Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як баранавіцкі дальнабойшчык стаў кавалём?

Як баранавіцкі дальнабойшчык стаў кавалём?

Ігар Зімін стараецца ствараць складаныя мастацкія вырабы, каб і прыгожа было, і функцыянальна. Фото: Аляксандр Трыпуцька
Ігар Зімін мае сваё кавальскае кляймо, на якім так і выбіта «Зімін». І гэта ўжо пазнака таго, што яму не сорамна за тое, што ён выкаваў. Калі на яшчэ чырвонае жалеза ставіцца імя каваля – гэта пазнака Майстра.
«Зноў панства выбіраецца на ловы, пад самы першы снег лягла ралля. Блішчаць даспехі, рвуць зямлю падковы… Бо рукі залатыя ў каваля!» – так паэт Алесь Літоўчык нібы між іншым ухваляе гэту працу, нялёгкую, творчую, аднолькава патрэбную і трыста год таму, і цяпер.   У раду кавалёў не было
Назіраць, як працуе Зімін, можна гадзінамі. Вось ён бярэ кавалак іржавай арматуры ці сталёвую палоску, кладзе яе ў палаючае ў горане вуголле і праз нейкі час дастае пабялелае ад агню жалеза і падыходзіць да кавадла ці пнеўмамолата. І пачынаецца цуд! Ляцяць чырвоныя пырскі, пакручваецца туды-сюды нарыхтоўка – і на вашых вачах непатрэбная жалязяка ад разабранага трактара ці аўтамабіля ператвараецца ў прыгожую ружу, падсвечнік ці падкову — з дзірачкамі пад цвікі, гнёздамі пад шыпы – хоць адразу накладай яе на капыта. Падкову за хвілін пятнаццаць–дваццаць Ігар можа выкаваць нават з пацягнутага іржой старога чыгуначнага кастыля. Праўда, для такой работы абавязкова патрэбна натхненне. Інакш, як кажуць, не куецца, а плешчацца.
Як чалавек прыходзіць у такую няпростую прафесію? У кожнага гэта адбываецца па-свойму. У аднаго кавалём быў нехта з суродзічаў, другі скончыў адпаведную навучальную ўстанову. Кавалёў у раду Зіміных не было. Праўда, дзед Сяргей за палякамі быў выдатным сталяром, пра якіх казалі «Залатыя рукі». Бацька Ігара, Уладзімір Фёдаравіч, пераехаў у Баранавічы з Ржэва, што ў Твярской вобласці, а маці, Вольга Сяргееўна, нарадзілася тут. Ігар пасля школы пайшоў на авіярамонтны завод, потым служыў у войску на Паўднёвым Урале, у Златавусце. Папрацаваўшы на прадпрыемстве, у рэшце рэшт стаў дальнабойшчыкам. Меў свой КамАЗ-лядоўню. Як кажа ён сам, «цягалі бульбу ў Мурманск, Кандалакшу, Піцер…» Шмат паездзіў на цяжкагрузным аўтамабілі ён і па Еўропе. Ездзіў і з напарнікамі, і адзін. У дарозе здаралася ўсялякае – ішлі дзевяностыя гады. І яму, невысокаму, далёка не атлетычнага складу, не-не ды і даводзілася стаяць за сябе.    
Як баранавіцкі дальнабойшчык стаў кавалём?
Карункі з жалеза, вырабленыя Ігарам Зіміным, у кузні доўга не залежваюцца.   Прыкіпеў да жалеза
А ў пачатку двухтысячных ён, прыехаўшы дамоў, зайшоў у кузню, дзе працавалі Іван Квятко і Аляксандр Адамчык, ды так і прыкіпеў да новага занятку.   Спачатку працавалі ў кузні ў Гіраве, потым атабарыліся каля Лаўрынавіч. З 2009 года Зімін працуе «не ў камандзе», самастойна. Праўда, сяброўства з калегамі не губляе. З Адамчыкам ездзілі ў Закапанэ, дзе штогод на свята горада збіраюцца кавалі з усёй Польшчы. Было цікава паглядзець на працу тамтэйшых майстроў, паказаць сваё майстэрства.
Ігара з пераносным горанам час ад часу можна бачыць і на вяселлях. Палае агонь, звініць на кавадле аб жалеза молат. Гэта Зімін разам з маладым куюць падкову на шчасце. Але апошнім часам гэта здараецца не часта – хапае працы ў кузні.  
Як баранавіцкі дальнабойшчык стаў кавалём?
Карункі з жалеза, вырабленыя Ігарам Зіміным, у кузні доўга не залежваюцца.   Арыентацыя – на складанасць і дасканаласць
– Я раблю акцэнт на складаныя мастацкія вырабы, – гаворыць Ігар. — Пры гэтым трэба, каб працавалі не толькі рукі, а і галава. Каб было прыгожа і функцыянальна. Таму кожная лінія вывяраецца і падганяецца.
Майстра дадае, што выкарыстоўвае старыя тэхналогіі і тэхніку – клёпка, прашыўка… Яго вароты ўпрыгожваюць агароджу царквы ў Моўчадзі. Разам з Адамчыкам Зімін выканаў рэканструкцыю касцёльнае брамы ў вёсцы Ліпнішкі на Гарадзеншчыне. Каваць ружы ён не вельмі любіць, але калі людзі просяць – не адмаўляе. Робіць агароджы, лесвіцы, здараецца, выконвае банальныя просьбы – падправіць лямеш ад плуга ці штосьці іншае.
Вядома, кавальскія вырабы каштуюць нятанна. Дарагія вугаль, электрычнасць, метал. Ды і праца гэта хоць і творчая, але цяжкая – за дзень чалавек намахаецца так, што рук не падняць. Тым не менш жадаючых мець нешта ў гаспадарцы (ці пры ёй), зробленае ў кузні, хапае.
Ігар Зімін у пастаянным пошуку. Як смяецца ён сам – шукае сябе. Працуе з выдатным баранавіцкім мастаком Сяргеем Сяргейчыкам. Падрабязна абмяркоўвае з ім ідэю будучага вырабу, пасля чаго Сяргейчык, вельмі цікавы графік, які да ўсяго добра ведае і тэхналогію кавальства, распрацоўвае эскіз будучай работы. У Сяргея шмат задумак і прапаноў, і Ігар вельмі спадзяецца, што ўсё гэта ўдасца ўвасобіць у жыццё. Супрацоўнічае Зімін яшчэ з адным баранавіцкім мастаком – Аляксандрам Скаруком, у якога таксама вялікі творчы патэнцыял.
…Заўтра ён зноў нахіліцца над скрынкай з здавалася б непатрэбнымі дэталямі, што засталіся ад гатовых вырабаў. Возьме, пакруціць у руках, пакладзе ў агонь. Потым выхапіць адтуль чырвоны метал абцугамі, падляціць да кавадла. Дзясятак удараў, яшчэ раз у агонь, зноў пад малаток – і вось яна, цудоўная рэч, якую, пафарбаваўшы і пакрыўшы пацінаю, можна з поўнай адказнасцю несці ў падарунак.
– Жалеза чакаць не будзе, – гаворыць Ігар Зімін. — Галоўнае – не даць яму астыць.  
Як баранавіцкі дальнабойшчык стаў кавалём?
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Предприятие в Барановичах заплатит штраф и компенсацию за три спиленные липы

Хотите узнать больше? Проверка установила, что деревья спилили без разрешения.<br clear="all" /> 10

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 24

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 27

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 30

В Барановичах запретили установку антенн на фасадах историко-культурных ценностей

Хотите узнать больше? Также запрещено вешать антенны на фасадах домов на центральных улицах города.<br clear="all" /> 23