Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баранавіцкаму выкладчыку і "легендзе" амерыканскай астранаўтыкі споўнілася 105 год

Баранавіцкаму выкладчыку і "легендзе" амерыканскай астранаўтыкі споўнілася 105 год

Барыс Кіт. Фото: tut.by
Дзень народзінаў 6 красавіка адзначае наш выбітны зямляк Барыс Кіт. Барыс Кіт – заслужаны прафесар Мэрылендскага ўніверсітэта (ЗША), акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, старэйшы сябар Амерыканскага таварыства астранаўтыкі, ганаровы сябар Брытанскага міжпланетнага таварыства, чалец камітэта міжнароднай Акадэміі астранаўтыкі (Парыж), уладальнік залатога медаля імя Обэрта, ганаровы доктар навук Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ганаровы жыхар Навагрудка.
Барыс Кіт нарадзіўся ў 1910 годзе у Санкт-Пецярбургу, але яго бацькі паходзілі з-пад Баранавіч – з вёскі Агароднікі (цяпер Навагрудскі раён). У 1918 годзе сям’я вярнулася на Бацькаўшчыну. Барыс скончыў Навагрудскую беларускую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР працаваў у Баранавічах настаўнікам матэматыкі ў педвучэльні. Быў прызначаны 16 снежня 1939 года баранавіцкім школьным інспектарам, займаўся заснаваннем беларускіх школак па вёсках. Падчас акупацыі працаваў у Маладзечне дырэктарам Адміністрацыйна-гандлёвага інстытута. У 1944 годзе быў арыштаваны гестапа. Ад смерці яго выратавалі вучні. У канцы вайны эміграваў у Германію, у 1945–1948 вывучаў медыцыну ў Мюнхенскім універсітэце і адначасова выкладаў матэматыку ў мясцовых гімназіях. Пасля з’ехаў у ЗША.   У Лос-Анджэлесе Барыс Кіт працаваў у фірме North American Aviation, якая ажыццяўляла касмічныя праекты. Ён удзельнічаў у распрацоўцы праектаў будаўніцтва чаўночнага карабля Shuttle, а таксама ў падрыхтоўцы палёту чалавека на Месяц ды планаванні падарожжа на Марс. Першай навуковай працай Кіта стала даследаванне вадкага вадароду ў якасці касмічнага паліва. Пасля наш зямляк працаваў у аддзеле астранаўтыкі Міністэрства паветраных сілаў ЗША, дзе выконваў абавязкі эксперта па развіцці міжнароднай касманаўтыкі.   Наш зямляк працягвае жыць у ЗША, падарожнічае па свеце і дасюль актыўна ўдзельнічае ў беларускім эміграцыйным руху.   Барыс Кіт і Баранавічы На 90-годдзе Барыса Кіта ў 2000 годзе Баранавіцкі недзяржаўны эканоміка-юрыдычны каледж звярнуўся да нашага земляка з просьбай даць згоду на наданне каледжу яго імені. Барыс Кіт пагадзіўся на гэту прапанову. Гэты ліст захоўваецца цяпер у Цэнтры рамёстваў у Русіно. Аднак Брэсцкі аблвыканкам не падтрымаў тады гэтай задумы і адмовіў каледжу ў змене назвы.   У 2009 годзе Баранавіцкая Рада ТБМ імя Ф. Скарыны звярнулася ў Міністэрства культуры з парадай усталяваць у горадзе да 100-годдзя Барыса Кіта памятную дошку. Яе прапаноўвалася павесіць на будынак музычнай вучэльні на вуліцы Горкага, дзе да вайны знаходзілася педагагічная вучэльня і дзе ў 1939–1941 гадах выкладаў матэматыку Барыс Кіт. Міністэрства культуры ў сваім адказе за подпісам намесніка міністра культуры Уладзіміра Рылаткі паведаміла, што ўсталяванне памятнай дошкі сусветна вядомаму фізіку Барысу Кіту ўключана ў праект канцэпцыі манументальнай прапаганды Рэспублікі Беларусь. Але і да гэтага часу, на жаль, такой дошкі ў нашым горадзе не з’явілася.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

На даче у жительницы Барановичей в начале января зацвел куст роз

Хотите узнать больше? Обычно его цветение начинается в июне и заканчивается в середине октября.<br clear="all" /> 134

Была ли амнезия? Милиция не подтверждает историю девушки из Барановичей, которой месяц не было дома

Хотите узнать больше? История, напоминающая сюжет кинофильма, похоже, оказалась выдумкой.<br clear="all" /> 77

В Барановичах ОМОН штурмом взял дом, в котором один из жильцов угрожал взрывом газа

Хотите узнать больше? 11 жильцов дома были эвакуированы, аварийные службы отключили электричество и газ, после чего милиция пошла на штурм. Мужчину задержали и увезли в 42

В Барановичах задержали двух "черных копателей"

Хотите узнать больше? Теперь им грозит до 500 рублей штрафа.<br clear="all" /> 157

Жители агрогородка Люсино уже год воюют с лесхозом за сохранение местного леса

Хотите узнать больше? Работники лесхоза спасают деревья от жука-короеда, а население считает, что подобные действия идут вразрез с его интересами.<br clear="all" /> 262

В Барановичах в пятиэтажке произошла вспышка газовоздушной смеси - пострадала пожилая женщина

Хотите узнать больше? Происшествие случилось днем 1 января в квартире на четвертом этаже пятиэтажного дома.<br clear="all" /> 125

В Барановичах открыли обновленную стоматологическую поликлинику за 274 тысячи долларов

Хотите узнать больше? Решение провести в старом здании поликлиники ремонт и реконструкцию было принято в 2011 году.<br clear="all" /> 139