Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Баранавічах затрыманы чалавек, які распаўсюджваў улёткі пра “Народны сход”

Жыхар гораду Сяргей Аўчыннікаў быў затрыманы ўвечары 21 верасня, калі распаўсюджваў матэрыялы пра “Народны сход”.
Як расказаў “ІР” затрыманы, а 17:00 ён раздаваў улёткі на вуліцы 50 год УЛКСМ, каля ААТ “558 авіяцыйны рамонтны завод”. Нечакана да яго падышоў чалавек і запатрабаваў адысці ад прадпрыемства і распаўсюджваць матэрыялы бліжэй да аўтобуснага прыпынку. “Праз некалькі хвілін, як я адышоў, з’явілася машына міліцыі, – кажа Сяргей Аўчыннікаў. – Супрацоўнік авіязавода, які мяне праганяў, махаў міліцыі рукамі, паказваючы ў мой бок”.
 
Аўчыннікаў быў затрыманы і дастаўлены ў пастарунак. “Там не ведалі, што са мной рабіць, і званілі ў Брэст па кансультацыю, – згадвае затрыманы. – У вобласці ім назвалі артыкул 23.34 КААП пра парушэнне парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання”. Раніцай Аўчыннікаў быў дастаўлены з пастарунка ў суд, дзе яго пакаралі на 525 тысяч рублёў (15 базавых).
 
Штраф мне прапанавалі заплаціць адразу, бо ў мяне былі з сабою 100 амерыканскіх долараў, – расказаў “ІР” Сяргей Аўчыннікаў. – Я не пагадзіўся мяняць валюту і сказаў, што заплачу штраф пазней. Тады ў мяне да часу аплаты штрафу забралі далары, склалі на іх акт арышту грашовых сродкаў і перапісалі нумар купюры”.
 
Гэта першае затрыманне ў Баранавічах актывістаў, якія збіраюцца правесці ў нашым горадзе “Народны сход”.
 
 
Даведка “ІР”
Арганізатары “Народнага сходу” плануюць правесці яго ва ўсіх гарадах Беларусі 8 кастрычніка ў 13:00. На ім будуць прыняты патрабаванні да ўлады, абраны прадстаўнікі, якія перададуць дакументы,  на якім людзі абмяркуюць рэакцыю ўладаў і прымуць рашэнні пра дзеянні, якія павінны будуць прымусіць улады выканаць патрабаванні народа.
 
Арганізатары Народнага сходу апелююць да закона «Аб масавых мерапрыемствах», у якім удакладняецца, што «парадак арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў, усталяваны Законам, не распаўсюджваецца на сходы, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пра рэспубліканскія і мясцовыя сходы».
 
Такім чынам, фармальна мясцовы сход з’яўляецца мерапрыемствам іншага кшталту, чым мітынгі і дэманстрацыі.
 
У заканадаўстве на гэты конт ёсць наступная трактоўка:
 
«Рашэнне пра скліканне мясцовага сходу, нормах прадстаўніцтва і парадку абрання ўпаўнаважаных для ўдзелу ў мясцовым сходзе афармляецца пратаколам паседжання арганізацыйнага камітэта ці ініцыятыўнай групы і даводзіцца да ведама грамадзянаў, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, не пазней чым за 15 дзён да правядзення мясцовага сходу з указаннем часу, месцу яго правядзення і пытанняў, што выносяцца для абмеркавання».
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

В Барановичах мужчины в масках с пистолетом и битой ворвались ночью в дом предпринимательницы

Хотите узнать больше? Преступников задержать не удалось - они скрылись до приезда милиции.<br clear="all" /> 13

"Она не очень переживает". Тренер из Люсино планирует жениться на беременной от него школьнице

Хотите узнать больше? "Мы ничего не могли сделать, потому что мама ученицы возмущалась: "Почему вы привязались к моей девочке? Какое ваше дело?" - вспоминает директор 22

Предприятие в Барановичах заплатит штраф и компенсацию за три спиленные липы

Хотите узнать больше? Проверка установила, что деревья спилили без разрешения.<br clear="all" /> 14

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 29

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 31