Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Свята вышыванкі пад Баранавічамі. Фото: Аляксей БЕЛЫ
Мерапрыемства адбылося 6 чэрвеня ў вёсцы Русіно. Каля ста чалавек сабралася на сядзібе Таварыства беларускай мовы, каб узяць удзел у свяце вышыванкі, што ўпершыню праводзілася ў нашым рэгіёне. Больш за дваццаць асобаў шпацыравала ў той дзень у нацыянальных строях. І няхай не ва ўсіх былі адмысловыя ўборы, вышытыя па палатне (некаторыя былі ў кашулях з намаляваным беларускім арнаментам), але было прыемна назіраць, як людзі ганарацца тым, што на іх апранута, і як па-добраму зайздросцяць ім тыя, у каго на гэты раз прыйсці ў вышыванцы не атрымалася.  
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Удзельнікі мерапрыемства ўважліва слухалі выступоўцаў.
  Імпрэза пачалася фільмам пра вышыванку, які нядаўна траслявалі па Белсаце. І ў фільме, і ў выступах акцэнт рабіўся на тое, што вышыванка – гэта не проста прыгожая кашуля, гэтак чалавек абазначае сваю прыналежнасць да беларускай супольнасці, гэта сведчыць пра тое, што мы – беларусы.  
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Чэслаў Сухарэбскі з субяседніцай.
  Са святам усіх прысутных павіншаваў старэйшы сябра ТБМ Чэслаў Сухарэбскі. Старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца паказаў прысутным серыю фотаздымкаў сялян нашага рэгіёна ў нацыянальных строях, зробленых у 1911–1912 гадах. З дакладам пра сімвалы вышыванкі выступіў Уладзімір Гундар. Ён адзначыў, што вышыванка – гэта ў нейкай ступені абярэг, у ёй чалавек адчувае сябе абароненым.  
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Чэслаў Сухарэбскі – адзін са старэйшых сяброў ТБМ.
  У вышыванцы хадзіла Элаіза Пашкевіч, нацыянальнай кашулі не цураліся Янка Купала і Якуб Колас, у вышыванках былі пахаваныя Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін. Як было сказана адным з выступоўцаў, наша вышыванка і наша мова – гэта наша адметнасць, гэта тое, што вызначае нас сярод іншых.  
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Юная госця імпрэзы.     На мерапрыемстве было прадстаўлена шмат іншых вырабаў з вышыўкай: ручнікі, карціны, сурвэткі… Што тычыцца непасрэдна кашуль, то многія з прысутных – Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша, некаторыя іншыя ўдзельнікі – былі апранутыя ў вырабы, вышытыя Галінай Ярашэвіч. Таццяна Малашчанка зрабіла вышыванкі для сваёй сям’і сама.  
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Галіна Ярашэвіч – у нацыянальным убранні.
  Апрануў сына Мікалая і ўнукаў Паўла і Андрэя ў зробленыя сваімі рукамі кашулі і Мікалай Чарнавус. Рыгор Грык і Алесь Гізун прывезлі вышыванкі з суседняй Украіны. Цудоўны ўбор для сябе зрабіла Анжэла Камбалава. Ларысе Гоўшы вышыванку падарыла мама, а Вячаславу Болбату – жонка.  
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Мікалай Чарнавус з сынамі Паўлам і Андрэем.
  Прысутныя паглядзелі невялікі канцэрт, што далі ўдзельнікі імпрэзы, а таксама пакаштавалі аладкаў і варэнікаў, якія прыгатаваў Мікалай Чарнавус-старэйшы.  
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Рыгор Грык, Мікола Чарнавус і Анжэла Камбалава.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Павел Дайлід прыехаў на мерапрыемства з Івацэвіч.  
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Алесь Гізун і Рыгор Грык былі ва ўкраінскіх вышыванках.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Старшыня ТБМ Віктар Сырыца.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Праваабаронца Вячаслаў Болбат.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Для мужа і дзяцей вышыванкі зрабіла Таццяна Малашчанка.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Адзін з удзельнікаў мерапрыемства.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Сям’я Чарнавусаў і Віктар Скок.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Праваабаронца Сяргей Гоўша.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Адзін з удзельнікаў мерапрыемства.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Сімвалы беларускай вышыўкі.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Многія ўдзельнікі мерапрыемства былі ў стылізаваных строях.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Сяргей Гоўша і Віктар Скок.
Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

Здымак на развітанне.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 43

В домах многих районов Брестской области включили отопление

Хотите узнать больше? Более половины районов Брестской области начали отопление жилищного фонда, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства и 94

Тепло поступает в дома во всех городах и районах Брестской области

Хотите узнать больше? Подача тепла в жилищный фонд налажена во всех городах и районах Брестской области, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства 29

Под Барановичами грузовик попал под два поезда — водитель успел покинуть кабину до столкновения

Хотите узнать больше? Под Барановичами поезд сбил грузовик КамАЗ, груженный свеклой. Данных о пострадавших нет. Об аварии сообщили сразу несколько читателей в редакционный 192

В Барановичах сделали куклу из баранок (неожиданно, да?)

Хотите узнать больше? Куклу из баранок создали работники Барановичского хлебозавода, пишет газета «Наш край». Фото: «Наш край» Инсталляцию разместили в торговом зале 76

В Барановичах чиновники помогали "откосить" от налога на тунеядство. Возбуждено дело

Хотите узнать больше? Барановичский межрайонный отдел Следственного комитета возбудил дело по ч. 2 ст. 210 УК (Хищение путем злоупотребления служебными полномочиями 70

Мэр Барановичей рассказал, почему в его городе не получится платить "попиццот"

Хотите узнать больше? Задачу президента по зарплате в 1000 рублей к концу года Барановичи не выполнят. Об этом сообщил председатель местного горисполкома Юрий Громаковский 72

В Барановичах сотрудники управления по труду за взятки оформляли безработных ремесленниками

Хотите узнать больше? Трех специалистов управления по труду, занятости и социальной защите Барановичского горисполкома задержали по подозрению во взятках и хищении 64