Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Як адчуваеш праўду – ісці наперад і біцца, біцца...»

«Як адчуваеш праўду  – ісці наперад і біцца, біцца...»

За доўгія гады змагання з чыноўнікамі Віктар Мядзведзеў назбіраў цэлую гару дакументаў. Фота: Алесь ГІЗУН
Шаснаццаць гадоў, сур'ёзная юрыдычная самаадукацыя, горы дакументаў і з дзясятак судоў спатрэбіліся 70-гадоваму гараджаніну Віктару Мядзведзеву, каб давесці чыноўнікам і суддзям сваю праўду ў абсалютна шараговай справе, якая тычылася тэрытарыяльнай спрэчкі з суседзямі. Паверыў чыноўнікам Гэта гісторыя пачалася яшчэ ў 1998 годзе, калі за плотам Віктара Мядзведзева, які жыве ў прыватным сектары ў цэнтры Баранавіч, суседзі ўзвялі ў сваім садзе спачатку гаражны бокс, а трохі пазней – і гаспадарчыя пабудовы. Гараж быў пабудаваны менш за 10 метраў ад хаты Віктара, хаця па нормах павінен быць не менш за 15. А гаспадарчыя памяшканні паставілі так, што вада з іх дахаў сцякае на такія ж пабудовы Віктара. Праз гэта ў іх хутка завялася вільгаць, а на сценах з’явіліся трэшчыны.
Адзінае, чаго за чатыры гады скаргаў здолеў дамагчыся Віктар, – маласуцяшальны адказ у 2002 годзе чыноўнікаў з гарвыканкама: сусед пабудаваўся законна, усе неабходныя рашэнні гарвыканкама ёсць.
– Я ж – савецкі чалавек, прывучаны да таго, што ўлада з усім разбярэцца, а просты чалавек пакрыўджаны не застанецца. Калі чыноўнікі сказалі законна – значыцца законна, – кажа Віктар, які дагэтуль захоўвае свой партбілет.
Карацей, з яго ж словаў, Віктар на ўсё махнуў рукою...

“Камп'ютар падмануў”
Вярнуцца да справы Віктар Мядзведзеў быў вымушаны, калі ўзяўся прыватызаваць сваю зямлю. Параўноўваючы стары тэхпашпарт з новымі паперамі, ён убачыў, што цяпер па дакументах яго ўчастак пакарацеў амаль на паўтара метра на карысць суседзяў. Акурат на столькі, каб суседскія пабудовы знаходзіліся на неабходнай па нормах адлегласці ад межаў Віктара. На свой чарговы зварот у гарвыканкам ён зноў атрымаў адпіску: маўляў, усё законна. Але як толькі Віктар паскардзіўся абласным чыноўнікам, справа вырашылася: яго ўчастак аформілі ў першапачатковых межах.
–  У зямельным аддзеле гарвыканкама мне сказалі, што гэта не яны змахлявалі, а іх камп'ютар выдаў памылку, – узгадвае Віктар.
Галоўная ж праблема так і заставалася нявырашанай: суседскія пабудовы так заставаліся стаяць усутыч да межаў Віктара.

Як у дэтэктыве…
Новы віток справа займела пасля таго, як у тых самых суседзяў Віктара Мядзведзева завязаўся канфлікт з іншымі суседзямі, на чый каналізацыйны люк супраць усіх нормаў быў пастаўлены іх плот. На гэты раз скардзіцца чыноўнікам на суседзяў-«захопнікаў» суседзі пайшлі талакой. На асабістым прыёме тагачасны гораданачальнік Віктар Дзічкоўскі паабяцаў людзям, што нарэшце разбярэцца ў сітуацыі і абіваць парогі кабінетаў ім больш не давядзецца. Штраф суседзі-парушальнікі сапраўды заплацілі, а вось плот прастаяў... яшчэ больш за год. Яго спешна перанеслі толькі за дзень да прыезду ў Баранавічы старшыні аблвыканкама Сумара, да якога Віктар з букетам жальбаў на нахабства суседзяў і бяздзейнасць гарадскіх чыноўнікаў запісаўся на прыём.
На той момант Віктар зноў узняў пытанне, з якога ўсё і пачалося: наконт правамернасці суседскіх пабудоваў. Адказ чыноўнікаў Брэсцкага аблвыканкама і Міністэрства архітэктуры яго шакаваў: маўляў, чаго вы абураецеся, калі самі падпісалі згоду з суседзямі!
– Але ж ніякай згоды на гэта будаўніцтва я нікому не даваў, нічога падобнага не падпісваў. Мае суседзі падманулі не толькі мяне, але і баранавіцкіх чыноўнікаў, – абураецца Віктар.

Усё магчыма!
Знаёмы праваахоўнік падказаў Віктару зрабіць экспертызу подпісаў. У Баранавічах дайсці да праўды зноў не атрымалася: з міліцыі прыйшоў адказ, што экспертыза подпісаў немагчымая.
Тады Віктар Мядзведзеў пайшоў па праўду на прыём да старшыні на той час толькі сфармаванага следчага камітэта краіны. Паперку, у якой было напісана, што па факце падробкі подпісаў заведзена крымінальная справа, Віктар атрымаў ужо праз пару дзён пасля прыёму. У новай справе ён і суседзі фігуравалі як сведкі таго, што Баранавіцкі гарвыканкам быў падмануты суседзямі-фальсіфікатарамі, якія падсунулі чыноўнікам ліпавыя подпісы. Праўда, справу хуценька закрылі. Прычына – сышоў тэрмін даўнасці.
Па логіцы, калі суседзі разбудаваліся супраць усіх нормаў, а подпіс пад згодай суседа прызнаны падробленым, то і адпаведныя рашэнні гарвыканкама пра законнасць суседавых пабудоваў варта было б прызнаць незаконнымі. Складана паверыць, але ў гэтым Віктару метадычна адмаўлялі і ў гарвыканкаме, і ў аблвыканкаме, і ў судзе, дзе ён паспрабаваў абскардзіць адмову чыноўнікаў.
Касацыйную скаргу Віктара на рашэнне баранавіцкага суда ў снежні 2013 года задаволіў Брэсцкі абласны суд, які скіраваў справу на новы разгляд.
– Калі я пачуў гэтыя словы, у мяне закружылася галава, я ледзь не страціў прытомнасць. Я не мог паверыць, што мне нарэшце пайшлі насустрач, мяне падтрымалі, – узгадвае Віктар.
Для поўнай перамогі ўвесну 2014 года Віктару Мядзведзеву давялося перажыць яшчэ адно паседжанне абласной судовай калегіі, якая адхіліла касацыйную скаргу незадаволеных суседзяў, пратэст пракурора і ўсклала на Баранавіцкі гарвыканкам абавязак выплаціць Віктару Мядзведзеву невялікую кампенсацыю судовых выдаткаў.
Чаму ж гарадскія чыноўнікі ніяк не хацелі брацца за раскрутку гэтай справы, у якой іх жа і надурылі? Няўжо нежаданне пакараць кагосьці «са сваіх» варта рэпутацыі цэлай дзяржаўнай установы? Ці яны да апошняга моманту былі перакананыя, што Віктар здасца і справа заглохне? Тут у Віктара Мядзведзева больш пытанняў, чым адказаў.
Нават не папрасілі прабачэння
Пасля доўгіх і пакутлівых гадоў змагання за праўду з суседзямі, чыноўнікамі і суддзямі Віктар Мядзведзеў паспрабаваў атрымаць ад Баранавіцкага гарвыканкама маральную кампенсацыю. Праўда, няўдала.
– Думаеце, лёгка гэта: атрымаць паперку ад чыноўнікаў або з суда і не спаць усю ноч? І так 16 гадоў! – тлумачыць свой змагарскі настрой Віктар.
Зрэшты, па словах Віктара, ён першапачаткова гатовы быў не патрабаваць ніякіх грошай, калі б нашы чыноўнікі хаця б напрыканцы гэтай гісторыі абышліся па-чалавечы: элементарна – папрасілі б прабачэння.
Праўда дорага каштуе
За справу Віктара адвакаты не браліся, хаця за развіццём падзей сачылі з цікаўнасцю і нават ахвотна кансультавалі пенсіянера.
– Ніхто не верыў у маю перамогу, хаця адначасова зычылі мне поспеху. А калі я выйграў – тэлефанавалі і віншавалі, – кажа Віктар.
Пра ўласную юрыдычную падкаванасць Віктару давялося збольшага дбаць самому. Хадзіў у бібліятэку, чытаў Грамадзянскі і Грамадзянскі працэсуальны кодэксы, Закон «Пра абарону правоў спажыўцоў», іншую прававую літаратуру. Дзяўчаты-бібліятэкары ўжо даўно ведаюць Віктара, спачуваюць і дапамагаюць яму…
– Сёння яшчэ можна дайсці да праўды, хаця з часам усё цяжэй і цяжэй. Па-першае, трэба быць перакананым у сваёй рацыі. Па-другое, не здавацца ні пры якіх умовах. Калі адчуваеш праўду за сабою – ісці наперад і біцца, біцца...
Хаця на гэтым шляху даводзіцца губляць шмат часу і здароўя, – дзеліцца рэцэптам перамогі Віктар Мядзведзеў.
Праўда, тыя самыя пабудовы, дзеля якіх і пачалася ўся гэта гісторыя, па-ранейшаму стаяць на месцы.   Ці рэальна простаму чалавеку выйграць суд у чыноўнікаў?   Святлана, настаўніца:
«Як адчуваеш праўду  – ісці наперад і біцца, біцца...»
Святлана, настаўніца

 
– Мала ў гэта верыцца. У выніку такая перамога можа каштаваць псіхічнага здароўя.  Праўда, калі ўсе пачнуць апускаць рукі, дык апетыт і нахабства чыноўнікаў будуць павялічвацца. Таму змагацца трэба...  

Андрэй, студэнт:
«Як адчуваеш праўду  – ісці наперад і біцца, біцца...»
Андрэй, студэнт

 
– Ясна, што ў чыноўнікаў намнога болей шансаў выйграць у судзе, чым у шараговага грамадзяніна. Але калі справа сур’ёзная, то здавацца нельга.  


Алена, пенсіянерка:
«Як адчуваеш праўду  – ісці наперад і біцца, біцца...»
Алена, пенсіянерка

– Я па жыцці – аптыміст. Лічу, што ўсяго можна дабіцца, калі паставіць мэту. Вядома ж, у судах з чыноўнікамі можна страціць шмат сіл і здароўя. Але калі верыш у сваю праўду, трэба за яе змагацца.  


Алег, пенсіянер:
«Як адчуваеш праўду  – ісці наперад і біцца, біцца...»
Алег, пенсіянер


– Не. У чыноўнікаў – знаёмствы, сувязі... А мы – бяспраўныя. Цягацца з чыноўнікамі бессэнсоўна. Я ведаю гэта з уласнага досведу.  


Аляксей, праграміст:
«Як адчуваеш праўду  – ісці наперад і біцца, біцца...»
Аляксей, праграміст


– Думаю, у тых, каму давядзецца судзіцца з чыноўнікамі, шансы невялікія. У каго ўлада – у таго і праўда.      
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 42

В домах многих районов Брестской области включили отопление

Хотите узнать больше? Более половины районов Брестской области начали отопление жилищного фонда, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства и 94

Тепло поступает в дома во всех городах и районах Брестской области

Хотите узнать больше? Подача тепла в жилищный фонд налажена во всех городах и районах Брестской области, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства 28

Под Барановичами грузовик попал под два поезда — водитель успел покинуть кабину до столкновения

Хотите узнать больше? Под Барановичами поезд сбил грузовик КамАЗ, груженный свеклой. Данных о пострадавших нет. Об аварии сообщили сразу несколько читателей в редакционный 188

В Барановичах сделали куклу из баранок (неожиданно, да?)

Хотите узнать больше? Куклу из баранок создали работники Барановичского хлебозавода, пишет газета «Наш край». Фото: «Наш край» Инсталляцию разместили в торговом зале 68

В Барановичах чиновники помогали "откосить" от налога на тунеядство. Возбуждено дело

Хотите узнать больше? Барановичский межрайонный отдел Следственного комитета возбудил дело по ч. 2 ст. 210 УК (Хищение путем злоупотребления служебными полномочиями 70

Мэр Барановичей рассказал, почему в его городе не получится платить "попиццот"

Хотите узнать больше? Задачу президента по зарплате в 1000 рублей к концу года Барановичи не выполнят. Об этом сообщил председатель местного горисполкома Юрий Громаковский 71

В Барановичах сотрудники управления по труду за взятки оформляли безработных ремесленниками

Хотите узнать больше? Трех специалистов управления по труду, занятости и социальной защите Барановичского горисполкома задержали по подозрению во взятках и хищении 64