Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баранавіцкія фанаты: Для нас галоўнае – падтрымка каманды, а не палітыка

Баранавіцкія фанаты: Для нас галоўнае – падтрымка каманды, а не палітыка

Магчыма, нехта лічыць, што мець банеры на роднай мове – гэта паказчык радыкалізацыі фанатаў футбола? Фото: Аляксандр ТРЫПУЦЬКА
Заўзятары клуба ФК «Баранавічы» пракаментавалі Intex-press заяву Лукашэнкі датычна футбольных фанатаў. На мінулым тыдні, падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіруючым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі, прэзідэнт звярнуў увагу на актывізацыю супрацьпраўных дзеянняў асобных моладзевых аб'яднанняў, у прыватнасці футбольных фанатаў.   – Спакой у краіне – гэта галоўнае, – падкрэсліў прэзідэнт.  
Баранавіцкія фанаты: Для нас галоўнае – падтрымка каманды, а не палітыка
Паказальная трэніроўка разгону футбольных фанатаў у брыгадзе спецпрызначэння МУС падчас прыезду Аляксандра Лукашэнкі
  З гэтай нагоды журналіст Intex-press сустрэўся і паразмаўляў з баранавіцкім футбольным заўзятарам.   – Я лічу, што ў дадзеным выпадку ўрад займаецца паляваннем на ведзьмаў. Напярэдадні выбараў значна прасцей разважаць пра барацьбу з нейкімі ўяўнымі пагрозамі, чым вырашаць рэальныя праблемы ў эканоміцы, – на ўмовах ананімнасці распавёў Intex-press адзін з фанатаў. – Ужо з'явіліся жарты, што паспяховым прадпрыемствам ў Беларусі лічыцца тое, што працуе пяць дзён на тыдзень, а ўлады ўсё “клапоцяцца” аб фанатах. Смех, далібог.   Паводле фаната, ягоныя аднадумцы – гэта не асобны пласт грамадства, а звычайныя людзі, якія працуюць, вучацца, заводзяць сем’і, а выходныя праводзяць на стадыёне, падтрымліваючы каманду. Таму вайна з фанатамі – гэта вайна з уласнымі грамадзянамі. На думку прадстаўніка баранавіцкіх "ультрас", выпады ў бок заўзятараў абумоўлены страхам перад украінскім сцэнарыем – як вядома, тамтэйшыя фанаты з самага пачатку падтрымалі Майдан і разам з "Правым сектарам" склалі баявое крыло ўкраінскай рэвалюцыі.   – Хутчэй за ўсё, улады напалоханы магчымасцю радыкалізацыі беларускіх фанатаў на манер украінскіх. Але гэта амаль неверагодна, і параўноўваць фанацкія рухі дзвюх краін некарэктна – ва Украіне тысячы людзей хварэюць за свае клубы, а ў нас добра, калі сотня, – падкрэсліў баранавіцкі заўзятар. – Таксама меркаванне аб ступені палітызаванасці фанатаў значна перабольшана. Я адзначу на ўзоры ФК «Баранавічы»: для нас галоўнае – падтрымка каманды, а палітычныя погляды застаюцца асабістай справай кожнага за межамі стадыёна. Хаця, магчыма, нехта лічыць, што мець банеры на роднай мове – гэта паказчык радыкалізацыі?
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 22

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 25

В Барановичах запретили установку антенн на фасадах историко-культурных ценностей

Хотите узнать больше? Также запрещено вешать антенны на фасадах домов на центральных улицах города.<br clear="all" /> 18

СК все же возбудил дело по взрыву баллона в VW на заправке, где мужчине оторвало ногу

Хотите узнать больше? Предыдущее постановление об отказе в возбуждении дела отменено: "Проверка проведена неполно".<br clear="all" /> 28

Глава СК России взял под личный контроль дело о гибели в питерском роддоме женщины из Барановичей

Хотите узнать больше? Александр Бастрыкин поручил тщательно проверить все факты и дать объективную оценку действиям медработников.<br clear="all" /> 30

Жителя Барановичей подозревают в насилии над 68-летней женщиной

Хотите узнать больше? Подозреваемый на улице угрожал пожилой женщине и пытался склонить ее к близости.<br clear="all" /> 27

Смерть из-за врачебной ошибки. В России после родов умерла женщина из Барановичей

Хотите узнать больше? Экспертная комиссия выдала заключение: смерть женщины можно было предотвратить, если бы врачи своевременно сделали кесарево сечение.
86