Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

75 год таму ў Баранавічы прыйшла Савецкая ўлада

75 год таму ў Баранавічы прыйшла Савецкая ўлада

Прасавецкі мітынг у Брэсце
17 верасня 1939 года рэгулярныя часці Чырвонай Арміі ўступілі на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая да гэтага ўваходзіла ў склад Польскай дзяржавы. Пэўны час (з 1921 па 1939 год), згодна з мірным дагаворам, падпісанам 18.03.1921 г. у Рызе, Заходняя Беларусь не з’яўлялася адміністрацыйнай ці нават геаграфічнай адзінкай. Гэта былі чатыры ваяводствы – Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае ў складзе Польшчы. Калі ж 1 верасня нямецкія войскі перасеклі мяжу Польшчы і пачалася Другая сусветная вайна, кіраўніцтва Савецкага Саюза прыняло рашэнне пачаць паход на Захад Беларусі. Ужо 11 верасня, па гістарычных звестках, быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага і Украінскага франтоў, у склад якіх увайшлі 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій, 18 танкавых брыгад (пяць з паловай тысяч цяжкіх гармат, 4000 танкаў, 2000 самалетаў).
75 год таму ў Баранавічы прыйшла Савецкая ўлада
Вітальная брама савецкіх і фашысцкіх салдат у Брэсце, верасень 1939
  Польскай арміі было цяжка змагацца на два фронты, і, уступіўшы 17 верасня на тэрыторыю Заходняй Беларусі, Чырвоная Армія літаральна за некалькі дзён прайшла яе ўсю, і 22 верасня разам з саюзнікамі – фашысцкай Германіяй – савецкія войскі правялі ў “вызваленым”Брэсце сумесны парад. Каля адзінаццаці тысяч палонных вайскоўцаў немцы перадалі Чырвонай Арміі ў дзень параду ў Брэсце. Трагічным стаў лёс дваццаці тысяч польскіх афіцэраў, сярод якіх было шмат беларусаў, якіх вывезлі ў Катынь, што пад Смаленскам, і па рашэнні Палітбюро ЦК УКП (б) ад 5 сакавіка 1940 года расстралялі “без прад’яўлення абвінавачванняў”.     А тады, восенню 1939 года, у Заходняй Беларусі пачалося новае жыццё. Праводзіліся шматлікія сходы, абіралася новая ўлада, прымаліся дэкларацыі. Адзін з такіх дакументаў тычыўся канфіскацыі памешчыцкіх і манастырскіх земляў і земляў, якія належалі дзяржаўным службоўцаў. Зямля ўвогуле была абвешчана дзяржаўнай уласнасцю. Для гэтага рэгіёна Беларусі, дзе, па інфармацыі, пададзенай прафесарам Таісіяй Доўнар у артыкуле “Уз’яднанне Заходняй Беларусі і Беларускай ССР”, у канцы трыццатых гадоў 85 адсоткаў насельніцтва жыло ў сельскай мясцовасці і 79 адсоткаў з іх займалася сельскай гаспадаркай, пазбаўленне людзей права ўласнасці на зямлю было вялікім ударам.   Вядома, была прынятая і дэкларацыя аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з Беларускай ССР. З усходніх беларускіх рэгіёнаў, па дадзеных, прыведзеных Т. Доўнар, у Заходнюю Беларусь на кіруючыя пасады было накіравана больш за 14 тысяч партыйных функцыянераў.   Калі вярнуцца да гісторыі, то тыя, хто “за Польшчай” меў дастаткова зямлі, жылі заможна. У гаспадарках было па 7–10 кароў, столькі ж коней, іншая жывёла. Людзі хадзілі ў добрай суконнай вопратцы, узімку – у кажухах, многія мелі і нятанны абутак. Тым не менш і за палякамі беларусам жылося не заўсёды салодка. Бацька расказваў, як вучылі ў польскай школе, як за тое, што не вывучыў урокі, настаўнік “даваў лапу” – лупіў па выцягнутай далоні вучня драўлянай метровай лінейкай. А як было вучыцца, калі трэба было ўставаць у чатыры гадзіны раніцы і ўвесь дзень пасвіць каровы. Тым не менш, па ўспамінах відавочцаў (некаторыя жывыя і цяпер), для сялян было здзіўленнем, калі вызваліцелі ў 1939 годзе праходзілі праз беларускія вёскі у абмотках, а аброць на многіх іх конях была з вяровак.     Вайскоўцы спрабавалі пераканаць мясцовы люд, што гэта часовыя цяжкасці, што “в стране Советов” жывуць заможна і шчасліва. Шкада, што гэтыя “часовыя цяжкасці” ўлады, якая прыйшла на месца польскай, сталі потым на доўгія гады цяжкасцямі беларусаў. Таму што наперадзе былі яшчэ калектывізацыя, рэпрэсіі, знішчэнне беларускай інтэлігенцыі, вываз лепшых сыноў краіны далёка на Поўнач. А пасля была крывавая вайна з ворагам, з якім разам ладзілі парад у Брэсце ў 1939 годзе, дзе гучалі спачатку нямецкі, а пасля савецкі гімны.  
75 год таму ў Баранавічы прыйшла Савецкая ўлада
Сумесны савецка-фашысцкі парад у Брэсце, верасень 1939
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

В Барановичах мужчины в масках с пистолетом и битой ворвались ночью в дом предпринимательницы

Хотите узнать больше? Преступников задержать не удалось - они скрылись до приезда милиции.<br clear="all" /> 13

"Она не очень переживает". Тренер из Люсино планирует жениться на беременной от него школьнице

Хотите узнать больше? "Мы ничего не могли сделать, потому что мама ученицы возмущалась: "Почему вы привязались к моей девочке? Какое ваше дело?" - вспоминает директор 22

Предприятие в Барановичах заплатит штраф и компенсацию за три спиленные липы

Хотите узнать больше? Проверка установила, что деревья спилили без разрешения.<br clear="all" /> 14

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 29

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 31