Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Баранавічах за бязвінны флэшмоб дзецям «шыюць» палітыку

У Баранавічах за бязвінны флэшмоб дзецям «шыюць» палітыку

Планкінг – флэшмоб, удзельнікі якога павінны ляжаць на зямлі ці нейкіх прадметах. Сусветнавядомым стаў у 2009 годзе, калі некалькі англійскіх медыкаў атрымалі штрафы за занятак планкінгам на працоўным месцы. Фото: Сацсетка Вконтакте
Два тыдні таму «ІР» пісала аб падлетках, якія зладзілі ў Баранавічах флэшмоб, кладучыся на жывот у розных месцах горада. Поза «тварам у падлогу» стала рэпетыцыяй далейшага развіцця падзей – акцыяй сур’ёзна зацікавіліся ў міліцыі. Пры гэтым, са словаў школьнікаў, у іх дзеяннях праваахоўцы настойліва шукаюць палітычны падтэкст.   Фотаздымкі з сацыяльных сетак, на якіх кампанія школьнікаў па чарзе ляжыць то ў кінатэатры, то ў краме, то на дарозе, то на прыступках гарвыканкама, хутка сталі вядомымі на ўсю краіну — іх перадрукавалі амаль усе буйныя айчынныя інтэрнэт-выданні.
Баранавіцкія дзеці займаліся так званым «планкінгам» – флэшмобам, які быў досыць папулярны ў Еўропе і Амерыцы некалькі гадоў таму. Як патлумачыў «ІР» адзін з удзельнікаў акцыі, такім чынам ён і яго сябры хацелі ўразіць гараджан.
– Цяпер модныя рознага кшталту флэшмобы – абліванне вадою, яшчэ штосьці. Таму людзі прызвычаіліся і здзівіць іх нечым вельмі складана. Аднак мы паспрабавалі і ў нас атрымалася, – сказаў падлетак.
Але разам са «славаю» ў сетцы ў герояў фота нечакана з’явіліся праблемы з міліцыяй — дзяцей пачалі дапытваць інспектары ІДН.
Сярод усіх фотаздымкаў, са словаў школьнікаў, асноўную ўвагу міліцыянты чамусьці звярталі на той кадр, дзе некалькі чалавек ляжаць тварамі ўніз на прыступках гарвыканкама. Падчас допыту інспектар нават прарэкламаваў дзецям інтэрнэт-рэсурсы, аб якіх раней яны нічога не чулі .
– Нам паказвалі раздрукоўку з сайта, здаецца, Хартыі-07. Першы раз яго бачылі. Але нас пыталі, якім чынам мы на яго патрапілі, што маем супраць дзяржаўнай палітыкі і супраць чаго мы выступалі, калі фоткаліся на прыступках гарвыканкама. Мы нават не разумелі, аб чым ідзе гаворка. Раней увогуле думалі, што нашыя ўлады насупраць ЗАГСа сядзяць, а не насупраць Леніна, – расказаў «ІР» 14-гадовы хлопец.
Па словах падлеткаў, міліцыянер нават «абяцаў даказаць», што “ўсё гэта яны рабілі пад спайсамі”. І можна было б падумаць, што запалоханыя школьнікі ад страху нешта наблыталі, але амаль такія ж словы школьнай настаўніцы працытавала «ІР» маці аднаго з «падазроных».
– Выкладчыца майго дзіцяці (гаворка аб школе №10. – Рэд.) выказала здагадку, што кампанію падлеткаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў падкупіла ледзь не Амерыка і пад спайсам прымусіла легчы на прыступкі гарвыканкама. Маразм нейкі! – расказала жанчына.
Таксама маці абуралася, што ціск, які адчулі школьнікі з боку міліцыі, працягнуўся ў школе сярод людзей, якія павінны ведаць дзяцей, разумець іх псіхалогію і тое, што ў такім узросце ім наўрад ці выпадае думаць аб выбарах.
– Дзецям па чатырнаццаць гадоў, ім «да ліхтара» ўсялякая палітыка. Ну падумаеш, паляжалі яны там у розных месцах для «прыкольнай» фоткі... Уборшчыкам толькі жыццё спрасцілі, павыціраўшы курткамі падлогі. Ці ў нас гарвыканкам ужо святыняй лічыцца? Ці ляжаць на зямлі забаронена? Хай тады забіраюць усіх, хто такія флэшмобы кожны дзень пад віннымі аддзеламі ладзіць. Ці хіба ў Баранавічах ужо ўсе злачынцы перавяліся, каб ганяць па нейкай бязглуздзіцы школьнікаў? – абуралася маці «парушальніка».
Наўрад ці хто разлічваў на такі рэзананс падлеткавай дурасці, але ў міліцыі да гэтай «справы» аднесліся надзвычай сур’ёзна – у ГАУС запэўніваюць, што яшчэ належыць устанавіць усіх удзельнікаў флэшмобу і даць іх дзеянням прававую адзнаку.
– Вы павінны ведаць, што міліцыя па-за палітыкай, – запэўніваў журналіста «ІР» начальнік Баранавіцкага ГАУС Вячаслаў Герасімовіч, – на адным з фотаздымкаў падлеткі ляжаць на дарозе. А гэта – парушэнне дарожнага руху.
Але зусім нечакана кіраўнік баранавіцкіх міліцыянтаў павярнуў гаворку ў іншы бок і нібыта знайшоў «вінаватых»:
– Гэта інтэрнэт ва ўсім вінаваты. Вось адправяцца яны разам з бацькамі на камісію, а там ім патлумачаць, што такое палітыка і што такое інтэрнэт.  
У Баранавічах за бязвінны флэшмоб дзецям «шыюць» палітыку
Планкінг на мосце. Цяпер праваахоўнікі спрабуюць зразумець, што хацелі сказаць падлеткі, калі ляжалі там, дзе іншыя звычайна ходзяць.  
Каментарый эксперта 
  Аляксандр Класкоўскі, палітолаг: 
У Баранавічах за бязвінны флэшмоб дзецям «шыюць» палітыку
Аляксандр Класкоўскі, палітолаг   – Мне даводзілася бываць у Еўропе і бачыць розныя флэшмобы моладзі ў непасрэднай блізкасці ад урадавых будынкаў. І ведаеце, мясцовая паліцыя ставіцца да гэтага вельмі талерантна пры ўмовах, што няма гвалту і ніхто не кідае кактэйлі Молатава. Але ўяўленне айчынных праваахоўнікаў аб дзіцячых забавах, на жаль, вельмі своеасаблівае.   Гэта як паказчык дэмакратызацыі краіны: дзеці не могуць займацца лухтою, уласцівай іх узросту, бо гэта можа пацягнуць за сабою праблемы з міліцыяй. Таксама дзецюкам не пашчасціла ў тым плане, што навіну аб іх флэшмобе размясціла Хартыя-97. Гэта інтэрнэт-рэсурс, які знаходзіцца ў чорным спісе беларускіх уладаў і яго наведванне абмяжоўваецца ва ўстановах адукацыі.   Любая інфармацыя на гэтым сайце падаецца ўладам як трывожны званочак, хай яна нават і не мае ніякіх палітычных падтэкстаў. Таксама не выключаю, што ўся гэта сітуацыя – «перагібы» на месцах.
У Баранавічах за бязвінны флэшмоб дзецям «шыюць» палітыку

ФОТАФАКТ. Баранавіцкія падлеткі кампаніяй клаліся на зямлю ў цэнтры горада, каб здзівіць мінакоў
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

"За процент давали субсидии обеспеченным". На работников центра занятости завели 22 уголовных дела

Хотите узнать больше? На сотрудников управления по труду, занятости и соцзащите Барановичского горисполкома завели 22 уголовных дела после проверки межрайонного Комитета 214

В Барановичском районе Audi опрокинулась и повисла на перилах моста

Хотите узнать больше? По предварительной информации, водитель легковушки уснул за рулем. 46

На территории детсада в Барановичах нашли гранату, эвакуировали 78 детей

Хотите узнать больше? По предварительным данным, найденный предмет - граната Ф1 времен Великой Отечественной войны. 266

60-летний житель Барановичского района погиб, пытаясь распилить противотанковую гранату

Хотите узнать больше? Четыре года назад в Барановичском районе произошел аналогичный случай. 154

В Барановичском районе фура насмерть сбила велосипедиста

Хотите узнать больше? Предварительной причиной и условием совершения ДТП явилось нарушение ПДД велосипедистом. 96

Жительница Барановичей попала в больницу после анализа крови в частной лаборатории. Впереди - суд

Хотите узнать больше? По мнению женщины, аллергическая реакция у нее развилась на спиртовой тампон, которым ей обрабатывали место для инъекции. Тампоны оказались не 307

В Барановичах зацвело необычное трехметровое африканское растение

Хотите узнать больше? Пахира водная - вечнозеленое дерево, которое может достигать 18 метров. 279

"Здесь дом, а не в съемной квартире жить". Как семья из Барановичей переехала в деревню за работой

Хотите узнать больше? Помог с переездом семье Екатерины райисполком - в рамках Государственной программы о социальной защите и содействии занятости населения на 2016–2020 934