Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пад Баранавічамі на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы з’явіўся новы барэльеф

Пад Баранавічамі на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы з’явіўся новы барэльеф

Новы барэльеф пераможцаў Палонкаўскай бітвы – гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага. Фота: Віктар СЫРЫЦА
Выявы гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага, на чале якіх 28 чэрвеня 1660 года войска Вялікага Княства Літоўскага разграміла маскоўскую армію Хаванскага, усталявалі напярэдадні ўгодкаў на камені-валуне на месцы бітвы. Выявы гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага, на чале якіх 28 чэрвеня 1660 года войска Вялікага Княства Літоўскага разграміла маскоўскую армію Хаванскага, усталявалі на месцы бітвы напярэдадні ўгодкаў на камені-валуне.  
Пад Баранавічамі на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы з’явіўся новы барэльеф

Памятныя знакі на месцы Палонкаўскай бітвы. Фота: Віктар СЫРЫЦА
  На барэльефе ўзгаданыя і ваяры, што вызначыліся падчас бітвы – Аляксандр Палубінскі, Габрыэль Вайніловіч, Самуэль Кміціч.   Па словах старшыні Баранавіцкай Рады ТБМ Віктара Сырыцы, памятны знак зрабілі мінскія мастакі, якія і ўмацавалі барэльеф у валун.  
Пад Баранавічамі на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы з’явіўся новы барэльеф

Гэтак выглядаў валун некалькі год таму. Фота: Віктар СЫРЫЦА
  Сам валун быў пастаўлены яшчэ ў 1994 годзе, аднак драўляныя таблічкі з яго некалькі разоў зрывалі вандалы. У 2010 годзе, у гонар 350-годдзя бітвы, прадстаўнікі грамадскасці на працягу года арганізавалі збор грашовых сродкаў і ўласнымі намаганнямі зрабілі на мармуровым камені металічную шыльду ў гонар 350-годдзя знакамітай Палонкаўскай бітвы 1660 года.  
Пад Баранавічамі на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы з’явіўся новы барэльеф

Талака добраўпарадкавала памятнае месца. Фота: архіў Віктара СЫРЫЦЫ     Дарэчы, месца, дзе знаходзяцца два памятныя камяні ў гонар бітвы, баранавіцкім грамадскім актывістам сёлета давялося добраўпарадкаваць сваімі сіламі. Вакол помніка 27 чэрвеня талакою было сабрана і вывезена 28 мяхоў смецця, якое выкідаюць людзі, ідучы з лецішчаў на аўтобусны прыпынак.  
Пад Баранавічамі на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы з’явіўся новы барэльеф

Вакол помніка было сабрана 28 мяхоў смецця. Фота: Віктар СЫРЫЦА
  – Гэта адбываецца з-за таго, што каля лецішчаў пад Палонкаю няма смеццевых кантэйнераў, – лічыць Віктара Сырыца. – Людзі ідуць на аўтобус і нясуць з сабою пакункі са смеццем, якое выкідаюць каля прыпынка. З часам іх сабралася гара, якую нам давялося вывозіць на сваіх машынах.  
Пад Баранавічамі на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы з’явіўся новы барэльеф

Смецце давялося вывозіць асабістым транспартам. Фота: Віктар СЫРЫЦА
    Даведка   Палонкаўская бітва 1660 года была адной першай, але вырашальнай перамогай нашых продкаў у трынаццацігадовай вайне 1654–1667 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам. За некалькі год маскоўскія войскі амаль цалкам захапілі землі Вялікага Княства Літоўскага, выпальваючы на сваім шляху вёскі і мястэчкі. Былі захоплены ўсе буйныя замкі ВКЛ, акрамя Ляхавіцкага, які вытрымаў шматмесячную аблогу казацкіх загонаў і маскоўскіх стральцоў.   Пасля паразы пад Палонкаю маскоўскае войска больш не атрымлівала значных перамогаў і вымушана было пад ціскам паволі вызваляць захопленыя землі.   Мемарыяльны валун і драўляная шыльда з адпаведным тэкстам ўпершыню былі ўсталяваны на гэтым месцы яшчэ 16 гадоў таму, 4 лістапада 1994 года. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Палонкаўскай перамозе, адкрыў тагачасны старшыня мясцовага сельскага Савета Аляксандр Грыб, а праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэтае месца слаўнай перамогі харугваў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага над войскам маскоўскага ваяводы Хаванскага. У хуткім часе драўляная шыльда была знішчана вандаламі.   У 2000 годзе, калі адзначаліся 340-я ўгодкі Палонкаўскай бітвы, сябры Баранавіцкай Рады ТБМ аднавілі драўляную шыльду. Але і адноўленая каляровая шыльда была зламана невядомымі манкуртамі.  
Пад Баранавічамі на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы з’явіўся новы барэльеф

Выявы пераможцаў Палонкаўскай бітвы – гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага. Фота: Віктар СЫРЫЦА
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 42

В домах многих районов Брестской области включили отопление

Хотите узнать больше? Более половины районов Брестской области начали отопление жилищного фонда, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства и 94

Тепло поступает в дома во всех городах и районах Брестской области

Хотите узнать больше? Подача тепла в жилищный фонд налажена во всех городах и районах Брестской области, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства 28

Под Барановичами грузовик попал под два поезда — водитель успел покинуть кабину до столкновения

Хотите узнать больше? Под Барановичами поезд сбил грузовик КамАЗ, груженный свеклой. Данных о пострадавших нет. Об аварии сообщили сразу несколько читателей в редакционный 188

В Барановичах сделали куклу из баранок (неожиданно, да?)

Хотите узнать больше? Куклу из баранок создали работники Барановичского хлебозавода, пишет газета «Наш край». Фото: «Наш край» Инсталляцию разместили в торговом зале 68

В Барановичах чиновники помогали "откосить" от налога на тунеядство. Возбуждено дело

Хотите узнать больше? Барановичский межрайонный отдел Следственного комитета возбудил дело по ч. 2 ст. 210 УК (Хищение путем злоупотребления служебными полномочиями 70

Мэр Барановичей рассказал, почему в его городе не получится платить "попиццот"

Хотите узнать больше? Задачу президента по зарплате в 1000 рублей к концу года Барановичи не выполнят. Об этом сообщил председатель местного горисполкома Юрий Громаковский 71

В Барановичах сотрудники управления по труду за взятки оформляли безработных ремесленниками

Хотите узнать больше? Трех специалистов управления по труду, занятости и социальной защите Барановичского горисполкома задержали по подозрению во взятках и хищении 64