Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ніл Гілевіч стаў лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”

Ніл Гілевіч стаў лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”

Удзельнікі мерапрыемства. Фота: Віктар СЫРЫЦА.
У суботу, 20 чэрвеня, на малой радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, адбылося ўручэнне прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Сёлетнім лаўрэатам стаў народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. “Праз усю гісторыю чалавецтва людзі, надзеленыя ў належнай меры пачуццём грамадзянскай годнасці, даражылі больш за ўсё свабодай думкі. Вядома, і людзі свету мастацтва – паэты, музыкі, жывапісцы, скульптары. А можа, і ў першую чаргу яны, бо іхняя жыццёвая місія – выўляць сябе, сваю душу. Што, якую душу выўляеш, мастак? Душу свабоднага грамадзяніна ці душу халуя і лёкая? Каму служыш – праўдзе ці хлусні? ...Каму молішся – небу ці залатому цяльцу? Тут водападзел паміж творцамі сапраўднымі, вартымі людской павагі, і сервільнымі прыстасаванцамі ў мастацтве, якія на павагу свайго народа разлічваць не маюць права” – гучалі з дынамікаў разважанні Ніла Гілевіча...   На жаль, па стане здароўя сам Ніл Сымонавіч (паэту 83 гады) не здолеў прыехаць у Бычкі: узнагарода будзе перададзена яму пазней у Мінску. Але на мерапрыемстве прагучаў аўдыёвыступ паэта, у якім ён паразважаў пра місію носьбітаў свабодных думак.  
Ніл Гілевіч стаў лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”

Выступае паэт Алесь Пушкін. Фота: Віктар СЫРЫЦА.
  Таксама ў запісе прагучалі вершы патрыятычна-грамадзянскай тэматыкі ў выкананні аўтара і лаўрэата прэміі “За свабоду думкі” Ніла Гілевіча.   Як расказаў адзін з удзельнікаў мерапрыемства, старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца, удзел у імпрэзе ўзялі былы старшыня Нацбанка, прафесар Станіслаў Багданкевіч, мастакі Алесь Марачкін, Мікола Купава і Алесь Пушкін, эканаміст Сяргей Чалы, бард Віктар Шалкевіч, гісторык Міхась Біч, паэты Андрэй Хадановіч і Міхась Скобла, перакладчык, грамадскі дзеяч Лявон Баршчэўскі, палітык Павел Севярынец, гісторык, прафесар Леанід Лыч, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання Андрэй Клімаў і іншыя.   Некаторыя з выступоўцаў чыталі вершы Ніла Гілевіча.  
Ніл Гілевіч стаў лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”

Узнагарода. Фота: Віктар СЫРЫЦА.
 
Ніл Гілевіч стаў лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”

Удзельнікі мерапрыемства. Фота: архіў Віктара СЫРЫЦЫ.
 
Ніл Гілевіч стаў лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”

Удзельнікі мерапрыемства. Фота: Віктар СЫРЫЦА.
 
Ніл Гілевіч стаў лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”

Удзельнікі мерапрыемства. Фота: Віктар СЫРЫЦА.
  Даведка:   Прэмія “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава заснаваная лідарам Руху “За Свабоду” ў 2008 годзе. Ідэя ўзнікла пасля атрымання Аляксандрам Мілінкевічам прэміі “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент. Прэміяй “За свабоду думкі” ўзнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды. Лаўрэатамі прэміі станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Павел Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, музыка Зміцер Вайцюшкевіч, мастак Алесь Марачкін, акцёр Віктар Шалкевіч.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 41

В домах многих районов Брестской области включили отопление

Хотите узнать больше? Более половины районов Брестской области начали отопление жилищного фонда, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства и 94

Тепло поступает в дома во всех городах и районах Брестской области

Хотите узнать больше? Подача тепла в жилищный фонд налажена во всех городах и районах Брестской области, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства 28

Под Барановичами грузовик попал под два поезда — водитель успел покинуть кабину до столкновения

Хотите узнать больше? Под Барановичами поезд сбил грузовик КамАЗ, груженный свеклой. Данных о пострадавших нет. Об аварии сообщили сразу несколько читателей в редакционный 188

В Барановичах сделали куклу из баранок (неожиданно, да?)

Хотите узнать больше? Куклу из баранок создали работники Барановичского хлебозавода, пишет газета «Наш край». Фото: «Наш край» Инсталляцию разместили в торговом зале 68

В Барановичах чиновники помогали "откосить" от налога на тунеядство. Возбуждено дело

Хотите узнать больше? Барановичский межрайонный отдел Следственного комитета возбудил дело по ч. 2 ст. 210 УК (Хищение путем злоупотребления служебными полномочиями 70

Мэр Барановичей рассказал, почему в его городе не получится платить "попиццот"

Хотите узнать больше? Задачу президента по зарплате в 1000 рублей к концу года Барановичи не выполнят. Об этом сообщил председатель местного горисполкома Юрий Громаковский 71

В Барановичах сотрудники управления по труду за взятки оформляли безработных ремесленниками

Хотите узнать больше? Трех специалистов управления по труду, занятости и социальной защите Барановичского горисполкома задержали по подозрению во взятках и хищении 64