Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

99 год таму Баранавічы былі здадзены немцам

99 год таму Баранавічы былі здадзены немцам

Уваход немцаў у Баранавічы (1915 г.)
Падчас Першай сусветнай вайны, 24 верасня 1915 года, у наш горад увайшлі аўстра-венгерскія і нямецкія войскі. У жніўні 1915 года немцы распачалі наступ, захапілі Варшаву. Расейцы, адыходзячы, прымушалі праваслаўнае насельніцтва да эвакуацыі, некаторыя жыхары з’язджалі самі, настрашаныя пагалоскамі пра нямецкія здзекі.
Уцекачы рухаліся праз Баранавічы пераважна на вазах. Выбухнула эпідэмія дызентэрыі (крываўкі) і халеры. На вуліцах можна было бачыць вазы, напоўненыя трупамі. Знясіленыя людзі, што праязджалі праз горад, збіралі ў ваколіцах бульбу і розную зеляніну. Падчас прыпынкаў яны хапалі любы аскабалак дрэва, прыдатны да распальвання вогнішча. У горадзе амаль не засталося драўлянага плоту.
Гэта працягвалася некалькі тыдняў. 25 жніўня 1915 быў захоплены Брэст, і немцы імкліва рушылі на ўсход. Расейскія падданыя ў Баранавічах атрымалі загад на эвакуацыю. Частка жыдоў таксама збіралася сыходзіць на ўсход. Казакі падпальвалі і ўзрывалі некаторыя будынкі, сярод якіх Палескі вакзал, чыгуначныя майстроўні, фабрыка сухароў і завод рэктыфікацыі спірту.
Быў падрыхтаваны загад на эвакуацыю ўсёй моладзі ад 16 гадоў, але ў выніку сабатажу адказныя за гэту справу “не паспелі” надрукаваць плакаты, што абвяшчалі гэты загад.
У ноч з 23 на 24 верасня 1915 года ў Баранавічах, асветленых водбліскамі пажараў, ніхто не спаў. Рускае войска сышло з горада. Раніцай па вуліцах час ад часу праносіліся на конях адзінкавыя казакі. 24 верасня, прыкладна а 15-й гадзіне, у Баранавічы ўвайшлі першыя аўстрыяцкія патрулі, а за імі неўзабаве з’явіліся першыя аддзелы арміі ген. Войрша.
99 год таму Баранавічы былі здадзены немцам
Нямецкія жаўнеры на баранавіцкай вуліцы // паштоўка са збору аўтара
У нашым мястэчку засталіся амаль адны жыды (больш за 90% жыхароў на той час). Яны пачалі асцярожна выходзіць на вуліцы з хатаў, уважліва прыглядацца да вайскоўцаў. З радасным здзіўленнем некаторыя мясцовыя жыхары канстатавалі, што сярод нямецка-аўстрыяцкага войска таксама ёсць жыды, якія нават пыталіся: "Дзе тут дом малітвы?"   Нараджаўся энтузіязм, але адзін з афіцэраў, таксама жыд, казаў: "Жыды, не цешцеся. Гэта яшчэ не місія!"
99 год таму Баранавічы былі здадзены немцам
Зіма ў Баранавічах на старой нямецкай паштоўцы часоў I-й Сусветнай вайны. З калекцыі Алега Урусава.
  Фронт затрымаўся на лініі ракі Шчара, каля 6 км на ўсход ад горада. Аддзелы Войрша занялі тут пазіцыі абароны, адразу ж распачаўшы пабудову ўмацаванняў. У Баранавічах размясцілася цяпер стаўка камандавання адрэзку нямецкага ўсходняга фронту, у сувязі з чым горад наведвалі высокія нямецкія чыны.    
99 год таму Баранавічы былі здадзены немцам
Немцы на вакзале разгружаюць калючы дрот //паштоўка са збору аўтара   У выніку нямецкага наступу ў 1917 і 1918 гадах фронт прасунуўся далёка на ўсход, а на занятых немцамі землях расейскай імперыі кіравалі вайсковыя ўлады, гэтак званыя OBER-OST. Лістападаўская капітуляцыя Нямеччыны змусіла іх да сыходу з акупаваных земляў, што паволі рэалізоўвалася ў першай палове 1919 г.
Вызваленыя тэрыторыі перадаваліся Чырвонай Арміі. Немцы пакінулі Баранавічы 4 студзеня 1919 года.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Была ли амнезия? Милиция не подтверждает историю девушки из Барановичей, которой месяц не было дома

Хотите узнать больше? История, напоминающая сюжет кинофильма, похоже, оказалась выдумкой.<br clear="all" /> 93

В Барановичах ОМОН штурмом взял дом, в котором один из жильцов угрожал взрывом газа

Хотите узнать больше? 11 жильцов дома были эвакуированы, аварийные службы отключили электричество и газ, после чего милиция пошла на штурм. Мужчину задержали и увезли в 63

На даче у жительницы Барановичей в начале января зацвел куст роз

Хотите узнать больше? Обычно его цветение начинается в июне и заканчивается в середине октября.<br clear="all" /> 142

В Барановичах задержали двух "черных копателей"

Хотите узнать больше? Теперь им грозит до 500 рублей штрафа.<br clear="all" /> 164

Жители агрогородка Люсино уже год воюют с лесхозом за сохранение местного леса

Хотите узнать больше? Работники лесхоза спасают деревья от жука-короеда, а население считает, что подобные действия идут вразрез с его интересами.<br clear="all" /> 265

В Барановичах в пятиэтажке произошла вспышка газовоздушной смеси - пострадала пожилая женщина

Хотите узнать больше? Происшествие случилось днем 1 января в квартире на четвертом этаже пятиэтажного дома.<br clear="all" /> 130

В Барановичах открыли обновленную стоматологическую поликлинику за 274 тысячи долларов

Хотите узнать больше? Решение провести в старом здании поликлиники ремонт и реконструкцию было принято в 2011 году.<br clear="all" /> 148