Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СМІ: беларускі вайсковы эксперт Аляксандр Алесін арыштаваны па шпіёнскім артыкуле

СМІ: беларускі вайсковы эксперт Аляксандр Алесін арыштаваны па шпіёнскім артыкуле

Аляксандр Алесін. Фото: Наша Ніва
Інфармацыя пра знікненне Алесіна з'явілася 4 снежня. Аляксандр Алесін працуе вайсковым аналітыкам у штотыднёвіку «Белорусы и рынок» і з'яўляецца ў сваёй тэме адным з вядучых экспертаў нашай краіны. «ІР» не раз звярталася да яго за каментарыямі. Напрыклад, ён тлумачыў, чаму ў Баранавічах не будзе расійскай авіябазы і чаму падаюць беларускія вайсковыя самалёты.   Пра знікненне Алесіна напісалі 4 снежня адразу некалькі беларускіх і замежных выданняў.   Па іх інфармацыі, журналіста нібыта арыштавалі ўвечары 28 лістапада ў яго доме па падазрэнні ў шпіянажы на карысць адной з дзяржаваў, і цяпер ён знаходзіцца ў турме КДБ. Руская служба «Радыё Свабода» піша, што журналіста затрымалі ў кавярні.   Калегі журналіста не маглі дазваніцца да яго. Спачатку тэлефон ніхто не падымаў, а пасля нумар ужо быў адключаны.   Галоўны рэдактар газеты «Белорусы и рынок» Вячаслаў Хадасоўскі пасля зваротаў журналістаў ніяк не пракаментаваў сітуацыю, адзначыўшы толькі, што Алесіна некалькі дзён не было на працы ў рэдакцыі.   Журналісты tut.by змаглі звязацца з прэс-службаю КДБ, дзе ніяк не пракаментавалі інфармацыю пра арышт Алесіна.   Інфармацыі ў шпіёнскіх справах заўсёды няшмат. Аднак арышт журналіста ўздымае некаторыя пытанні.   Шпіёна ад журналіста, аналітыка ці дыпламата адрознівае тое, што апошнія збіраюць несакрэтную, адкрытую інфармацыю, напісала ў рэдакцыйным каментары «Наша Ніва».   – Вось калі чалавека арыштоўваюць за збор і аналіз інфармацыі з адкрытых, несакрэтных крыніц – гэта атас. Бо тады аналагічна можна арыштаваць любога аналітыка, які працуе на замежную ўстанову, калі толькі ён закранае сферу бяспекі, любога беларускага супрацоўніка замежнай амбасады. А гэта істотна мяняе правілы жыцця ў краіне, – падсумоўвае «НН».   Беларуская асацыяцыя журналістаў 5 снежня заклікаў КДБ праінфармаваць грамадскасць аб прычыне і месцы ўтрымання пад вартай журналіста газеты “Беларусы і рынак”, сябра ГА “БАЖ” Аляксандра Алесіна.   "Мяркуем, што інфармацыя аб затрыманні, змяшчэнні пад варту асобы, сутнасці падазрэнняў і абвінавачванняў, працэсуальным статусе, месцы ўтрымання і іншых аспектах, якія не маюць дачынення да дэталяў крымінальнага пераследу, не можа парушыць таямніцу следства, якая ахоўваецца па закону, і не паставіць пад пагрозу інтарэсы дзяржаўнай бяспекі, аховы грамадскага парадку." - адзначана ў заяве БАЖ.  
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.

Новости Беларуси