Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Затрымалі на шляху да Народнага схода

Жыхар горада  Сяргей Аўчыннікаў быў затрыманы ўвечары 21 верасня, калі распаўсюджваў матэрыялы пра «Народны сход».
Як расказаў «Іл затрыманы, а 17.00 ён раздаваў улёткі на вуліцы 50 год УЛКСМ, каля ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод». Нечакана да яго падышоў чалавек і запатрабаваў адысці ад прадпрыемства і распаўсюджваць матэрыялы бліжэй да аўтобуснага прыпынку. «Праз некалькі хвілін, як я адышоў, з’явілася машына міліцыі, – кажа Сяргей Аўчыннікаў. – Супрацоўнік авіязавода, які мяне праганяў, махаў міліцыі рукамі, паказваючы ў мой бок».
 
Аўчыннікаў быў затрыманы і дастаўлены ў пастарунак. «Там не ведалі, што са мной рабіць, і званілі ў Брэст па кансультацыю, – згадвае Сяргей Аўчыннікаў. – У вобласці ім назвалі артыкул 23.34 КААП пра парушэнне парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання». Раніцай Аўчыннікаў быў дастаўлены з пастарунка ў суд, дзе яго пакаралі на 525 тысяч рублёў (15 БВ).
 
Юрыст і праваабаронца Гары Паганяйла не пагадняецца з такім рашэннем. «Сход не падпадае пад дзейнасць закона аб масавых мерапрыемствах, – лічыць юрыст. – Яго падрыхтоўка і правядзенне адбываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам РБ пра рэспубліканскія і мясцовыя сходы». Па словах Гары Паганяйлы, асуджанаму трэба напісаць скаргу ў пракуратуру і абскардзіць рашэнне ў Абласным судзе.
 
Акрамя таго, на думку Паганяйлы, пасля судовага паседжання былі ўчынены іншыя неправавыя дзеянні ў адносінах да асуджанага, калі ў яго арыштавалі грошы. «Суддзя прапанавала мне адразу аплаціць штраф, бо ў мяне былі з сабою 100 амерыканскіх долараў, – расказаў «Іл Сяргей Аўчыннікаў. – Я не пагадзіўся мяняць валюту і сказаў, што заплачу штраф пазней. Тады ў мяне да часу аплаты штрафу забралі долары, склалі на іх акт арышту грашовых сродкаў і перапісалі нумар купюры».
 
Па словах Гары Паганяйлы, па заканадаўстве арышт грошай магчымы толькі калі яны былі прадметам незаконнай здзелкі, і гэта таксама можна абскардзіць. Дарэчы, гэта першае затрыманне ў Баранавічах актывістаў, якія збіраюцца правесці ў нашым горадзе «Народны сход».
 
Даведка "IP"
 
Арганізатары «Народнага сходу» плануюць правесці яго ва ўсіх гарадах Беларусі 8 кастрычніка, у 13.00. На ім мяркуецца прыняць патрабаванні да ўлады, абраць прадстаўнікоў, якія перададуць дакументы.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 19

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 24

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 27

В Барановичах запретили установку антенн на фасадах историко-культурных ценностей

Хотите узнать больше? Также запрещено вешать антенны на фасадах домов на центральных улицах города.<br clear="all" /> 22

СК все же возбудил дело по взрыву баллона в VW на заправке, где мужчине оторвало ногу

Хотите узнать больше? Предыдущее постановление об отказе в возбуждении дела отменено: "Проверка проведена неполно".<br clear="all" /> 29