Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Музей Бібліі адкрыўся ў Баранавічах

Музей Бібліі адкрыўся ў Баранавічах

У музеі можна патрымаць у руках кнігі Бібліі, выдадзеныя ў самых розных краінах свету на розных мовах. Фото: Карнэлій КОНСЕК
Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі” адкрылася ў Баранавіцкім катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага. Каля сотні жыхароў горада і раёна наведалі экспазіцыю, якая адкрылася 11 кастрычніка. Сярод іх – супрацоўнікі бібліятэк, музея, манахі, сябры клуба “Шалом”, навучэнцы нядзельнай школы, журналісты.   Аўтар ідэі, што ўвасобіў яе ў жыццё – вядомы фотамайстар Карнэлій Консек, з выставамі якога ўжо не раз знаёміліся жыхары нашай краіны і замежжа. Тэмай яго чарговага праекта стала Кніга кнігаў – Біблія. Карнэлію Консеку хацелася рэалізаваць задуманае яшчэ і таму, што сёлета ён наведаў Святую Зямлю і імкнуўся падзяліцца сваімі ўражаннямі з патэнцыйнымі наведвальнікамі экспазіцыі.  
Музей Бібліі адкрыўся ў Баранавічах
Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі” Нават той, хто апынуўся тут выпадкова, у гэтых залах нібыта далучаецца да Вечнага. Зрэшты, выпадковых людзей тут і не бывае. Людзей у першай зале сустракае ціхая музыка і словы Рамана Брандштэтэра, польскага пісьменніка, драматурга і біблеіста, якія накладаюцца на мелодыю: ”Будзеш нястомна чытаць Біблію. Будзеш любіць яе больш, чым бацькоў… Ніколі не разлучышся з ёю.” Шматлікія экспанаты даюць уяўленне, як і ў якіх умовах стваралася Біблія, як Слова разыходзілася па свеце.   Тут ёсць магчымасць патрымаць у руках Святую кнігу, выдадзеную ў самых розных краінах свету на розных мовах. Ёсць выданні з Грэцыі, Кітая, Іспаніі, краін Афрыкі, ёсць нават Біблія для сляпых.  
Музей Бібліі адкрыўся ў Баранавічах
Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі” У экспазіцыі – сюжэты на біблейскія тэмы, карта магчымага выхаду Маісея з Егіпта, дзесяць запаведзяў, размешчаных на стылізаваным пад камень матэрыяле, кавалачкі скруткаў, на якіх пісалася Біблія.   – Людзі з цікавасцю наведваюць экспазіцыю, тут у іх ёсць магчымасць больш даведацца пра Слова Божае, пра Кнігу, у якой цудоўна спалучаецца проза, паэзія, летапісы і прароцтвы, – гаворыць Карнэлій Консек.  
Музей Бібліі адкрыўся ў Баранавічах
Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі” У адной з залаў ляжыць скрутак, на які моладзь перапісвае Біблію. Няхай не на пергаменце і нават не на папірусе, як гэта рабілася раней. Але скрутак паперы, на якім наведвальнікі пакідаюць словы Бібліі, напісаныя сваёй рукою, сведчаць пра тое, што людзі неабыякава ставяцца да Божага Слова, што для іх важна разуменне гэтай адзінай і непаўторнай Кнігі.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Экс-директор фирмы из Барановичей подозревается в уклонении от уплаты налогов на 45 тыс. рублей

Хотите узнать больше? Кроме того, экс-начальница выписала себе фиктивную справку о зарплате для получения кредита в банке.<br clear="all" /> 105

В Брестской области в 2018 году планируют капитально отремонтировать 143 дома

Хотите узнать больше? На 1 января проектно-сметная документация с заключением экспертизы имелась на 76 объектах из 143 запланированных.<br clear="all" /> 99

В Барановичском районе женщина на Audi врезалась в дерево: потребовалась помощь спасателей

Хотите узнать больше? Авария произошла 12 февраля, около 13.10, вблизи деревни Полонка.<br clear="all" /> 75

В больнице умер мужчина, которого в Барановичах сбил Volkswagen

Хотите узнать больше? Напомним, мужчина переходил дорогу в неположенном месте и световозвращающими элементами обозначен не был.<br clear="all" /> 59

Жители Барановичей сдают вторсырье в счет оплаты "жировок"

Хотите узнать больше? Человек при сдаче вторичного сырья может сам выбрать тот вид услуг, часть которых он хочет погасить.<br clear="all" /> 88

В Барановичах столкнулись маршрутка и Mercedes: пострадала пассажирка транспорта

Хотите узнать больше? Пострадавшую увезли в больницу, но в госпитализации она не нуждалась.<br clear="all" /> 64