Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава

Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава

Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі адбылася на яго радзіме ва ўрочышчы Мерачоўшчына. Фота: Зміцер МАКАРЭВІЧ
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі дыпмісій ЗША, Швейцарыі, Польшчы, грамадскія актывісты з многіх рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку каля 15 чалавек і з нашага горада. Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння змагара за волю і праўду, грамадскага і палітычнага дзеяча, героя Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі, Польшчы Тадэвуша Касцюшкі адбылася 4 лютага на яго радзіме ва ўрочышчы Мерачоўшчына суседняга Івацэвіцкага раёна.  
Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава
Прадстаўнікі шляхты “Братэрства курковага” з баранавіцкімі ўдзельнікамі імпрэзы  
Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава
  Прысутныя ўсклалі кветкі да мемарыяла ў гонар нашага славутага земляка, наведалі сядзібу-музей Тадэвуша Касцюшкі. Адкрыла імпрэзу дырэктар музея Ірына Анціпенка. Пасля былі выступленні тых, хто прыехаў ушанаваць памяць Героя.   У сваім выступленні Часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роланд Скот адзначыў, што ён рады далучыцца да ўсіх, хто прыехаў у гэты дзень у Мерачоўшчыну, узгадаў, што ў Злучаных Штатах Тадэвуш Касцюшка будаваў фартэцыі, асаджваў і абараняў, што гэта ён змог пераканаць Джорджа Вашынгтона стварыць у ЗША цэнтр вайсковай падрыхтоўкі. Разам з памочнікам ваеннага аташэ з Кіева маёрам Янісам Мікітсам, які суправаджаў кіраўніка дыпмісіі, яны перадалі ў падарунак музею Тадэвуша Касцюшкі парадны мундзір ваеннай акадэміі ЗША.  
Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава
Часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роланд Скот і памочнік ваеннага аташэ з Кіева маёр Яніс Мікітс  
Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава
Кіраўнік швейцарскай дыпмісіі Альдо дэ Люка.   Выступілі на мерапрыемстве віцэ-консул Польшчы ў Брэсце Роберт Навакоўскі, старшыня фонда Тадэвуша Касцюшкі Брэсцкай вобласці Леанід Несцярчук, які расказаў прысутным, як ушаноўваецца імя нашага славутага земляка на радзіме.   Кіраўнік швейцарскай дыпмісіі Альдо дэ Люка ў размове з карэспандэнтам Intex-рress адзначыў, што ён не ўпершыню на такім мерапрыемстве, на гэты раз прыехаў пакланіцца месцу, дзе нарадзіўся Касцюшка.   – Мы шануем тыя ідэалы, якія адстойваў Тадэвуш Касцюшка: волю, дэмакратыю і незалежнасць, – адзначыў ён у сваім выступе перад прысутнымі. – Дзякуй за магчымасць разам з усімі ушанаваць імя чалавека, які апошнія тры гады жыцця правёў у Швейцарыі.  
Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава
Прадстаўнікі мясцовай улады.  
Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава
Роберт Навакоўскі, віцэ-консул Польшчы ў Брэсце  
Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава
Генеральны консул Расійскай Фэдэрацыі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі.     Кветкі да мемарыяла ўсклаў і Генеральны консул Расійскай Фэдэрацыі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі.   У старажытных вайсковых строях і з кветкамі прыбылі на мерапрыемства прадстаўнікі шляхты “Братэрства курковага” з Тэрэспаля (Польшча). Ушанавалі памяць земляка і кіраўнікі Івацэвіцкага райвыканкама. Было шмат іншых выступоўцаў на ўрачыстасці, а таксама падарункаў музею, які, дарэчы, штогод наведвае больш за 15000 чалавек, тры тысячы якіх – з замежжа.  
Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава
Баранавіцкія ўдзельнікі мерапрыемства  
Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава
Мікола Чарнавус частаваў жадаючых касінерскай кашай і гарбатай.   А пасля для брэсцкай дэлегацыі спяваў знакаміты беларускі бард Зміцер Бартосік, а баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус частаваў жадаючых касінерскай кашай і чаем.  
Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава
У сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Предприятие в Барановичах заплатит штраф и компенсацию за три спиленные липы

Хотите узнать больше? Проверка установила, что деревья спилили без разрешения.<br clear="all" /> 10

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 25

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 27

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 30

В Барановичах запретили установку антенн на фасадах историко-культурных ценностей

Хотите узнать больше? Также запрещено вешать антенны на фасадах домов на центральных улицах города.<br clear="all" /> 23