Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фільм пра ксяндза з Дарава, якога людзі 10 год хавалі ад арышту, атрымаў узнагароду

Фільм пра ксяндза з Дарава, якога людзі 10 год хавалі ад арышту, атрымаў узнагароду

Дакументальны фільм пра ксяндза Станіслава Шаплевіча з Дарава атрымаў узнагароду польскага Інстытута народнай памяці на VII Міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў і праграм «Magnificat-2011».
Фільм “Дзеці ксяндза Шаплевіча” расказвае пра каталіцкага пробашча, які пасля вайны не выехаў з СССР у Польшчу, а застаўся са сваімі вернікамі. І пры савецкай, і пры нямецкай уладзе, з 1939 да 1949 года, ён знаходзіўся на нелегальным становішчы. Увесь гэты час яго хавалі мясцовыя вернікі, а ён падпольна праводзіў сваю душпастырскую дзейнасць.
 
У 1949 годзе Шаплевіч быў выдадзены НКУС, схоплены на хутары і асуджаны да 25 гадоў лагераў.
 
Пасля вызвалення ў 1956 годзе ён вярнуўся ў Баранавічы, адпраўляў службу ў вёсцы Макееўшчына, каля Дарава. Праз 4 гады савецкія ўлады абвінавацілі яго ў правядзенні агітацыі сярод дзяцей і моладзі. Яму было забаронена праводзіць Божую імшу  на тэрыторыі БССР. Але Шаплевіч ізноў адмовіўся з’ехаць у Польшчу. І да самай смерці ў 1975 годзе ён нелегальна выконваў свае абавязкі, шмат разоў пераследаваны КДБ.
 
Фільм “Дзеці ксяндза Шаплевіча” быў зняты напрыканцы 2010 года беларусамі, рэжысёрам Зояй Катовіч па сцэнарыі Алены Антанішынай. Фестываль скончыўся 10 верасня ў Глыбокім.
 
 

 
Даведка "ІР"
Штогадовы міжнародны каталіцкі Фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм "MAGNIFICAT" з'яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях. У конкурсе фестывалю могуць прымаць удзел дакументальныя фільмы і праграмы ўсіх фільмавытворчых студый  і тэлеканалаў Беларусі і замежжа, а таксама мультыплікацыйныя фільмы гэтых жа структур.
 
Фестываль арганізоўваецца ў Мінску і на тэрыторыі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
 
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Предприятие в Барановичах заплатит штраф и компенсацию за три спиленные липы

Хотите узнать больше? Проверка установила, что деревья спилили без разрешения.<br clear="all" /> 0

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 21

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 24

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 27

В Барановичах запретили установку антенн на фасадах историко-культурных ценностей

Хотите узнать больше? Также запрещено вешать антенны на фасадах домов на центральных улицах города.<br clear="all" /> 22