Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Будзем граць колькі зможам”

“Будзем граць колькі зможам”
Любоў да народнай музыкі аб’ядноўвае «Фэст» на працягу 20 гадоў У гэтым годзе гурт вандроўных музыкаў “Фэст” адзначае свой 20-гадовы юбілей. На святочным канцэрце, які прайшоў у ГДК 16 снежня, прагучалі лепшыя песні творчага калектыву.
Гурт “Фэст” пацешыў слухачоў не толькі беларускімі народнымі спевамі. Музыкі праспявалі  на рускай, украінскай, польскай, нават кітайскай мовах. Але галоўнымі хітамі юбілейнага канцэрта, як заўжды, сталі песні паэта і кампазітара калектыву Міхася Скрундзя. “Я, напэўна, прысуджаны да музыкі. Яна ў душы з дзяцінства”, – кажа Міхась. Усе яго песні з жыцця. І многія ўжо сталі, лічыце, народнымі.
На юбілейным канцэрце прысутнічала шмат гасцей – сябраў “Фэсту”. Гарадскія калектывы “Юрачка”, “Лялькі”, “Кросны” і “Холідэй” павіншавалі вандроўных музыкаў сваімі творчымі нумарамі. Кампазітар Фёдар Жыляк адзначыў, што жыхарам Баранавіч вельмі пашанцавала, бо не ў кожным горадзе ёсць такі “Фэст”. Не абышлося без сюрпрызаў. Іван Кусцінскі правёў розыгрыш і зрабіў гледачам прыемныя падарункі. Іх уладальнікамі сталі тыя, каму пашанцавала купіць квіток на 12 месца ў 12 радзе – у гонар адыходзячага года, таксама 16 рад і месца – у гонар даты і часу святочнага канцэрта,  20 – у гонар юбілею.
Гурт “Фэст” на базе Дома культуры выхоўвае маладых “фэсцятаў”. Па словах кіраўніка калектыву Івана Кусцінскага, яму прыемна, што маладыя музыкі беражліва адносяцца да нацыянальнай культуры. Больш за пяць год у «Фэсце» грае і сын Івана Ілья Кусцінскі. “Гледзячы на тое, колькі бацька ўкладае сіл у “Фэст”, я натхняюся, – расказаў “IP” Ілья. – Спадзяюся, што буду варты калісьці пераняць яго справу і дзейнасць у “Фэсце” стане для Кусцінскіх сямейнай традыцыяй”.
За дваццаць год “Фэст” не страціў свайго запалу і энтузіязму. Калектыў вырас і колькасна, і ў прафесійным плане, з’явілася шмат новых песень.
“Будзем граць  колькі зможам”, – шчыра кажа кіраўнік Іван Кусцінскі. Гурт настроены і далей “граць у адну дудку” і дарыць радасць сваім слухачам.   Склад гурта:   Іван Кусцінскі – кіраўнік, гармонь, вакал;
Міхась Скрундзь – паэт, кампазітар, вакал;
Сяргей Ляшкевіч – скрыпка;
Алена Пашкевіч – цымбалы;
Аляксандр Дунчык – дудка, кларнет, жалейка;
Георгій Белавусаў – труба, барабан;
Генадзь Сцяцко – вакал, кантрабас;
Аляксандр Шастак – вакал;
Аляксандр Панькоў – вакал;
Мікалай Хрысціч – ударныя;
Ілья Кусцінскі – вакал, бас-гітара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Была ли амнезия? Милиция не подтверждает историю девушки из Барановичей, которой месяц не было дома

Хотите узнать больше? История, напоминающая сюжет кинофильма, похоже, оказалась выдумкой.<br clear="all" /> 100

В Барановичах ОМОН штурмом взял дом, в котором один из жильцов угрожал взрывом газа

Хотите узнать больше? 11 жильцов дома были эвакуированы, аварийные службы отключили электричество и газ, после чего милиция пошла на штурм. Мужчину задержали и увезли в 70

На даче у жительницы Барановичей в начале января зацвел куст роз

Хотите узнать больше? Обычно его цветение начинается в июне и заканчивается в середине октября.<br clear="all" /> 142

В Барановичах задержали двух "черных копателей"

Хотите узнать больше? Теперь им грозит до 500 рублей штрафа.<br clear="all" /> 166

Жители агрогородка Люсино уже год воюют с лесхозом за сохранение местного леса

Хотите узнать больше? Работники лесхоза спасают деревья от жука-короеда, а население считает, что подобные действия идут вразрез с его интересами.<br clear="all" /> 265

В Барановичах в пятиэтажке произошла вспышка газовоздушной смеси - пострадала пожилая женщина

Хотите узнать больше? Происшествие случилось днем 1 января в квартире на четвертом этаже пятиэтажного дома.<br clear="all" /> 131

В Барановичах открыли обновленную стоматологическую поликлинику за 274 тысячи долларов

Хотите узнать больше? Решение провести в старом здании поликлиники ремонт и реконструкцию было принято в 2011 году.<br clear="all" /> 148