Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вынікі віктарыны, прысвечанай графу Яну Развадоўскаму – заснавальніку Баранавіч

Вынікі віктарыны, прысвечанай графу Яну Развадоўскаму – заснавальніку Баранавіч

Памятны знак Развадоўскім Фото: Віктар СЫРЫЦА
У 2014 годзе спаўняецца 160 гадоў з дня народзінаў графа Яна Развадоўскага, дзякуючы стваральнай працы якога паўсталі нашы Баранавічы. Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны падвяла вынікі першай віктарыны ў гонар заснавальніка горада Баранавічы, якая была надрукавана ў газеце Intex-press 30 ліпеня 2014 года (№ 31). Яе пераможцамі сталі:   Анастасія Андрыёнак (Баранавіцкая прыватная фірма “Еўралайн”), Ульяна Трафімец (Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь), Алена Лашкоўская – вучаніца 8 класа Дварэцкай сярэдняй школы.   Узнагароджанне адбудзецца 23 жніўня, а 12-й гадзіне, на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Сасновая, д. 5, вёска Русіно, Баранавіцкі раён) падчас правядзення “Развадоўскага фэсту”.
 
Адказы да першай віктарыны, прысвечанай заснавальніку горада Баранавічы графу Яну Развадоўскаму.
1. У якім месцы Баранавіч і калі ўсталяваны памятны знак з надпісам:Развадоўскім – заснавальнікам мястэчка, стаўшага асновай горада Баранавічы”? Памятны знак у гонар Развадоўскіх усталяваны на вуліцы Камсамольская, д. 46, ля былой сядзібы Развадоўскіх, у скверы на вуглу вуліц Камсамольская, Мініна і Пажарскага.
2. Што Вы ведаеце пра радавод Развадоўскіх? Хто лічыцца заснавальнікам беларускага роду Развадоўскіх? Заснавальнікам роду Развадоўскіх лічыцца Іардан Развадоўскі, а беларускага – Ян Тадэвуш Развадоўскі.
3. З якімі знакамітымі беларускімі магнацкімі і шляхецкімі родамі парадніліся Развадоўскія? Ян Тадэвуш Развадоўскі пабраўся шлюбам з Тафіляй Радзівіл (дачка даволі вядомага Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі, аднаго з найбагацейшых магнатаў у Рэчы Паспалітай і Ганны Радзівіл). А Аляксандр Развадоўскі ажаніўся з Антанінай Наркевіч Ёдка, у выніку іх шлюбу і нарадзіўся ў 1854 годзе Ян Развадоўскі – будучы заснавальнік горада Баранавічы.
4. Чаму граф Ян Развадоўскі, купіўшы ў 1881 годзе маёнтак Баранавічы ў маскоўскага купца Ягора Кузняцова, пакупку аформіў на сваю жонку Лізавету Развадоўскую? У 1865 годзе быў прыняты закон, па якім абшарнікі каталіцкага веравызнання мелі права валодаць зямлёй толькі па спадчыне, ім забаранялася купляць новыя землі. Гэтым правам карысталіся толькі праваслаўныя дваране. Таму Ян Развадоўскі, купіўшы ў 1881 годзе маёнтак Баранавічы ў маскоўскага купца Ягора Кузняцова, пакупку аформіў на сваю праваслаўную жонку Лізавету Развадоўскую.
5. Як называлася адна з галоўных вуліц мястэчка Развадова ў канцы 19 ст.? Аляксандраўская.
6. Дзе пахаваны граф Ян Развадоўскі? У касцёле Узвышэння Святога Крыжа па вуліцы Куйбышава. Аб гэтым паведаміла ўнучка Яна Развадоўскага Ізабэла Паровіч, якая цяпер жыве ў Польшчы. Менавіта Ян Развадоўскі выдаткаваў грошы на касцёл, які і быў пабудаваны ў 1925 годзе.
7. Якая прадукцыя цяперашніх баранавіцкіх вытворцаў носіць імя Развадоўскага? Хлеб “Развадоўскі”.
8. Хто з баранавіцкіх артыстаў выконваў ролю графа Яна Развадоўскага падчас святкавання ў 2011 годзе 140-х угодкаў нашага горада? Міхась Стрыжоў, які цяпер працуе ў гарадскім Палацы дзіцячай творчасці.
9. У якім будынку нашага горада цяпер знаходзіцца адзіны партрэт Яна Развадоўскага? Адзіны ў горадзе партрэт Яна Развадоўскага размешчаны на другім паверсе Баранавіцкага гарвыканкама (плошча Леніна, 2).
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Смерть из-за врачебной ошибки. В России после родов умерла женщина из Барановичей

Хотите узнать больше? Экспертная комиссия выдала заключение: смерть женщины можно было предотвратить, если бы врачи своевременно сделали кесарево сечение.
72

Наследие ядерной эпохи: некогда секретный объект в лесах под Барановичами

Хотите узнать больше? Мы побывали на месте ремонтно-технической базы около барановичского аэродрома, куда сейчас приезжают только грибники и мародеры.
54

Коровы тонут в грязи. Жители деревни в Барановичском районе жалуются на бесхозяйственность на ферме

Хотите узнать больше? Первый зампред райисполкома объяснил ситуацию тем, что у руководителя хозяйства не было свободного трактора.
53

В Барановичском районе браконьер перед инспекторами пытался выдать дикого кабана за косулю

Хотите узнать больше? В Барановичском районе сотрудники Госинспекции охраны животного и растительного мира задержали руководителя охоты, который незаконно добыл и разделал 81

В Барановичах вор-"фокусник" обманывает продавцов магазинов

Хотите узнать больше? За последние дни в Барановичский ГОВД поступило сразу два заявления, в которых рассказывается о случаях обмана продавцов неизвестным мужчиной, пишет 101

Проезд в транспорте подорожал еще в двух областях. Сколько в регионах будут стоить проездные

Хотите узнать больше? Регионы продолжают поднимать стоимость проезда в городском общественном транспорте. Решение о повышении цен приняли в Брестской и Гродненской 95

Команда первой лиги не доехала до Гомеля на матч чемпионата Беларуси

Хотите узнать больше? Запланированный на 21 октября поединок 27-го тура чемпионата Беларуси в первой лиге между гомельским «Локомотивом» и «Барановичами» не состоялся, 75

Фотофакт. В огороде жителя Барановичей выросла морковь-коса

Хотите узнать больше? Необычная морковь в виде роскошной девичьей косы выросла на участке у жителя второго Колпеницкого переулка города Барановичи Сергея Логинова, пишет 69