Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баранавіцкі літаратар Аляксей Белы выдаў кнігу ўспамінаў

Баранавіцкі літаратар Аляксей Белы выдаў кнігу ўспамінаў

Вокладка кнігі Аляксея Белага "Ад Грыўды да Гандвіка".
Днямі пабачыла свет чарговая, сёмая кніга баранавіцкага літаратара і журналіста Аляксея Белага, якая атрымала назву “Ад Грыўды да Гандвіка”. Адметным з’яўляецца тое, што на гэты раз паэт Аляксей Белы выдаў прозу. У анатацыі да кніжкі пазначана, што “…гэта не проста аўтабіяграфічны аповед аўтара. У сваім эсэ ён спрабуе паказаць час, у які давялося жыць яго блізкім і яму асабіста”. Сапраўды, час быў няпросты. Пачатак пасляваенных пяцідзясятых, хрушчоўская “адліга” з чэргамі за хлебам, кіраванне Брэжнева і паездкі ў Вільню за вопраткай і каўбасой.   Чаму ад Грыўды да Гандвіка? Грыўда – рака дзяцінства ў Івацэвіцкім раёне. Хлопчыкі з вёскі Міхнавічы, дзе нарадзіўся Аляксей Белы, хадзілі туды купацца. Гандвік – паморская і скандынаўская назва Белага мора, куды аўтара накіравалі ў 1970 годзе на першую плавацельскую практыку з марской вучэльні. Салаўкі, Кандалакша, рыбацкія пасёлкі, штормы і вахты каля штурвала непаўналетняга матроса першага класа па 12–16 гадзін у суткі, пераходы праз ільды, белыя ночы Запаляр’я – усё гэта і шмат чаго іншага знайшло адлюстраванне ў кнізе.  
Баранавіцкі літаратар Аляксей Белы выдаў кнігу ўспамінаў
Старонкі кнігі Аляксея Белага
  А да гэтага было дзяцінства, навучанне ў пачатковай школе, дзе адзіным настаўнікам быў бацька вядомага беларускага паэта і празаіка Міколы Купрэева, нялёгкая праца ў калгасе і па гаспадарцы, першыя турыстычныя паходы, першыя вершы, сапраўднае хлапечае сяброўства… Падкрэсліваючы гэта, уступам да аднаго з раздзелаў эсэ аўтар ставіць такія рыфмаваныя радкі: “Мы раслі ў сваіх вёсках, бы на скрыжаванні вятроў, і зайздросцілі птушкам, што лёгка лунаюць над хатамі. Мы здавалі бутэлькі, але не здавалі сяброў – і таму мы заўсёды сябе пачуваем багатымі!”   У кніжцы шмат гістарычных звестак, звязаных з роднымі мясцінамі аўтара – пра Тадэвуша Касцюшку, фальварак якога знаходзіцца за сем кіламетраў ад роднай вёскі Аляксея Белага, пра Шыбельную гару ў Івацэвічах, дзе царскія карнікі вешалі касінераў Кастуся Каліноўскага…   Служба ў войску за мяжой з шматкіламетровымі кросамі і дзедаўшчынай, праца памочнікам капітана на працягу некалькі гадоў на рачным флоце Беларусі на лініі Чарнобыль–Брэст таксама знайшлі адлюстраванне ў зборніку. У кніжцы шмат фотаздымкаў таго перыяду – блізкіх, сяброў, аднадумцаў.   Аўтар узгадвае тыя, ужо далёкія часы, без настальгіі па эсэсэсэраўскаму перыяду Беларусі. Ён распавядае пра не такое ўжо і бесклапотнае дзяцінства і юнацтва і пра тое, што ў людзей і тады, як, дарэчы, і цяпер, заўсёды была мара пра лепшае жыццё.  
Баранавіцкі літаратар Аляксей Белы выдаў кнігу ўспамінаў
Старонкі кнігі Аляксея Белага
Баранавіцкі літаратар Аляксей Белы выдаў кнігу ўспамінаў

Пяць вершаў баранавіцкіх паэтаў на Дзень паэзіі
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

"Она не очень переживает". Тренер из Люсино планирует жениться на беременной от него школьнице

Хотите узнать больше? "Мы ничего не могли сделать, потому что мама ученицы возмущалась: "Почему вы привязались к моей девочке? Какое ваше дело?" - вспоминает директор 18

Предприятие в Барановичах заплатит штраф и компенсацию за три спиленные липы

Хотите узнать больше? Проверка установила, что деревья спилили без разрешения.<br clear="all" /> 11

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 28

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 29

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 31