Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Крыніца: Нацбанк абавязаў банкі павысіць курс куплі валюты да прыкладна 13 770 за долар

Крыніца: Нацбанк абавязаў банкі павысіць курс куплі валюты да прыкладна 13 770 за долар

З 23 снежня курс куплі долара будзе вышэйшы, чым курс продажу. Фото: Зміцер МАКАРЭВІЧ
Невядома, які будзе механізм гэтага ва ўмовах, калі 30% ад цаны продажу банк павінен аддаваць у бюджэт. Нацыянальны банк параіў банкам памяняць палітыку курсаўтварэння ў абменных пунктах. З 23 снежня курс куплі ў насельніцтва валюты павінен быць меншы за рэальны курс продажу ўсяго на 5%, піша Наша Ніва.   Гэта патрабаванне рэгулятар агучыў сёння, паведаміў tut.by прадстаўнік банкаўскіх колаў, які прысутнічаў на нарадзе ў Нацбанку.   Такім чынам, на табло ў абменным пункце з 23 снежня курс куплі долара будзе вышэйшы, чым курс продажу. Бо ў абменніку курс паказваецца без уліку збору ў 30%.   Паколькі курс Нацбанка на 23 снежня складае 10 930 рублёў за долар, то курс продажу ў абменніку складзе прыкладна 11 150 рублёў (з улікам рэкамендацыі аб тым, што розніца не павінна быць больш за 2%). Рэальная ж цана, па якой можна купіць долар, будзе 14 490 (з улікам збору ў 30%).   Курс, па якім банк набудзе ў насельніцтва долар, згодна з новым патрабаваннем Нацбанка, складзе 13 770 рублёў.   – Такое рашэнне было прынята для таго, каб павялічыць прывабнасць продажу валюты насельніцтвам менавіта ў абменных пунктах і прыбраць перадумовы для фарміравання чорнага рынку, — растлумачыў прадстаўнік банкаўскага сектара.   Акрамя гэтага, па словах банкіра, Нацбанк яшчэ раз нагадаў банкам аб абавязковым выкананні патрабавання па выдачы ўкладаў грамадзян па іх запытах, незалежна ад таго, скончыўся тэрмін ўкладу або не, а таксама незалежна ад таго, у якой валюце зроблены ўклад.   На момант публікацыі гэтага артыкула невядома, які будзе механізм уліку куплі і продажу ў выпадку пераходу на такую сістэму. Раней паведамлялася, што 30% збор з продажу банкі будуць аддаваць у бюджэт. Тады выходзіць, што банк будзе купляць па большай цане, чым прадаваць, але такое немагчыма.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.