Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хто дапаможа патрапіўшым у бяду дзікім жывёлам і птушкам?

Хто дапаможа патрапіўшым у бяду дзікім жывёлам і птушкам?

Выратавальнікі забіраюць пакалечага бусла Фото: Андрэй Ярашук
Ветэрынарнай «хуткай дапамогі» ў Беларусі не існуе, а браць істот дахаты з нядаўніх часоў заканадаўча забаронена. У мінулую нядзелю ў ваколіцах Баранавіч кіроўца Андрэй Ярашук сустрэў траўмаванага бусла, які цягам некалькіх гадзін хадзіў уздоўж шашы і не мог узляцець.
– Я ехаў па сваіх справах, бусел стаяў каля дарогі, – узгадвае Андрэй, – ехаў назад – ён на тым жа месцы. Стала зразумела, што з птушкаю штосьці не так.   Хлопец спрабаваў дазваніцца ў якую-небудзь прыродаахоўную ўстанову, але ў нядзельны вечар – гэта дарэмны занятак.
У выніку вырашыў па завядзёнцы звярнуцца па «101». Супрацоўнікі МНС прыехалі праз 30 хвілін, – кажа Андрэй.
Хто дапаможа патрапіўшым у бяду дзікім жывёлам і птушкам?

  «Мы не служба дастаўкі» Буслу ў той вечар пашанцавала: дзяжурны доктар выратавальнікаў агледзеў яго і перабінтаваў крыло, а пасля знаходжання ў кампаніі пажарных птушка ранкам урэшце патрапіла на «прыём» да ветэрынара. Аднак сваю ролю ў выратаванні жывёлаў пажарныя лічаць перабольшанай.   – Выратаваннем жывёлаў мы займацца не павінны, – патлумачыў «ІР» прэс-афіцэр МНС Віталь Навіцкі. – Гэта быў акт добрай волі. Вы ўявіце, што гарыць некалькі дамоў, а мы паехалі выратоўваць вавёрачку, напрыклад. Канечне, такога ніколі не будзе! У дадатак гэта і лішнія выдаткі: спецсродкі для часовага ўсыплення, клеткі, ператрымка. Калі час і магчымасць у выратавальнікаў ёсць – выязджаем, а не – прабачце. Безумоўна, ёсць выпадкі, дзе без нас не абысціся, калі, напрыклад, вялікая жывёла кудысьці правальваецца ці выпраўляецца ў «падарожжа» на крызе. Аднак каб развозіць буслоў па ветэрынарах... Мы не служба дастаўкі.   Пажарны бачыць праблему ў тым, што людзям проста няма больш куды тэлефанаваць: спецыяльнай службы дапамогі жывёлам у краіне няма, у адрозненне ад той жа Еўропы, дзе гэтым займаюцца валанцёры пры фінанасавай падтрымцы дзяржавы.
Хто дапаможа патрапіўшым у бяду дзікім жывёлам і птушкам?


«Гэта не ў нашай кампетэнцыі»  Ад абавязкаў па выратаванні дзікіх жывёлаў адхрышчваюцца таксама і ветэрынары.  – Так, мы дапамагаем дзікім жывёлам, – расказала «ІР» доктар-ветэрынар Баранавіцкага ветэрынарнага пункта Ала Кавалёва, – але мы па сутнасці не павінны гэтага рабіць – у нас камерцыйны профіль і паслугі нашыя платныя.
Іншымі словамі, калі вы падбераце збітага машынай сабаку і прывезяце ў ветэрынарны пункт, вас папросяць аплаціць паслугі за дапамогу зверу. Аднак у шэрагу выпадкаў дактары могуць зрабіць гэта бясплатна, са спачування: калі ім прывезлі дзікую жывёлу і ў чалавека няма грошай разлічыцца. І тут паўстае новая праблема – што рабіць з істотаю, калі яе вылечылі? Воля ў большасці выпадкаў азначае смяротны прысуд.   – Калі адпусціць адразу пасля аказання дапамогі лісу, бусла ці яшчэ каго, ім канец, – працягвае Ала Кавалёва, – драпежнікі не адшукаюць сабе харчавання, а птушка не ўцячэ ад ахвочых паласавацца. У нас няма магчымасці браць жывёлаў на ўтрыманне, мы толькі раім людзям, якія іх прывезлі, куды можна «здаць» жывёлаў. А далей ужо – як бакі дамовяцца. Калі ў нейкім гадавальніку ёсць магчымасць узяць яшчэ адну жывёлу, то ёй пашчасціла. Калі не, то не...
Хто дапаможа патрапіўшым у бяду дзікім жывёлам і птушкам?

Што рабіць, калі вы спаткалі параненую жывёлу?
  Самастойна чалавек цяпер не можа дапамагаць жывёлам: дзяржава з нядаўніх часоў забараніла грамадзянам пад пагрозаю штрафу забіраць іх дадому.
Таму, калі вы ўбачыце падбітую птушку ці лісу, то перш-наперш вы павінны паведаміць аб гэтым у міліцыю ці МНС. І толькі пасля сігнал перадаецца ў тэрытарыяльны орган Міністэрства прыродных рэсурсаў, супрацоўнікі якога павінны выехаць на месца і вырашыць, што рабіць з жывёлаю. Верагодна, што гэтая схема працуе, аднак, як паказала практыка, толькі не па выходных днях. 
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

В Барановичах мужчины в масках с пистолетом и битой ворвались ночью в дом предпринимательницы

Хотите узнать больше? Преступников задержать не удалось - они скрылись до приезда милиции.<br clear="all" /> 16

"Она не очень переживает". Тренер из Люсино планирует жениться на беременной от него школьнице

Хотите узнать больше? "Мы ничего не могли сделать, потому что мама ученицы возмущалась: "Почему вы привязались к моей девочке? Какое ваше дело?" - вспоминает директор 23

Предприятие в Барановичах заплатит штраф и компенсацию за три спиленные липы

Хотите узнать больше? Проверка установила, что деревья спилили без разрешения.<br clear="all" /> 15

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 30

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 31