Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баранавіцкія настаўнікі аб сакрэтах сваёй прафесіі

Баранавіцкія настаўнікі аб сакрэтах сваёй прафесіі

Напярэдадні Дня настаўніка, які штогод святкуюць у першую нядзелю кастрычніка, «IP» паразмаўляла з аднымі з самых паспяховых школьных педагогаў горада. Дзякуючы такім, як яны, школьнікі прывозяць дыпломы з алімпіяд і становяцца «стобальнікамі» на галоўных іспытах пры паступленні. Адразу па два вучні, якія набралі найвышэйшую адзнаку на цэнтралізаваным тэставанні – 100 балаў, падрыхтавалі баранавіцкія настаўнікі Андрэй Хвалінскі, які навучае фізіцы ў ліцэі №1, і Людміла Аніскевіч, што выкладае беларускую мову і літаратуру ў СШ №7. Яны распавялі «IP» аб тым, як трапілі ў школу і чаму праз гады працы застаюцца ўлюбёнымі ў сваю прафесію.   Андрэй Хвалінскі: «Школьнікі самі цягнуцца да мяне, напэўна, гэты магніт унутры, можа, прызванне якое»
Баранавіцкія настаўнікі аб сакрэтах сваёй прафесіі
Андрэй Хвалінскі

  – Яшчэ ў школе я вельмі любіў фізіку, але з дзяцінства марыў не аб простай працы інжынера, а аб рабоце з дзецьмі. Не ведаю, ці то мой настаўнік падштурхнуў, ці то ад дзеда, які быў настаўнікам матэматыкі, перадалася любоў да выкладання, але прафесію выбраў асэнсавана. Першы урок, канечне, памятаю і цяпер. Але калі зараз у любы клас магу зайсці без падрыхтоўкі і паспяхова правесці заняткі, дык больш за 20 гадоў таму, хаця і вельмі добра ведаў фізіку, мандраж браў такі, што губляўся, як і што тлумачыць дзецям.  
Але я даволі хутка прыстасаваўся. Бо калі добра ведаеш свой прадмет і цікава яго выкладаеш, дзяцей гэта прываблівае. Асабліва калі на іх вачах адбываецца “цуд”, што, у нейкім сэнсе, заўсёды спадарожнічае падчас выканання розных вопытаў. Трэба было бачыць, як гарэлі вочы вучняў аднога з класаў, калі яны ў першы раз “пазнаёміліся” з вадкім азотам падчас аднаго з прыездаў выкладчыкаў з БДУ і колькі ў іх было захаплення ад кароннага нумара, калі ў гэты хімікат апусцілі кветку, а потым яе, імгненна абледзянелую, разбілі аб стол. Пасля такіх заняткаў вучні самастойна, без аніякага прымусу імкнуцца нешта дадаткова пачытаць, узбагачаючы свае веды.  
Мне падабаецца працаваць з любымі класамі, але з сярэднімі і малодшымі – весялей. Яны яшчэ такія “чыстыя”, што вельмі часта расчульваюць сваімі меркаваннямі. Таму і мне, калі праводжу ў іх заняткі, міжвольна даводзіцца заўсёды знаходзіцца ў гумары. Калі праводжу заняткі па тэме «малекулярна-кінетычная тэорыя», дык параўноўваю дзетак з малекуламі: вучні на перапынку хаатычна і няспынна варушацца. А калі малыя забываюць перавесці ўсе значэнні ў сістэмныя адзінкі і ў адказе пішуць, напрыклад, метры ў секунду, я закрэсліваю і пішу прозвішча вучня: 40 Івановых. Гэта іх цешыць, усе смяюцца, але памылак больш ніхто не робіць. Не ведаю чаму, але школьнікі самі цягнуцца да мяне, напэўна, гэты магніт унутры, можа, прызванне якое.  
За час работы я ўвогуле ніколі не чуў «навошта мне фізіка», хаця калегі расказвалі, што такое бывала ў іх на занятках. Наадварот, аднойчы выпускніцы мне прызналіся, што фізіку не любілі, а любілі мае ўрокі. Гэта, канечне, прыемная пахвала.  
Я шкадую сваіх вучняў, не люблю ставіць дрэнныя адзнакі, але гэта зусім не азначае, што ў мяне можна атрымаць незаробленае. Але вельмі не люблю, калі парушаюць дысцыпліну і спазняюцца на заняткі. Тым не менш пры гэтым заўсёды ўзгадваю, як і самі ў школьны час загульваліся ў настольны тэніс пасля званка, і неяк становіцца сорамна, што сваруся на вучняў. Што датычыцца вучобы, імкнуся ўсім даходліва тлумачыць матэрыял, а калі вучань «гарыць», то заўсёды буду займацца дадаткова. Па-мойму, колькасць «стобальнікаў» не поўнасцю адлюстроўвае веды класа. Я, напрыклад, бачыў, што больш дзяцей могуць зарабіць найвышэйшы бал, але на іспытах многія хвалююцца і з-за гэтага робяць памылкі.  
Прафесію настаўніка я не лічу жаночай. На жаль, зараз стаўленне грамадства да настаўніка не лепшае. Лічу, што на стаўку настаўнік павінен зарабляць як мінімум сярэдні заробак па краіне, а не так, што трэба браць дадатковыя гадзіны, каб хоць трохі падтрымаць свой бюджэт. На гэтую тэму нават размаўляць не хочацца, таму што тэма вельмі сумная і непрыемная. Але нягледзячы на гэта, люблю сваю прафесію, калі б час можна было адкруціць назад, пайшоў бы той жа сцежкай, і толькі да дзяцей. Бо хаця яны і шмат энергіі забіраюць, але ніхто не дае і столькі натхнення, як яны.   Людміла Аніскевіч: «Знайшла сябе толькі ў выкладанні і навучанні»
Баранавіцкія настаўнікі аб сакрэтах сваёй прафесіі
Людміла Аніскевіч

  – Колькі сябе памятаю, я марыла быць настаўнікам, у дзяцінстве збірала дзяцей і гуляла ў школу. Хаця пасля школы я, як быццам сябе правяраючы, пайшла ў медыцыну, дзе прапрацавала цэлы год. Потым нейкі час праводзіла экскурсіі, але ўнутры ў мяне не знікала жаданне быць настаўніцай. І толькі ва ўніверсітэце, падыходзячы да дошкі і ўяўляючы сабе, як увайду ў клас і буду працаваць, канчаткова зразумела, што маё прызначэнне – выкладаць і навучаць.  
Калі я прыйшла ў школу, па беларускай мове было вельмі мала метадычнага матэрыялу, а мне так хацелася даваць цікавыя ўрокі, каб у іх было нешта незвычайнае. Я адчайвалася, калі не магла нічога прыдумаць, але працягвала па макулінках збіраць матэрыялы. Я і зараз рыхтуюся да кожнага ўрока. Муж смяецца, маўляў, за сорак гадоў не вывучыла праграму. А я ж добра ўсё ведаю, але ўсё роўна перачытваю, нешта новае шукаю, каб сучасным дзецям было цікава. Не хочуць яны чытаць, дык я так прэзентую твор, што ўсё роўна прачытаюць. Дрэнных адзнак не стаўлю. Хаця па маладосці і лічыла, што можна караць адзнакай, зараз разумею, што дрэнная адзнака – мая недапрацоўка.  
Вельмі люблю заняткі па літаратуры, бо гэта спецыфічны ўрок, дзе я магу дазволіць многае, гэта ўрок жыцця, дзе ў гутарковай форме праходзіць навучанне і выхаванне. Дзеці ў мяне адказваюць толькі седзячы, нават не паднімаючы руку. Я вучу школьнікаў гутарцы, бо ведаю, што ў жыцці гэта спатрэбіцца. Я валодаю методыкай навучэння грэцкаму мысленню, калі дзеці вучацца слухаць і працаваць у групах.    
Не люблю кветкі і падарункі. Калі нехта прыносіць шакаладку, кажу: дзеці, тут 18 долек, а вас больш за 20 чалавек, як дзяліць? Самы лепшы падарунак – гэта высокія адзнакі і граматы за навуковыя працы і алімпіяды. Не магу перадаць, што я адчуваю ў такія моманты. Няхай гавораць, што гэта не сціпла, але ведаю, што гэта мая праца. Тых жа «стобальнікаў» рыхтавала я. А калі б гэта рэпетытары давялі, а мне – ушанаванні, то я б сышла са школы. А так яшчэ трохі папрацую, хоць і на пенсіі з гэтага года, можа, яшчэ каму дапамагу паступіць.  
Для настаўніка галоўнае – любоў да дзяцей, паразуменне, справядлівасць, паслядоўнасць, творчасць і патрабавальнасць. Трэба памятаць, што перад табой асоба, у якой ёсць ўласнае «я». За гэта і люблю работу, за непрадказальнасць, ведаю, што кожны дзень прыносіць новыя ўражанні, то пасмяешся, то раззлуешся, то пачуеш што цікавае, то ў любові прызнаюцца.
Канечне, былі хвіліны, калі справаздачы ды ўся пісаніна надакучвала, ды і ў грамадстве ставяцца да нас не заўсёды добра. Але, нягледзячы на ўсё гэта, мне проста хораша ў школе, я на сваім месцы.   Дарэчы   У гэтым годзе з 20-ці вучняў Брэсцкай вобласці, якія здалі цэнтралізаванае тэставанне на 100 балаў, сем – баранавіцкіх. Акрамя Андрэя Хвалінскага і Людмілы Аніскевіч, «стобальнікаў» падрыхтавалі настаўнікі фізікі Алег Жук (СШ №7), матэматыкі – Таццяна Машніна (СШ №7) і беларускай мовы – Алена Юч (СШ №12).  
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 19

В Барановичах запретили установку антенн на фасадах историко-культурных ценностей

Хотите узнать больше? Также запрещено вешать антенны на фасадах домов на центральных улицах города.<br clear="all" /> 16

СК все же возбудил дело по взрыву баллона в VW на заправке, где мужчине оторвало ногу

Хотите узнать больше? Предыдущее постановление об отказе в возбуждении дела отменено: "Проверка проведена неполно".<br clear="all" /> 28

Глава СК России взял под личный контроль дело о гибели в питерском роддоме женщины из Барановичей

Хотите узнать больше? Александр Бастрыкин поручил тщательно проверить все факты и дать объективную оценку действиям медработников.<br clear="all" /> 24

Жителя Барановичей подозревают в насилии над 68-летней женщиной

Хотите узнать больше? Подозреваемый на улице угрожал пожилой женщине и пытался склонить ее к близости.<br clear="all" /> 25

Смерть из-за врачебной ошибки. В России после родов умерла женщина из Барановичей

Хотите узнать больше? Экспертная комиссия выдала заключение: смерть женщины можно было предотвратить, если бы врачи своевременно сделали кесарево сечение.
81

Наследие ядерной эпохи: некогда секретный объект в лесах под Барановичами

Хотите узнать больше? Мы побывали на месте ремонтно-технической базы около барановичского аэродрома, куда сейчас приезжают только грибники и мародеры.
66

Коровы тонут в грязи. Жители деревни в Барановичском районе жалуются на бесхозяйственность на ферме

Хотите узнать больше? Первый зампред райисполкома объяснил ситуацию тем, что у руководителя хозяйства не было свободного трактора.
63