сёння праблема ёсць у суседа, заўтра яна з’явіцца ў цябе», – распавядае Уладзіслаў Пашкевіч.
Так «ІНТЭГРЫТАС» пачаў займацца і праблемамі Афрыкі. Экалагічнымі ідэямі напорыстага беларуса заціка-віўся расійскі пасол у Танзаніі. Ён і пазнаёміў Улада з прэзідэнтам Занзібара, які, як выявілася, цудоўна размаўляе па-руску, бо яшчэ ў эпоху СССР закончыў… універсітэт у Адэсе. Так аб’яднанне Уладзіслава Пашкевіча атрымала і танзанскую рэгістрацыю з правам займацца навуковай дзейнасцю ў некалькіх афрыканскіх краінах.   Сёння «ІНТЭГРЫТАС» вядзе перамовы па наладжванні працэсу перапрацоўкі смецця на Афрыканскім кантыненце, займаецца распрацоўкай альтэрнатыўнай упакоўкі для прадуктаў з прыродных матэрыялаў, а таксама ініцыюе экалагічныя праекты па ахове возера Вікторыя, каралавых рыфаў і мангравых лясоў Занзібара. Стараннямі Уладзіслава Пашкевіча цяпер на Занзібары заканчваецца будоўля Міжнароднай біялагічнай станцыі, дзе змогуць працаваць навукоўцы-біёлагі з усяго свету. А для беларускіх школьнікаў «ІНТЭГРЫТАС» абвесціў у межах уласнай праграмы малых грантаў на 2013 год конкурс навукова-даследчых праектаў у сферы экалогіі, умовы якога выкладзены на сайце аб’яднання. Найбольш актыўныя і зацікаўленыя маладыя людзі ў перспектыве змогуць стаць сябрамі арганізацыі і працаваць як у Беларусі, так і ў Афрыцы.   Новае адкрыццё Афрыкі
Сёння ўвесь свет актыўна працягвае адкрываць для сябе цэнтральную Афрыку, кажа Улад. Дзясяткі авіярэйсаў з усяго свету у Дар-Эс-Салам (адміністрацыйны цэнтр Танзаніі) штодня перапоўнены. Танзанія – краіна найлепшых нацыянальных паркаў Афрыкі, дзе здымаецца асноўная частка фільмаў пра міграцыі звяроў. Тут жа знаходзіцца найвялікшае ў Афрыцы і другое па велічыні ў свеце возера Вікторыя, а таксама найвышэйшая кропка кантыненту – гара Кіліманджаро. А праслаўлены дзіцячым пісьменнікам Карнеем Чукоўскім суседні Занзібар (дарэчы, радзіма рок-зоркі Фрэдзі Мэрк’юры) сёння мае ўсе шанцы пераўтварыцца ў сусветны пляжны курорт.
Але не толькі белыя пляжы і празрысты акіян вабяць у Афрыку іншаземцаў. Апрацоўкай і продажам каштоўных камянёў займаюцца пераважна індусы. Кітайцы пабудавалі падводныя фермы, дзе вырошчваюць водарасці. У руках еўрапейцаў і амерыканцаў сканцэнтравана здабыча золата. «З Беларуссю ў Афрыцы кантактаў амаль няма. Я ведаю толькі адну мінскую сям’ю ў Дар-Эс-Саламе, якая гандлюе трактарамі «Беларусь». І гандлюе паспяхова, трэба сказаць», – кажа Уладзіслаў Пашкевіч.
Важны фактар, які прыцягвае ў Афрыку еўрапейцаў і амерыканцаў, па словах Улада, – гэта поўная свабода, адсутнасць заканадаўчай зарэгуляванасці і шырокія магчымасці для бізнэсу. «Афрыка – гэта і сёння чырвоная зямля, тэрыторыя перманентных войнаў паміж канкурэнтамі за кантроль над здабычай карысных выкапняў. Мясцовыя ўрады толькі фармальна кіруюць сваімі краінамі, атрымліваючы мізэрны працэнт ад гэтых здабычаў. Рэальная ўлада знаходзіцца ў руках аўстралійцаў, амерыканцаў і еўрапейцаў. Фактычна, гэта нэакаланізацыя», – мяркуе Уладзіслаў Пашкевіч.
А таму, па словах Улада, у мясцовага насельніцтва, якое жыве ў абсалютнай бядоце, белы чалавек адназначна асацыюецца з войнамі, захопам тэрыторый і рэсурсаў. У Кеніі і Танзаніі беласкурага чалавека называюць «мзунгу» (у перакладзе з афрыканскай мовы суахілі – «мех з грашыма»), разглядаючы нас выключна як сродак для існавання і хаця б мінімальнага заробку.
«У нашым свеце Афрыку часцяком няўдзячна называюць «азадкам свету», які  тым не менш любяць усе. І любяць найперш за поўную свабоду і вечнае лета. Для мяне гэта – галоўныя каштоўнасці», – кажа Улад, які апошнім часам любіць наведвацца ў Афрыку, асабліва падчас беларускай зімы. За тры гады ён ужо больш за дзесяць разоў паспеў пабываць у Афрыцы і нават пабудаваў сабе на Занзібары невялікі каралавы дом на ўзбярэжжы акіяна.
«Люблю Беларусь, але калі тут робіцца зусім невыносна – уцякаю ў «вечнае лета», – кажа Улад. – І ўсім беларусам раю хаця б раз адчуць, што такое Афрыка. Пражыць жыццё і ні разу там не пабываць? Гэта немагчыма!»  
Нашы ў Афрыцы
Уладзіслаў Пашкевіч на выспе Пемба
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

На вокзале Барановичи-Полесские начали ремонт

Хотите узнать больше? На железнодорожном вокзале Барановичи-Полесские начата реконструкция его левого крыла. Центральная часть здания вокзала и правое крыло были 25

В Барановичах задержали 37-летнего эксгибициониста: за день он оголился перед четырьмя девочками

Хотите узнать больше? В Барановичах милиция задержала 37-летнего мужчину по подозрению в хулиганстве, сообщила официальный представитель УВД Брестского облисполкома Анна 14

В Бресте из-за теплой погоды начали отключать отопление в жилых домах

Хотите узнать больше? Процесс отключения тепла в квартирах начался 18 октября, пишет «Брестская газета» Из-за температуры около 20 градусов выше нуля в городе над Бугом 21

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 44

В домах многих районов Брестской области включили отопление

Хотите узнать больше? Более половины районов Брестской области начали отопление жилищного фонда, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства и 95

Тепло поступает в дома во всех городах и районах Брестской области

Хотите узнать больше? Подача тепла в жилищный фонд налажена во всех городах и районах Брестской области, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства 30

Под Барановичами грузовик попал под два поезда — водитель успел покинуть кабину до столкновения

Хотите узнать больше? Под Барановичами поезд сбил грузовик КамАЗ, груженный свеклой. Данных о пострадавших нет. Об аварии сообщили сразу несколько читателей в редакционный 199

В Барановичах сделали куклу из баранок (неожиданно, да?)

Хотите узнать больше? Куклу из баранок создали работники Барановичского хлебозавода, пишет газета «Наш край». Фото: «Наш край» Инсталляцию разместили в торговом зале 80