Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дарога да вёскі Вызарак вядзе ў нікуды

Дарога да вёскі Вызарак вядзе ў нікуды

У хаце Кузьмічоў ужо некалькі гадоў ніхто не жыве. Але вядро ў калодзежы ёсць. Фото: Аляксандр Трыпуцька
У Беларусі многіх населеных пунктаў, якія яшчэ значацца на картах, па сутнасці ўжо няма. Там стаяць пахіленыя, знявечаныя часам хаціны, некаторыя з дамоў гарадскія жыхары прыдбалі пад лецішча. Але жыццё там толькі цепліцца. Той, хто застаўся, проста дажывае свой век, не жадаючы  пераязджаць да дзяцей. Іншых ніхто да сябе і не кліча… А між тым менавіта вёска заўсёды была носьбітам нацыянальнай культуры, захавальніцай мовы тытульнай нацыі.    Вось і ў вёсцы Вызарак, што належыць да Гарадзішчанскага пасялковага Савета, жыве тры працаздольныя сям’і і чалавек з пятнаццаць пенсіянераў, некаторым з якіх далёка за 70. Большасць з іх суродзічы на зіму забіраюць у горад.
Як расказвае адзін з былых жыхароў Вызарака Браніслаў Кузьміч, які ўжо шмат год як атабарыўся ў Баранавічах, сяло вымірае. З яго блізкіх там засталася толькі хросная. Здавалася б, дарога да вёскі добрая, не трэба ў бездарожжа, як раней, рабіць кругаля 45 км і ехаць у Вызарак праз Гарадзішча. Ад Баранавіч па шашы, а пасля гравійцы цяпер туды 25 км. Вёска далучаная да моцнай гаспадаркі, і палеткі наўкол паселішча абрабляюцца як след тэхнікай птушкафабрыкі «Дружба». А людзі тут не трымаюцца, з’язджаюць у горад. Там усе выгоды, там святло не толькі ў вокнах, а і на вуліцах. У гарадскіх крамах цяпер – што душа пажадае, абы грошы. Але, выехаўшы ў райцэнтр, трэба цэлы дзень чакаць аўтобуса, каб вярнуцца дадому.  
Дарога да вёскі Вызарак вядзе ў нікуды
З 1989 года Браніслаў Кузьміч жыве ў Баранавічах.   …жылі добра і весела
Раней у гэтых мясцінах усё было інакш. Вёска пры лесе цягнулася на кіламетр у даўжыню. Школы, праўда, у Вызараку сваёй не было. Па кладках праз рэчку, якую хто называе Змейкай, хто Ніткай, хадзілі вучыцца ў Скробава, там навучальная ўстанова працавала ў былым панскім маёнтку. Пасля пабудавалі новую. І вучняў хапала! У Вызараку было 35 двароў, у кожнай хаце па двое-трое дзяцей. Таму ў Скробаўскай васьмігодцы ў класах налічвалася па 20–25 вучняў. Цяпер і там двухпавярховы будынак школы пустуе – зачынілі.
Браніслаў узгадвае, як па-свойму цікава жылося ў пару дзяцінства і юнацтва на яго малой радзіме. Недалёка ад вёскі такія цудоўныя ўзгоркі – малая Швейцарыя! Улетку было проста цікава пабадзяцца па пералесках, назбіраць ягад ці грыбоў, узімку скаціцца з гары на лыжах. У Першую сусветную недалёка ад вёскі праходзіла лінія фронту, засталося шмат акопаў, дзотаў, бліндажоў. Хлапчукі даследавалі гэтыя збудаванні, выкопвалі там не толькі патроны, а і саржавелыя вінтоўкі. Былі там і вялікія нямецкія могілкі часоў Першай сусветнай. Іх зааралі, цяпер там сеюць жыта.
Але не толькі забаўляліся ў дзяцінстве вяскоўцы. На сяле заўсёды было шмат працы. На вялікім балоце за вёскай капалі і сушылі на паліва торф, рукамі рвалі лён, палолі буракі – і цукровыя, і кармавыя, вазілі сена. Маці Вераніка, якую ў вёсцы называлі Вэрця, працавала ў калгасе. Прывучала да працы сына і двух сваіх малодшых дачок.
– Як хацелася пабегаць па лесе, пагуляць з такімі, як сам, падлеткамі, а трэба было браць матыку і ісці ў поле, – узгадвае Браніслаў.
Бацька Браніслава Рычард (у сяле яго называлі Рысь), быў кавалём. Ён хоць і працаваў на калектыўную гаспадарку, але і каваў жалеза ў кузні, якая раней была сямейнай уласнасцю. І перанесці яе на калгасны двор не даў. Так яна і стаяла каля хаты. Рабіў усё – і колы да вазоў акоўваў, і сякеру добрую мог зладзіць – абух каваў, а лязо атрымлівалася з рысоры ад «МАЗа».
У кожнага свой шлях
У дзясятым класе, калі вучыўся ўжо ў Гарадзішчанскай школе, Браніслаў атрымаў вадзіцельскія правы. Гэта і вызначыла яго далейшы лёс. Кіроўцам быў у войску, калі служыў на Львоўшчыне ў ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, а прыйшоўшы дадому, пайшоў вадзіцелем у калгас на ГАЗ-51, дзе дзевяць з паловай год і адпрацаваў. Браніслаў хадзіў з сябрамі на гулянкі, разам скакалі вакол агню на Купалле, здымалі весніцы ў суседзяў, спявалі песні на Вялікдзень, на Каляды ў кузаве грузавіка «з будай» ездзілі ў Скробава на танцы. Адзначалі і савецкія, і рэлігійныя святы. Але тое, што людзі былі тады вельмі набожныя – не скажаш. Хутчэй, гэта была даніна традыцыям. Узгадвае Браніслаў адзін з цікавых велікодных эпізодаў. Сусед спазніўся на набажэнства ў храме і, калі ішоў туды, каб пасвянціць яйкі, людзі ўжо вярталіся дадому. Што заставалася рабіць? Падняў хустачку з тым, што нёс над галавою, і ўсклікнуў: «Яйкі, царкву бачылі?! Ну то і добра». Пасля гэтага з чыстым сумленнем рушыў дадому.  
Дарога да вёскі Вызарак вядзе ў нікуды
Адразу пасля службы ў войску Браніслаў Кузьміч працаваў у калгасе на ГАЗ-51.
У роднай вёсцы пазнаёміўся Браніслаў са сваёй суджанай Марынай, якая прыехала да сяброўкі ў госці з Баранавіч. У 1989 годзе яны пажаніліся і з таго часу жывуць у горадзе. Выгадавалі двух сыноў – адзін, як і бацька, стаў кіроўцам, другі служыць у войску. Браніслаў шаснаццаць з паловай год адпрацаваў вадзіцелем на «Бархіме» і ўжо шмат год аддаў гэтай жа прафесіі ў ЖКГ. Па родных мясцінах ён сумуе і цяпер.
– Калі бацькі былі жывыя, мы ездзілі туды кожны тыдзень, – гаворыць ён. — Апошнім часам усё радзей бываем. Але могілкі пры магчымасці наведваем.   Хата Кузьмічоў, якой ужо амаль сто год, пакуль трывае, стаіць. Але наглядаць за падворкам у гаспадароў часу няма.   Што застанецца нашчадкам?
…Ёсць на ўскрайку Вызарака крыніца, якую называюць Цыментовай. Назву такую атрымала таму, што з трох бакоў добра ўзятая ў бетон. Калі нехта з вёскі працаваў недалёка ад яе, заўсёды хадзілі туды напіцца. Вада там ледзяная – зубы зводзіць. І смачная. Праўда, цяпер сцяжына да крынічкі паціху зарастае і знойдзе яе не кожны…
Вызарак – неперспектыўная вёска. Крамы тут як не было, так і не будзе (аўталаўка, праўда, прыязджае). Але тыя, хто тут застаўся, трымаюцца адзін аднаго. І варта нам было з’явіцца каля сядзібы Кузьмічоў, як у горад паляцела паведамленне, што нехта чужы ходзіць каля іх хаты. А здаецца, і святло нідзе не гарэла, і весніцы не рыпелі.
Хутка зіма. І стане ў Вызараку зусім пуста.
– Дарога ў вёску Вызарак цяпер добрая, – гаворыць Браніслаў. – Праўда, няма каму сюды ездзіць.  
Дарога да вёскі Вызарак вядзе ў нікуды
Ліхтар на дрэве спадзяецца, што яго яшчэ запаляць.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.