Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зміцер Палойка: Пра Данбас нічога казаць не буду: з КДБ зацюкалі ўжо

Зміцер Палойка: Пра Данбас нічога казаць не буду: з КДБ зацюкалі ўжо

Зміцер Палойка пасля вызвалення. Фота: Віктар СЫРЫЦА
Жыхар Баранавіч, прозвішча якога было ў спісах батальёна Данбас, выйшаў на волю пасля 10 дзён арышту. Зміцера Палойку затрымалі 11 снежня на чыгуначным вакзале, калі ён прыехаў з Украіны ў Баранавічы афармляць дакументы на продаж сваёй кватэры.   – Не паспеў з цягніка выйсці, як адразу падышлі супрацоўнікі: маўляў, трэба дакументы праверыць. Завялі ў пастарунак, пачалі ў рэчах капацца. Я ім кажу – вы асобу высвятляеце ці вобыск праводзіце? Дзе тады панятыя? Але міліцыянты адказалі «Навошта табе панятыя? – Іх жа яшчэ шукаць трэба. А ты ж хутчэй дадому хочаш», – расказаў Іntex-press Зміцер.   Потым, па словах мужчыны, з'явіліся два супрацоўнікі КДБ, якія пачалі задаваць пытанні пра Украіну, пра вайну, пра батальён Данбас.   – Але я ім нічога не сказаў і падкрэсліў, што калі іх цікавіць вайна ва Украіне, то хай пачытаюць у інтэрнэце – там ужо шмат напісана, – распавёў Зміцер Палойка.   Нічога не дабіўшыся за прыкладна тры гадзіны, цягам якіх мужчыну трымалі ў пастарунку, супрацоўнікі КДБ дазволілі яму ехаць дадому, папярэдне папрасіўшы падпісаць паперы аб гатоўнасці прайсці тэсты на паліграфе.   – Не паспеў я выйсці з будынка, як убачыў недалёка трох міліцыянтаў без шапак. Яшчэ падумаў, чаго гэта яны з голай галавою. А тут яны да мяне кідаюцца, двое хапаюць за рукі, адзін вырывае сумку. А ў мяне проста шок, ногі падкошваюцца, а ў вачах пытанне «за што?». Пасадзілі ў машыну і павезлі ў «абяз'яннік». Я так зразумеў з іх гутаркі, што яны думалі, нібыта ўкраінца затрымлівалі. Тое, што я беларус, для іх навіной было – відаць, не так зразумелі загад, – расказаў Зміцер.   Пасля паўторнага затрымання мужчыну абвінавацілі ў «лаянцы» і «непадпарадкаванні». Як вынік – 10 дзён арышту.
Зміцер Палойка: Пра Данбас нічога казаць не буду: з КДБ зацюкалі ўжо
Пастанаўленне Баранавіцкага суда ў дачыненні да Зміцера Палойкі   – Цікава, як дамаўляецца з сумленнем той падпалкоўнік, які на судзе сведчыў, быццам я хапаў яго за форму і спрабаваў ударыць – я проста шакаваны нашымі «законамі». Хай не мяне правяраюць на паліграфе, а тых міліцыянтаў, што мяне затрымлівалі. І ўвогуле, за 10 дзён арышту амаль штодзень прыходзілі «КДБісты» і працягвалі свае допыты, здымалі, здаецца, на відэа, абражалі маю нявесту, казалі, што не дадуць нам ажаніцца, а калі яна прыедзе сюды, то яе пасадзяць. Мне, як бачна, яны праблемы ўжо стварылі – выезд за мяжу мне забаронены «да асаблівага загаду». Аднак я нічога не падпісваў і цяпер буду шукаць выйсце з гэтага становішча, – сказаў Зміцер Палойка.   На думку мужчыны, падставаю для затрымання стала з'яўленне яго прозвішча ў апублікаваных спісах асабовага складу батальёна Данбас, які зараз ваюе ў зоне АТА.   – Пра Данбас нічога казаць не буду: з КДБ зацюкалі ўжо. Усё, што трэба, я ім ужо сказаў і для прэсы паўтараць не буду – не хачу новых праблем.
Зміцер Палойка: Пра Данбас нічога казаць не буду: з КДБ зацюкалі ўжо
Зміцер Палойка
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 0

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 24

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 27

В Барановичах запретили установку антенн на фасадах историко-культурных ценностей

Хотите узнать больше? Также запрещено вешать антенны на фасадах домов на центральных улицах города.<br clear="all" /> 20

СК все же возбудил дело по взрыву баллона в VW на заправке, где мужчине оторвало ногу

Хотите узнать больше? Предыдущее постановление об отказе в возбуждении дела отменено: "Проверка проведена неполно".<br clear="all" /> 29