Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

75 год таму пачалася Другая сусветная вайна

75 год таму пачалася Другая сусветная вайна

Польскі салдат на пазіцыі, верасень 1939 года Фото: https://commons.wikimedia.org
З першых дзён у ёй прымалі ўдзел беларусы, але пра гэта дасюль амаль не згадваецца. У жніўні 1939 года палітычная сітуацыя ў свеце была вельмі напружанай. Фашысцкая Германія, беспакарана адхапіўшы частку Чэхаславакіі і правёўшы інкарпарацыю Аўстрыі, пачала патрабаваць ад Польшчы частку зямель для злучэння з Прусіяй (якая была анклавам).   Адчуваючы набліжэнне вайны, Польшча абвесціла мабілізацыю. У Войска Польскае тады патрапіла каля 70 тысяч беларусаў. Большая частка польскага войска была перапраўлена да нямецкай граніцы. Таму напад Нямеччыны не быў нечаканым.  
75 год таму пачалася Другая сусветная вайна
Перадваенная сітуацыя   З 1 верасня пачаліся зацятыя баі. Нямецкая армія была значна мацнейшай, мела больш сучасныя танкі і самалёты. Саюзнікі Польшчы – Англія і Францыя – абвесцілі Германіі вайну, але баявых дзеянняў практычна не пачыналі.   Удар па Польшчы з трох напрамкаў – Нямеччыны, Прусіі і Чэхаславакіі – пагражаў палякам акружэннем. Каб гэтага пазбегнуць, польскае войска пачало адыход за рэку Вісла, мяркуючы там зладзіць моцную абарону.   Некалькі частак патрапілі ў акружэнне ў Гдыні, дзе на Вастэрплята трымалі сямідзённую абарону. Дарэчы, там ваяваў і пасля патрапіў у палон вядомы беларускі пісьменнік Янка Брыль.   Шмат беларусаў прымалі ўдзел у абароне Варшавы, якая працягвалася з 8 па 28 верасня.   Немцам у верасні 1939 года давялося браць штурмам Брэсцкую крэпасць, дзе служылі збольшага мясцовыя рэзервісты. Крывавыя баі адбываліся каля Кобрына. Заходнебеларускія гарады спазналі бамбаванне. Баранавічы бамбілі 15 верасня 1939 года – была пашкоджана чыгуначная станцыя, згарэлі два цягнікі. Пры атацы на нашу радыёстанцыю з-за агню супрацьпаветранай абароны быў пашкоджаны нямецкі самалёт, у якім загінуў радыст.   Польскія ўлады не ведалі, што СССР і Нямеччына падпісалі ў жніўні 1939 годы пакт Молатава і Рыбэнтропа, згодна з якім іх краіна была падзелена. 17 верасня Чырвоная армія ўдарыла ў спіну Польшчы і пачала вызваленчы паход, тлумачачы тое патрэбай дапамогі беларускаму і ўкраінскаму народу, што знаходзіліся пад польскім гнётам.     Змагацца на два фронты польскай арміі не было сэнсу. Саюзнікі Польшчы, акрамя словаў асуджэння агрэсараў, яе не падтрымлівалі. Частка польскага войска з баямі прарвалася ў Румынію, дзе склала зброю, а частка патрапіла ў савецкі і нямецкі палон.   Дзякуючы савецкай і нямецкай прапагандзе дасюль існуе думка, што палякі мелі састарэлае войска. Ёсць нават нямецкі ролік, дзе польскія кавалерысты ляцяць на нямецкія танкі і гінуць пад іх агнём. На самой справе тады польскія ўланы наскочылі на нямецкіх пехацінцаў і шаблямі высеклі амаль полк фашыстаў. Падчас пераследу ўцякаючых раптам з лесу выехалі нямецкія танкі. Вось гэты эпізод і запісаў нямецкі кінажурналіст.   Немцы падчас кампаніі згубілі больш за тысячу танкаў і бронемашын (30% ад агульнай колькасці), больш за 700 самалётаў (32% ад агульнай колькасці). Каля 60 тысяч нямецкіх салдат было забіта ці паранена. Чырвоная армія згубіла больш за 3000 забітымі і параненымі. Войска Польскае страціла ў верасні каля 70 тысяч чалавек забітымі, 150 тысяч параненымі. У палоне нямецкім і савецкім апынулася па 400 тысяч чалавек.     Калі параўнаць, за колькі дзён пасля здалася больш моцная Францыя і колькі тэрыторыі захапілі фашысты за месяц баёў з СССР, дык баяздольнасць польскага войска выглядае не такой ужо і кепскай.   Дарэчы, славуты польскі генерал Андэрс у размове са Сталіным адзначыў, што беларусы ў вераснёўскай кампаніі праявілі сябе як вельмі добрыя салдаты.   Аднак удзельнікі тых падзеяў доўгі час заставаліся незаслужана забытымі. У СССР яны не мелі статусу ветэранаў вайны і ніяк не былі адзначаны. Толькі пасля падзення камуністычнага рэжыму ў Польшчы, у 1991 годзе, ветэранаў той вайны, якія засталіся жывымі, знаходзілі польскія дыпламаты ды афармлялі польскую ветэранскую пенсію. Былых жаўнераў ўзнагароджвалі медалём "За ўдзел у абарончай вайне 1939 года". Для многіх гэта была адзіная ўзнагарода з той вайны.  
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Была ли амнезия? Милиция не подтверждает историю девушки из Барановичей, которой месяц не было дома

Хотите узнать больше? История, напоминающая сюжет кинофильма, похоже, оказалась выдумкой.<br clear="all" /> 92

В Барановичах ОМОН штурмом взял дом, в котором один из жильцов угрожал взрывом газа

Хотите узнать больше? 11 жильцов дома были эвакуированы, аварийные службы отключили электричество и газ, после чего милиция пошла на штурм. Мужчину задержали и увезли в 60

На даче у жительницы Барановичей в начале января зацвел куст роз

Хотите узнать больше? Обычно его цветение начинается в июне и заканчивается в середине октября.<br clear="all" /> 139

В Барановичах задержали двух "черных копателей"

Хотите узнать больше? Теперь им грозит до 500 рублей штрафа.<br clear="all" /> 162

Жители агрогородка Люсино уже год воюют с лесхозом за сохранение местного леса

Хотите узнать больше? Работники лесхоза спасают деревья от жука-короеда, а население считает, что подобные действия идут вразрез с его интересами.<br clear="all" /> 264

В Барановичах в пятиэтажке произошла вспышка газовоздушной смеси - пострадала пожилая женщина

Хотите узнать больше? Происшествие случилось днем 1 января в квартире на четвертом этаже пятиэтажного дома.<br clear="all" /> 129

В Барановичах открыли обновленную стоматологическую поликлинику за 274 тысячи долларов

Хотите узнать больше? Решение провести в старом здании поликлиники ремонт и реконструкцию было принято в 2011 году.<br clear="all" /> 148