Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баранавіцкі краязнаўчы музей папаўняецца новымі экспанатамі

Баранавіцкі краязнаўчы музей папаўняецца новымі экспанатамі

У Баранавіцкім краязнаўчым музеі налічваецца больш за 40 тысяч экспанатаў. Фото: архіў Intex-press
Гэта стала магчыма дзякуючы рэалізацыі ў краіне праграмы “Культура Беларусі”. Сродкі на рэалізацыю праекта выдзяляюцца з гарадскога бюджэта. У гэтым годзе на набыццё экспанатаў выдзелена пяць мільёнаў рублёў. Як расказала старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Сайко, дзеля таго, каб знайсці нешта цікавае і патрэбнае для музея, супрацоўнікі наведваюць антыкварныя лаўкі, сустракаюцца з жыхарамі рэгіёна. Трэба сказаць, час ад часу трапляюць адметныя рэчы, якім месца менавіта ў музеі. Гэта дакументы, паштоўкі, фатаграфіі. У сувязі са стагоддзем пачатку Першае сусветнае вайны, вялікая ўвага надаецца гэтаму перыяду. Пры гэтым музейшчыкаў цікавіць не толькі гісторыя Расейскай імперыі, а і другога боку канфлікту. Пра гэта ў музеі матэрыялаў менш. А між тым немцы падчас акупацыі рабілі шмат фотаздымкаў і друкавалі нямала паштовак. Адну з такіх і набыў нядаўна наш музей. Там – від на крэпасць Гродна 1915–1916 гадоў. Гэта не зусім наш рэгіён, але на мосце – абоз бежанцаў, што ў тыя часы было ўласціва і нашаму раёну.   Набыў музей і некалькі фотаздымкаў часоў Другой сусветнай вайны, сярод якіх “Пераход нямецкіх войскаў па пантонным мосце праз Днепр у 1941 годзе”, “Немцы ў акопах пад Ельняй”. Сярод новых экспанатаў – пашпарты, якія выдаваліся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў часы Першае і Другое сусветных войнаў, талерачныя вагі 1894 года вырабу, газніцы.   Купленыя для музея і калекцыі марак савецкага часу з тэматыкай космасу, мастацтва, а таксама чэшскай біжутэрыі, якую выкарыстоўвалі нашы жанчыны ў 70-я гады мінулага стагоддзя.   Набыццё і належнае афармленне экспанатаў, па словах Ірыны Сайко, патрабуюць шмат часу і ўвагі. А ў недалёкай перспектыве – збор матэрыялаў для пашырэння экспазіцыі, якая тычыцца 1921–1939 гадоў. Па словах Ірыны Мікалаеўны, бывае і так, што грамадзяне самі прапануюць аддаць нешта са сваіх рэчаў музею. Жыхарка Баранавіч Вера Васілеўская (у дзявоцтве Міхасюк), перадала музею свой сямейны архіў з рэдкімі фотаздымкамі адкрыцця канала ў раёне ракі Шчара, дзе яе бацька быў інжынерам, а таксама здымкі бацькоўскага дома на вуліцы Нарутовіча (цяпер Камсамольская) у трыццатыя гады, фота яе суродзіча ў форме польскага харцара ў тыя ж часы.   Як расказвае Ірына Сайко, здараецца, што цікавыя экспанаты “мінаюць музей”. Чалавек прыносіць цікавую рэч і хацеў бы адразу атрымаць грошы. А для афармлення і выплаты трэба пэўны час. І добра, калі візітант пагаджаецца пачакаць…   Праграма “Культура Беларусі”, якая, дарэчы, тычыцца не толькі музеяў, а і бібліятэк, іншых культурніцкіх устаноў, пачала дзейнічаць у 2011-м і працягнецца да 2015 года.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Проезд в транспорте подорожал еще в двух областях. Сколько в регионах будут стоить проездные

Хотите узнать больше? Регионы продолжают поднимать стоимость проезда в городском общественном транспорте. Решение о повышении цен приняли в Брестской и Гродненской 32

Команда первой лиги не доехала до Гомеля на матч чемпионата Беларуси

Хотите узнать больше? Запланированный на 21 октября поединок 27-го тура чемпионата Беларуси в первой лиге между гомельским «Локомотивом» и «Барановичами» не состоялся, 23

Фотофакт. В огороде жителя Барановичей выросла морковь-коса

Хотите узнать больше? Необычная морковь в виде роскошной девичьей косы выросла на участке у жителя второго Колпеницкого переулка города Барановичи Сергея Логинова, пишет 19

Уникальный дворец Радзивиллов в Барановичском районе продают практически за бесценок

Хотите узнать больше? Повторный аукцион по продаже дворца Радзивиллов пройдет 1 декабря. Лот продают с 80% скидкой от первоначальной стоимости — за 19 210 рублей, сообщает 40

На вокзале Барановичи-Полесские начали ремонт

Хотите узнать больше? На железнодорожном вокзале Барановичи-Полесские начата реконструкция его левого крыла. Центральная часть здания вокзала и правое крыло были 38

В Барановичах задержали 37-летнего эксгибициониста: за день он оголился перед четырьмя девочками

Хотите узнать больше? В Барановичах милиция задержала 37-летнего мужчину по подозрению в хулиганстве, сообщила официальный представитель УВД Брестского облисполкома Анна 33

В Бресте из-за теплой погоды начали отключать отопление в жилых домах

Хотите узнать больше? Процесс отключения тепла в квартирах начался 18 октября, пишет «Брестская газета» Из-за температуры около 20 градусов выше нуля в городе над Бугом 30

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 52