Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Памёр былы міністр сельскай гаспадаркі, палітвязень Васіль Лявонаў

Памёр былы міністр сельскай гаспадаркі, палітвязень Васіль Лявонаў

Васіль Лявонаў. Фота з фэйсбука Аляксандра ФЯДУТЫ
Сёння раніцай памёр Васіль Лявонаў. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Аляксандр Коктыш. Моцны, разумны, валявы. Былы першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ. Былы міністр сельскай гаспадаркі Беларусі. Былы палітычны зняволены, якога не зламала турма – напісаў у сваім фэйсбуку Аляксандр Фядута.   Васіль Лявонаў неаднаразова выступаў экспертам у справах сельскай гаспадаркі для газеты Intex-press.    Васіль Лявонаў нарадзіўся 16 красавіка 1938 года ў вёсцы Дубянец Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1964 скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а потым Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў цесляром, шахцёрам, інжынерам-механікам, старшынёй саўгаса.   У 1984–1989 гадах – старшыня Мандатнай камісіі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1991 на некалькі месяцаў прызначаны вядучым спецыялістам Галоўнага ўпраўлення эканамічных сувязяў з капіталістычнымі краінамі ў Маскве. Пасля забароны КПСС быў накіраваны гандлёвым прадстаўніком Беларусі ў Нямеччыну (1991–1994).   Падчас выбараў першага прэзідэнта Беларусі Лявонаў падтрымліваў В. Кебіча, аднак, нягледзячы на гэта, прыняў прапанову А. Лукашэнкі заняць пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. В. Лявонаў не падтрымаў ідэю рэферэндуму 1996 года, пасля чаго ў міністэрстве пачаліся масавыя праверкі.   Васіль Лявонаў быў арыштаваны 11 лістапада 1997 года ў працоўным кабінеце. Яго арышт здымала група аператараў БТ. Экс-міністру былі прад’яўленыя абвінавачанні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ: арт. 91.1 – «крадзеж маёмасці ў асабліва буйных памерах», арт. 169 – «атрыманне хабару» і арт. 213 – «незаконнае захоўванне баявых прыпасаў і зброі».   На судзе Лявонаў віны не прызнаў, заявіўшы, што лічыць сваё зняволенне палітычнай справай. 14 студзеня 2000 г. Васіль Лявонаў прызнаны Вярхоўным судом вінаватым у хабарніцтве і крадзяжы дзяржаўнай маёмасці і пакараны да 4 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 5 кастрычніка 2000 г. паводле амністыі.
Памёр былы міністр сельскай гаспадаркі, палітвязень Васіль Лявонаў

Василий Леонов: Прокормить три Москвы — задача для нас посильная Приказано уничтожить «Восточному» поставили окончательный диагноз
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.