Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ураджэнка Баранавіцкага раёна здымае відэатрэйлеры па кнігах беларускіх пісьменнікаў

Ураджэнка Баранавіцкага раёна здымае відэатрэйлеры па кнігах беларускіх пісьменнікаў

Акрамя стварэння буктрэйлераў Кацярына Казлова даследуе гісторыю палаца Радзівілаў у вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна – на сваёй малой радзіме. Фота: архіў Кацярыны КАЗЛОВАЙ
Кацярына Казлова з Паланэчкі кажа, што патрэбна нагадваць людзям, што ў іх ёсць пад рукамі такая каштоўнасць, як кніга.   Рэклама «Пану Тадэвушу»
Кацярына Казлова толькі распрацоўвае сцэнарый свайго першага відэароліка. Таму яна пакуль не ўяўляе, якім ён будзе, вядома, што па творах Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Справа гэта для Кацярыны новая і незвычайная, бо сама дзяўчына не мае ніякага дачынення да кінематографа. Яна скончыла Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа па спецыяльнасці экскурсавод, турагент.   Зараз навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце.
Ідэя ствараць буктрэйлеры ўзнікла ў студзені мінулага года пасля заканчэння школы арт-менеджараў грамадскага абяднання «Арт-Сядзіба». Вынікам навучання і стаў гэты праект – стварэнне маленькіх відэаролікаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Увогуле, буктрэйлеры – гэта звычайная справа для літаратуры за мяжой. Мэта такіх ролікаў – прапаганда чытання, прыцягненне ўвагі да кніг.
На думку Кацярыны Казловай, беларуская літаратура вельмі цікавая. Маладая дзяўчына не ўяўляе свайго жыцця без кніг. Перавагу аддае класічнай літаратуры: Коласу, Купалу, Караткевічу, Міцкевічу, Баршчэўскаму, Багдановічу. Сваім праектам дзяўчына імкнецца паказаць сучаснай моладзі творы беларускіх пісьменннікаў зусім з іншага боку.
– Патрэбна нагадваць людзям, што ў іх ёсць пад рукамі такая каштоўнасць, як кніга. Гэты праект карысны тым, што нагадвае людзям, нашай моладзі, што ў нас ёсць унікальная літаратурная спадчына, – лічыць прыхільніца беларускай літаратуры і гісторыі.
Стварэннем буктрэйлераў Кацярына займаецца ў вольны час на грамадскіх пачатках.   Даследчык палаца Радзівілаў
Любоў да літаратуры і гісторыі сфарміраваліся ў Кацярыны яшчэ з дзяцінства. У пачатковай школе ў вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна, дзе яна нарадзілася, дзяўчынка яшчэ ў малым узросце ўражвала вяскоўцаў невядомымі фактамі з гісторыі палаца Радзівілаў.
– Я жыла побач з гісторыяй: мой дом стаіць насупраць палаца Радзівілаў, – расказвае Кацярына Казлова. – Таксама палюбіць гісторыю дапамаглі бацькі і мая класная кіраўніца Валянціна Уладзіміраўна Медушэўская. Яна вяла ў мяне гурток «Ведай свой край».
У Нясвіжскім каледжы Кацярына напісала навукова-даследчую працу па гісторыі палаца. І зараз яна працягвае работу над даследваннем, але ўжо працуе на новага ўладальніка палаца, які купіў яго ў 2014 годзе.
– Я займаюся гістарычнымі пытаннямі, іншыя людзі – фінансавымі дамоўленасцямі, арганізацыйнымі пытаннямі. Рух ідзе і вынікі ёсць. Ствараецца фонд. Дакладна магу сказаць, што нагоды хвалявацца за палац у Паланечцы няма, – расказала Кацярына.
Аднак за іншыя помнікі сваёй малой радзімы наша зямлячка хвалюецца больш. Яна лічыць, што Баранавіцкі раён мае вялікі турыстычны патэнцыял, але большая колькасць помнікаў знаходзіцца ў аварыйным стане.
– Гэта вельмі жудасна. Вельмі хвалюе мяне абыякаваць людзей да гэтага. Бо час мінае, помнікі рушацца, як і рушыцца наша гісторыя. А без гісторыі мы — ніхто.   Даведка "IP". Буктрэйлер (англ. Booktrailer) – гэта невялікі відэаролік, які распавядае ў адвольнай мастацкай форме аб якой-небудзь кнізе (Вікіпедыя).
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Проезд в транспорте подорожал еще в двух областях. Сколько в регионах будут стоить проездные

Хотите узнать больше? Регионы продолжают поднимать стоимость проезда в городском общественном транспорте. Решение о повышении цен приняли в Брестской и Гродненской 27

Команда первой лиги не доехала до Гомеля на матч чемпионата Беларуси

Хотите узнать больше? Запланированный на 21 октября поединок 27-го тура чемпионата Беларуси в первой лиге между гомельским «Локомотивом» и «Барановичами» не состоялся, 22

Фотофакт. В огороде жителя Барановичей выросла морковь-коса

Хотите узнать больше? Необычная морковь в виде роскошной девичьей косы выросла на участке у жителя второго Колпеницкого переулка города Барановичи Сергея Логинова, пишет 17

Уникальный дворец Радзивиллов в Барановичском районе продают практически за бесценок

Хотите узнать больше? Повторный аукцион по продаже дворца Радзивиллов пройдет 1 декабря. Лот продают с 80% скидкой от первоначальной стоимости — за 19 210 рублей, сообщает 38

На вокзале Барановичи-Полесские начали ремонт

Хотите узнать больше? На железнодорожном вокзале Барановичи-Полесские начата реконструкция его левого крыла. Центральная часть здания вокзала и правое крыло были 34

В Барановичах задержали 37-летнего эксгибициониста: за день он оголился перед четырьмя девочками

Хотите узнать больше? В Барановичах милиция задержала 37-летнего мужчину по подозрению в хулиганстве, сообщила официальный представитель УВД Брестского облисполкома Анна 29

В Бресте из-за теплой погоды начали отключать отопление в жилых домах

Хотите узнать больше? Процесс отключения тепла в квартирах начался 18 октября, пишет «Брестская газета» Из-за температуры около 20 градусов выше нуля в городе над Бугом 30

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 49