Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Баранавічах бацькі дзяцей з былога беларускамоўнага класа паскардзіліся генпракурору на дыскрымінацыю

У Баранавічах бацькі дзяцей з былога беларускамоўнага класа паскардзіліся генпракурору на дыскрымінацыю

Яся Малашчанка з Баранавіч хоча вучыцца на беларускай мове. Фота: з старонкі ВКонтакте
Яны настойваць, каб іх дзецям стварылі ўмовы для навучання на роднай мове. Як патлумачыла Таццяна Малашчанка, маці адной з дзяўчынак, у звароце бацькі дзяцей адзначаюць, што Баранавіцкі гарвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам і Міністэрства адукацыі адмовілі іх дзецям у праве атрымліваць адукацыю на беларускай мове.   У 2010 годзе ў Баранавічах у СШ №14 быў створаны беларускамоўны клас, дзе вучылася тры дзяўчынкі. Праз чатыры гады дзве дзяўчынкі – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык – паступілі ў гімназію №4. Аднак там ім адмовілі ў стварэнні асобнага класа для працягу навучання на беларускай мове. Баранавіцкія ўлады тлумачаць гэта тым, што дадатковых фінансавых сродкаў на беларускі клас няма. У Баранавіцкім гарвыканкаме патлумачылі, што клас будзе створаны толькі калі бацькі 24 вучняў пагодзяцца, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску.
Цяпер усе вышэйшыя інстанцыі адказваюць нам словамі баранавіцкіх чыноўнікаў, што сродкаў няма, – тлумачыць маці дзяўчынкі. – Так працягваецца ўжо паўгода. Мы проста ходзім па коле.   Бацькі дзяўчынак лічаць, што арт. 50 Канстытуцыі РБ, а таксама арт. 17 аб роўнасці моваў і Кодэкс РБ аб адукацыі гарантуюць права выбару мовы ў любой навучальнай установе краіны.
Таму мы просім генеральнага пракурора абараніць нашыя законныя правы і пакараць парушальнікаў закона, – кажа Таццяна Малашчанка. – Калі ж і ў пракуратуры нам адмовяць, будзем звяртацца ў міжнародныя арганізацыі, у ААН.
Калі нічога не зменіцца, маці дзяўчынкі таксама мае намер не пускаць дзяўчынку ў гімназію ды вучыць яе дома: «Можа, тады хаця б чыноўнікі неяк зрэагуюць».   Пакуль дзяўчынкі вучацца ў рускамоўным класе. Але яны самі хочуць вучыцца на роднай мове і вядуць дзённікі і сшыткі па-беларуску.   – На жаль, мы не знайшлі ўсіх падручнікаў на роднай мове, – скардзіцца Таццяна. – Каб зрабіць хатняе заданне, Яся спачатку перакладае задачы па матэматыцы на беларускую, а пасля ўжо іх рашае.   Аднак, па словах маці, апошнім часам дзяўчынка кажа, што пачынае патроху забываць беларускую мову.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

"Она не очень переживает". Тренер из Люсино планирует жениться на беременной от него школьнице

Хотите узнать больше? "Мы ничего не могли сделать, потому что мама ученицы возмущалась: "Почему вы привязались к моей девочке? Какое ваше дело?" - вспоминает директор 20

Предприятие в Барановичах заплатит штраф и компенсацию за три спиленные липы

Хотите узнать больше? Проверка установила, что деревья спилили без разрешения.<br clear="all" /> 12

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 29

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 30

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 31