Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каго падтрымае Захад на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі?

Каго падтрымае Захад на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі?

Чакаецца пацяпленне паміж Беларуссю і Захадам? Фото: http://nv-online.info
Як Захад змяняе сваю палітыку адносна нашай краіны, калі і каму працягнуць руку дапамогі і чаму Еўропа ў 2015 годзе паставіць на Лукашэнку. Сітуацыю адмыслова для Intex-press патлумачыў Лукаш Ясіна, польскі аналітык, шэф ўсходнееўрапейскага аддзела інтэрнэт-часопіса Kultura Liberalna, адзіны, хто на польскіх прэзідэнцкіх выбарах спрагназаваў і паразу дзеючага прэзідэнта Камароўскага, калі яго рэйтынг быў яшчэ больш за 70%.  
Каго падтрымае Захад на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі?

Лукаш Ясіна На думку Лукаша, змена польскага кіраўніцтва ніяк не адаб’ецца на адносінах паміж Польшчай і Беларуссю. Зрэшты, па яго словах, для шмат каго з заходніх палітыкаў Беларусь патрэбна толькі як буфер паміж Польшчай і Расіяй.   – Вайна ва Украіне змяніла стаўленне Еўропы на шмат якія праблемы, – кажа польскі эксперт. –  Самае важнае для ЕС цяпер – стабільнасць, а галоўная праблема – Пуцін. Таму ўсе, хто хоць неяк могуць супрацьстаяць яму, будуць падтрыманыя. Хаця, зразумела, ніхто з заходніх палітыкаў адкрыта не падтрымае Лукашэнку да кастрычніка.   Цяпер Еўропе лепш мець стасункі з прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам, чым з нейкім губернатарам Паўднёва-Заходняга краю Расіі, лічыць Ясіна. Спробы нешта змяніць на Беларусі могуць прывесці да крымскага сцэнару, таму падтрымка беларускай апазіцыі будзе змяншацца. Магчыма, застануцца толькі нейкія праекты па навучанні ў Еўропе беларускай моладзі, якая, у будучыні атрымаўшы добрую адукацыю, будзе займацца палітыкай і эканомікай у Беларусі.   Трэба казаць праўду: сучасную Беларусь зрабілі не Мілінкевіч ці Шушкевіч, а зрабіў Лукашэнка. Сістэма будзе працаваць і пасля яго. – На мой погляд, Лукашэнка цяпер падобны да Ярузэльскага ў 1980-х гадах, – тлумачыць аналітык. – Калі той ўвёў ваенны стан, ад яго адвярнуўся Захад, пачаліся санкцыі. Аднак з 1985 года сувязі пачалі аднаўляцца, а ўладу польскі камуністычны рэжым згубіў з-за кепскай эканамічнай сітуацыіі, а не палітычнага ціску.   Таму, на думку Ясіны, ніхто не прынясе беларусам пераменаў, пакуль яны самі гэтага не захочуць. Ніхто б на Захадзе не падтрымаў Украіну, калі б яе народ сам не паўстаў, пратэстуючы супраць змены Януковічам накірунку палітычнага супрацоўніцтва.   Крыніца, якая жывіла Беларусь, вычэрпваецца. Ваш ўрад мяркуе, што нафта зноў падаражае, а санкцыі з Расіі здымуць. Але гэта малаверагодна ў бліжэйшыя гады.   – Калі Лукашэнка зробіць некалькі крокаў насустрач ЕС, Еўропа падтрымае яго і не будзе рушыць створаную ім сістэму. Заходнім палітыкам не трэба цяпер нестабільная Беларусь. Там разумеюць, што нават калі Лукашэнка заўтра сыдзе, застанецца эліта, якую стварыў ён. Трэба казаць праўду: сучасную Беларусь зрабілі не Мілінкевіч ці Шушкевіч, а зрабіў Лукашэнка. Сістэма будзе працаваць і пасля яго.   Еўрапейскія палітыкі цяпер ўжо баяцца любой змены ўлады ў краінах – апошні вопыт Лівіі ці Украіны гэта паказаў, мяркуе Лукаш Ясіна. Трэба чакаць, што Еўропа неўзабаве пакажа Лукашэнку, што падтрымае яго, калі ён не будзе абапірацца на Расію. Ніхто яго ўжо не будзе звяргаць. Усё цяпер залежыць ад беларускага лідара – ці пойдзе ён на еўратрансфармацыю.    – Нам не патрэбныя рускія танкі ў Белавежскай пушчы, – тлумачыць польскі эксперт. – Ніхто не ведае, хто прыйдзе пасля “бацькі” – празападны палітык ці прамаскоўскі стаўленнік.   Ніколі не было такога зручнага моманту для Беларусі, каб пераарыентавацца на Захад, як цяпер. Таму, на яго думку, для Еўропы Лукашэнка цяпер больш выгадны, бо яго ўжо ведаюць. Магчыма, гэта будзе падобна да супрацы ЕС з рэжымамі Аліева ці Назарбаева.   – Я б цяпер параіў беларусам звяртаць больш ўвагі не на палітыку, а на эканоміку, – кажа Ясіна. – Крыніца, якая жывіла Беларусь, вычэрпваецца. Ваш ўрад мяркуе, што нафта ізноў падаражае, а санкцыі з РФ здымуць. Але гэта малаверагодна ў бліжэйшыя гады. Вам патрэбны рэформы. Вы самі бачыце, што Лукашэнка ўжо цяпер спрабуе неяк змяніць сітуацыю, аднак эканоміка, а не апазіцыя прымушае яго гэтым займацца.   На думку польскага аналітыка, ніколі не было такога зручнага моманту для Беларусі, каб пераарыентавацца на Захад, як цяпер.   – Калі Лукашэнка пойдзе на збліжэнне, дык ЗША і ЕС зробяць для вашай краіны ўсё, каб дапамагчы выйсці з эканамічнага крызісу! Інакш Беларусь проста зацягне ў віхур абвалу эканомікі Расіі.
Дзякуем “Пресс-клубу Беларусі” за дапамогу ў арганізацыі размовы
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Уникальный дворец Радзивиллов в Барановичском районе продают практически за бесценок

Хотите узнать больше? Повторный аукцион по продаже дворца Радзивиллов пройдет 1 декабря. Лот продают с 80% скидкой от первоначальной стоимости — за 19 210 рублей, сообщает 7

На вокзале Барановичи-Полесские начали ремонт

Хотите узнать больше? На железнодорожном вокзале Барановичи-Полесские начата реконструкция его левого крыла. Центральная часть здания вокзала и правое крыло были 25

В Барановичах задержали 37-летнего эксгибициониста: за день он оголился перед четырьмя девочками

Хотите узнать больше? В Барановичах милиция задержала 37-летнего мужчину по подозрению в хулиганстве, сообщила официальный представитель УВД Брестского облисполкома Анна 16

В Бресте из-за теплой погоды начали отключать отопление в жилых домах

Хотите узнать больше? Процесс отключения тепла в квартирах начался 18 октября, пишет «Брестская газета» Из-за температуры около 20 градусов выше нуля в городе над Бугом 21

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 44

В домах многих районов Брестской области включили отопление

Хотите узнать больше? Более половины районов Брестской области начали отопление жилищного фонда, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства и 97

Тепло поступает в дома во всех городах и районах Брестской области

Хотите узнать больше? Подача тепла в жилищный фонд налажена во всех городах и районах Брестской области, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства 30

Под Барановичами грузовик попал под два поезда — водитель успел покинуть кабину до столкновения

Хотите узнать больше? Под Барановичами поезд сбил грузовик КамАЗ, груженный свеклой. Данных о пострадавших нет. Об аварии сообщили сразу несколько читателей в редакционный 199