Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баранавіцкія відавочцы ўспамінаюць, як пачыналася вайна

Баранавіцкія відавочцы ўспамінаюць, як пачыналася вайна

Фота: сайт famouspeople.ucoz.ru
Што засталося ў памяці дзяцей вайны? Што ўзгадваюць яны праз 74 гады, якія аддзяляюць іх ад той гадзіны, калі над нашай зямлёю, над шматпакутнай Беларуссю завылі самалёты і ўніз пасыпаліся бомбы, сеючы смерць і разбурэнне? Intex-press прапаноўвае ўспаміны відавочцаў першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. Тым, хто быў у пачатку вайны зусім маленькім, каму было па тры-чатыры гады, цяпер за семдзясят. Але жудасныя гады назаўсёды засталіся ў іх памяці, адлюстраваліся ў іх дзіцячых вачах.   Алесь Корнеў: «Тых, каго расстрэльвалі, часам засыпалі зямлёю, калі людзі былі яшчэ жывыя...»  
Баранавіцкія відавочцы ўспамінаюць, як пачыналася вайна

Падчас вайны Алесю Корневу было пяць гадоў. Фота: архіў Алеся БАКАЧА.
  Алесю Корневу ў чэрвені 1941-га было пяць з паловай гадоў. Яго сям’я жыла тады пад Клецкам у вёсцы Чырвоная Зорка, бацька працаваў на крухмалапатачным заводзе, у маці на руках быў яшчэ і меншы брацік Алеся, які нарадзіўся ў 1940 годзе. Як узгадвае Алесь Касьянавіч, адступаючыя чырвонаармейцы ўжо ў першы дзень вайны мабілізавалі ў армію разам з іншымі вяскоўцамі і яго бацьку. А жанчын з дзецьмі пагрузілі ў палутарку і рушылі на ўсход.   – Калона, што рухалася па Слуцкай шашы, пастаянна абстрэльвалася з нямецкіх самалётаў, – расказвае Алесь Касьянавіч. – У рэшце рэшт машыну разбамбілі, і наша сям’я рушыла пешшу па вёсках у бок Бабруйска. Я ішоў сам, а маці несла браціка і клунак з рэчамі.   Але немцы, едучы на машынах і матацыклах, хутка аперадзілі бежанцаў. Узялі ў адзін з грузавікоў і сям’ю Корневых, падвезлі, далі цукерак. У Бабруйску Алесь Корнеў убачыў тысячы савецкіх ваеннапалонных, якіх гналі немцы. Вайскоўцы ішлі панурыя, галодныя, паўраздзетыя… Урэшце Корневы дабраліся ў Чаўскі раён Магілёўскай вобласці ў вёску, дзе нарадзіўся яго бацька. Там суродзічы пачаставалі іх мёдам. І як радаваліся гэтаму дзеці!   – Маці хадзіла ў Магілёў тое-сёе прадаць, расказвала, што ў горадзе было шмат павешаных – немцы распраўляліся з былымі савецкімі работнікамі, камуністамі, забівалі яўрэяў. Тых, каго расстрэльвалі, часам засыпалі зямлёю, калі людзі былі яшчэ жывыя, – расказвае Алесь Корнеў.   Урэзалася ў памяць хлопчыку, як немцы аднойчы цягнулі праз вёску велізарную гармату, у жэрле якой магло схавацца дзіця. А яшчэ запомніўся голад. Елі шчаўе, кветачкі канюшыны, варылі суп з лебяды. Ад такой ежы пучыла жываты, ванітавала. Пад зіму збіралі на былым калгасным полі і варылі мерзлую падгніўшую бульбу. Такой запомнілася Алесю Корневу вайна.   Іван Берташ: «Ні адзін самалёт з баранавіцкага аэрадрома не ўзляцеў – разбамбілі...»  
Баранавіцкія відавочцы ўспамінаюць, як пачыналася вайна

Іван Берташ падчас вайны ваяваў у пяхоце. Фота: Аляксей БЕЛЫ.
  Іван Антонавіч Берташ, які нарадзіўся ў 1921 годзе ў Ніжнім Чэрніхаве, у дзень, калі пачалася вайна, адбываў так званую “шараварку” – павіннасць, якая накладалася савецкай уладай на мясцовых жыхароў: на 10 сутак яго разам з іншымі маладымі аднавяскоўцамі накіравалі за Новую Мыш будаваць дарогу. Сотні і сотні людзей працавалі там адначасова – з рыдлёўкамі, тачкамі. Над працуючымі кружыўся самалёт- разведчык. Але так здаралася і раней. Адна з кабет зайшла ў бытоўку, каб напіцца вады, і пачула па радыё паведамленне, што фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз. Даведаўшыся пра гэта, людзі спынілі працу і рушылі дамоў.   – Ішлі цэлую ноч, а калі прыйшлі дадому, там ужо былі нямецкія танкі, – расказвае Іван Антонавіч. – Чулі мы тады, што ні адзін самалёт з баранавіцкага аэрадрома не ўзляцеў – разбамбілі...   Немцы падчас акупацыі паводзілі сябе, як звяры: вешалі, расстрэльвалі, асабліва калі іх пачалі добра лупіць пад Масквою. Вельмі “стараліся” карнікі з чэрапам на фуражцы. Шмат людзей палягло ў тыя гады. У партызаны спачатку адважваліся ісці нямногія, баяліся за свае сем’і. Потым, калі фашысты пачалі лютаваць, людзей у лесе стала больш. Івану Антонавічу немцы прыслалі павестку, каб запісваўся ў самаахову (антыпартызанскія падраздзяленні, якія падпарадкоўваліся нямецкай паліцыі). Ад гэтай службы ўратаваў швагер. Ён трошкі гаварыў па-нямецку, завёз намцам парсюка адзін раз, потым другі – і ад Івана Берташа адчапіліся. Калі прыйшла Чырвоная армія, Івана забралі ў войска.   – Узялі ў пяхоту, азнаёмілі толькі з матэрыяльнай часткай аўтамата – і ў бой, – расказвае ён.  
Баранавіцкія відавочцы ўспамінаюць, як пачыналася вайна

Іван Берташ. Фота: Аляксей БЕЛЫ.
  У вайну ен быў камандзірам аддзялення. Узнагароджаны медалём “За адвагу”, іншымі воінскімі адзнакамі, атрымаў падзяку ад Вярхоўнага галоўнакамандуючага за гераічны штурм Варшавы. Быў кантужаны, страціў часова слых, дайшоў да Эльбы. «Разам з амерыканцамі цыгарэты пакурвалі», – расказвае ветэран.   Браніслава Лапкоўская: «За сувязь з мсціўцамі гітлераўцы пачалі вешаць і расстрэльваць мясцовых жыхароў...»  
Баранавіцкія відавочцы ўспамінаюць, як пачыналася вайна

Браніслава Лапкоўская каля сваёй хаты. Фота: Аляксей БЕЛЫ.
  Калі пачалася вайна, Браніславе Лапкоўскай было чатыры гады. Сям’я тады жыла на хутары каля вёскі Пастарынне Баранавіцкага раёна.   – Было цёплае лета. Мама мыла мяне ў хаце ў начоўках, – расказвае Браніслава Міхайлаўна. – Я плёхалася, радавалася. Мой дзядзька узяў дэтэктарны прыёмнік, надзеў слухаўкі. Потым зняў, выйшаў з хаты, вярнуўся і паведаміў, што пачалася вайна з немцамі.   Што такое вайна і хто такія немцы – дзяўчынка не ведала, таму і не перажывала. Але ў жыцці ўжо ўзнікла нешта незвычайнае і страшнае. Немцы пачалі вешаць над Новай Мышшу, а потым і над Баранавічамі асвятляльныя ліхтары. Дзядзька казаў, што ў Баранавічах разбамбілі аэрадром з савецкімі самалётамі. Неўзабаве па гасцінцы, што праходзіў недалёка, рушылі нямецкія танкі. У небе кружыліся самалёты. Нейкі час немцы на іх хутары і ў наваколлі не з’яўляліся. Па словах Браніславы Міхайлаўны, “гняздо” фашыстаў было ў Дамашэвічах.   – Спачатку было спакойна, – гаворыць жанчына. – У 1942 годзе немцы яшчэ не лютавалі, а ў 1943 гітлераўцы пачалі вывозіць моладзь у Нямеччыну на работы. Хлопцы падаліся ў партызаны. За сувязь з мсціўцамі гітлераўцы пачалі вешаць і расстрэльваць мясцовых жыхароў.   А сувязь такая была – з многіх сем’яў мужчыны пайшлі ў лес. Прыходзіў адтуль уначы дадому і адзін з іх блізкіх суродзічаў, Ясь. Здымаў вопратку, маці Браніславы напальвала печ, праз нейкі час клала туды Ясева адзенне – толькі так была магчымасць пазбавіцца ад вошай. Летам 1943 года, калі маці Браніславы жала жыта, а дзяўчынка на ўзмежку пасвіла карову, яны ўбачылі машыну, поўную нямецкіх салдат. Як потым высветлілася, немцы ехалі на карную аперацыю, бо партызаны з засады застрэлілі нямецкага вайскоўца. Дзяўчынка, убачыўшы машыну, кінула карову і пабегла на хутар. А маці потым расказала, што адзін з гітлераўцаў прыставіў ёй рэвальвер да барады і пытаўся, ці прыходзілі да іх партызаны. Маці бажылася і клялася, што не, хаця якраз напярэдадні ўначы партызаны вывелі з іх хлява авечку. Урэшце карны атрад рушыў далей, немцы спалілі суседні хутар, шукалі людзей, але іх нехта папярэдзіў і ўсе ўцяклі ў лес.  
Баранавіцкія відавочцы ўспамінаюць, як пачыналася вайна

Браніслава Лапкоўская. Фота: Аляксей БЕЛЫ.
  Узгадвае Браніслава Міхаўлаўна яшчэ адзін выпадак. Аднойчы на Вялікдзень гітлераўцы акружылі касцёл з людзьмі, а потым пагналі ўсіх прыхаджан ва ўправу здымаць адбіткі пальцаў… А людзі думалі, што іх спаляць жыўцом проста ў храме, як фашысты рабілі гэта неаднаразова. Потым прыйшла Савецкая армія. Недалёка ад хутара ў кар’еры, дзе людзі бралі гліну, быў усталяваны велізарны пражэктар, каб высвечваць варожыя самалёты. Дзеці бегалі туды паглядзець, і вайскоўцы частавалі іх колатым цукрам і давалі тушонку, якую дзятва несла дамоў.   Такім, апаленым вайною, было дзяцінства і юнацтва многх нашых суайчыннікаў. І з памяці гэтага не сцерці.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 13

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 24

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 27

В Барановичах запретили установку антенн на фасадах историко-культурных ценностей

Хотите узнать больше? Также запрещено вешать антенны на фасадах домов на центральных улицах города.<br clear="all" /> 22

СК все же возбудил дело по взрыву баллона в VW на заправке, где мужчине оторвало ногу

Хотите узнать больше? Предыдущее постановление об отказе в возбуждении дела отменено: "Проверка проведена неполно".<br clear="all" /> 29