Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баранавіцкая Рада ТБМ ладзіць віктарыну, прысвечаную 500-м угодкам з дня народзінаў Мікалая Радзівіла Чорнага

Баранавіцкая Рада ТБМ ладзіць віктарыну, прысвечаную 500-м угодкам з дня народзінаў Мікалая Радзівіла Чорнага

Мікалай Радзівіл «Чорны». Фото: wikipedia.org
У 2015 годзе спаўняецца 500 гадоў з дня народзінаў князя Мікалая Радзівіла Чорнага (1515–1565) – аднаго з самых вядомых прадстаўнікоў знакамітага магнацкага роду Радзівілаў. Ён быў мецэнатам, гарачым прыхільнікам незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага, першым у дзяржаве прыняў Рэфармацыю, заснаваў першыя друкарні.   Прапануем вам прыняць удзел у нашай віктарыне і праверыць свае веды аб жыцці і дзейнасці магната Мікалая Радзівіла Чорнага. У кожным пытанні толькі адзін з чатырох адказаў з’яўляецца дакладным. Правільны адказ, на вашу думку, можна падкрэсліць ці напісаць у канцы тэкста, напрыклад: 1а, 2в і г.д. Пераможцы і актыўныя ўдзельнікі віктарыны будуць адзначаны ўзнагародамі.   Адказы просім дасылаць да 10 красавіка 2015 года на мэйл: tatus1863@gmail.com ці па адрасе: 225409, г. Баранавічы, вул. Камсамольская, 28, кв. 65 “віктарына”. Просім абавязкова пазначыць свае кантакты. Жадаем плёну і поспехаў!   1. Якую адукацыю атрымаў і дзе вучыўся Мікалай Радзівіл Чорны? а) Віленскі універсітэт б) Кракаўскі універсітэт в) Падуанскі універсітэт г) хатняя адукацыя   2. Якіх палітычных поглядаў прытрымліваўся Мікалай Радзівіл Чорны? а) прыхільнік уніі з Польшчаю б) прыхільнік уніі з Масковіяй в) прыхільнік незалежнасці ВКЛ г) прыхільнік уніі з Лівонскім ордэнам   3. Агульнавядома, што пратэстанты ў 16 ст. выступілі супраць панавання каталіцкай царквы, яе ўмяшання ў нецаркоўныя сферы дзейнасці, супраць царкоўнага землеўладання, злоўжыванняў, падзення маральнага ўзроўню. Яны хацелі чытаць Біблію і маліцца на роднай мове. Як называлі ў ВКЛ прыхільнікаў Рэфармацыі? а) евангелікамі б) схізматыкамі в) анабаптыстамі г) інквізітарамі   4. Які тытул атрымаў Мікалай Радзівіл Чорны ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V? а) князь б) герой ВКЛ в) кавалер Лівонскага ордэна г) некаранаваны кароль Рэчы Паспалітай
5. Баранавіцкі паэт Алесь Корнеў напісаў верш “Чорная панна Нясвіжа” пра каханне вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста і стрыечнай сястры Мікалая Радзівіла Чорнага прыгажуні Барбары Радзівіл. У вершы ёсць такія словы: “… знічкаю згасла Барбара, польскай кароны ахвяра.” Лічыцца, што Барбара Радзівіл была атручана па загадзе... а) Маскоўскага пасольскага прыказа б) Інквізіцыі в) Ордэна езуітаў г) каралевы Боны Сфорца
6. Хто з еўрапейскіх прыхільнікаў Рэфармацыі прысвяціў свае творы Мікалаю Радзівілу Чорнаму? а) Марцін Лютер б) Жан Кальвін в) Ульрых Цвінглі г) Іаган Гутэнберг
7. Хто з вялікіх мастакоў зрабіў партрэт Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1550 г.? а) Тацыян б) Леанарда да Вінчы в) Рэмбрант г) Рубенс
8. Тырольскі герцаг Фердынанд у 1581 г. вырашыў стварыць музей еўрапейскай славы і звярнуўся да самых знакамітых рыцараў з просьбай прыслаць сваю зброю. Сярод адрасатаў былі нашы суайчыннікі – Мікалай Радзівіл Руды і Мікалай Радзівіл Чорны. Дзе цяпер захоўваюцца парадныя панцыры знакамітых беларускіх рыцараў? а) Palais du Louvre б) Баранавіцкі краязнаўчы музей в) Венскі гістарычны музей г) Нясвіжскі палац Радзівілаў
9. У якім горадзе Мікалай Радзівіл Чорны стварыў першую на Беларусі друкарню? а) Гародня б) Берасце в) Нясвіж г) Камянец
10. Якая кніга, выдадзеная ў друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе, мае дачыненне да вытокаў сусветнай культуры кнігадрукавання і прынесла вялікую славу гэтаму гораду? а) Беларускі Трышчан б) Евангелле вучыцельнае в) Радзівілаўская Біблія г) Песня пра зубра   11. Якую назву мае сацыяльны праект, дзякуючы якому на вуліцах Мінска ўстаноўлены білборды з выявай Мікалая Радзівіла Чорнага – дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, канцлера (з 1550 года), адначасна ваяводы Віленскі (з 1551 года) і намесніка Вялікага князя (з 1561 года)? а) Знай Беларусь б) ВКЛ – дзяржава беларусаў в) Гісторыя нанова г) Родныя даты
12. У якім горадзе 18 лютага 2015 года адбыўся конкурс “Люблю бараду. Па Чорнаму” ў гонар Мікалая Радзівіла Чорнага? а) Нясвіж б) Мінск в) Вільня г) Берасце   13. Пасля смерці дзеці Мікалая Радзівіла Чорнага пад уплывам палітычных абставін перайшлі з кальвінізма ў якую плынь хрысціянства? а) каталіцтва б) пратэстантызм в) уніяцтва г) нэакультузм   14. Пад апекаю Мікалая Радзівіла Чорнага пэўны час працаваў адзін з найадукаванейшых людзей таго часу філосаф-гуманіст Сымон Будны. Ягоны “Катэхізіс” пачынаецца словамі: “слова, што ў назве прыводзіцца: катэхізіс – узятае з грэцкай мовы; яно азначае, калі перакласці на славянскую мову...” Дык што азначае слова “катэхізіс” паводле Сымона Буднага? а) навучанне без прымусу б) пачуццё да Бога в) дзённае навучанне г) агалашэнне, навучанне ў голас   Віктар Сырыца, старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны  
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Проезд в транспорте подорожал еще в двух областях. Сколько в регионах будут стоить проездные

Хотите узнать больше? Регионы продолжают поднимать стоимость проезда в городском общественном транспорте. Решение о повышении цен приняли в Брестской и Гродненской 20

Команда первой лиги не доехала до Гомеля на матч чемпионата Беларуси

Хотите узнать больше? Запланированный на 21 октября поединок 27-го тура чемпионата Беларуси в первой лиге между гомельским «Локомотивом» и «Барановичами» не состоялся, 20

Фотофакт. В огороде жителя Барановичей выросла морковь-коса

Хотите узнать больше? Необычная морковь в виде роскошной девичьей косы выросла на участке у жителя второго Колпеницкого переулка города Барановичи Сергея Логинова, пишет 17

Уникальный дворец Радзивиллов в Барановичском районе продают практически за бесценок

Хотите узнать больше? Повторный аукцион по продаже дворца Радзивиллов пройдет 1 декабря. Лот продают с 80% скидкой от первоначальной стоимости — за 19 210 рублей, сообщает 36

На вокзале Барановичи-Полесские начали ремонт

Хотите узнать больше? На железнодорожном вокзале Барановичи-Полесские начата реконструкция его левого крыла. Центральная часть здания вокзала и правое крыло были 32

В Барановичах задержали 37-летнего эксгибициониста: за день он оголился перед четырьмя девочками

Хотите узнать больше? В Барановичах милиция задержала 37-летнего мужчину по подозрению в хулиганстве, сообщила официальный представитель УВД Брестского облисполкома Анна 28

В Бресте из-за теплой погоды начали отключать отопление в жилых домах

Хотите узнать больше? Процесс отключения тепла в квартирах начался 18 октября, пишет «Брестская газета» Из-за температуры около 20 градусов выше нуля в городе над Бугом 29

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 48